"Антыпазітыў" - новы альбом гарадзенскага гурта "Кальян"Як пiша «Твой Стыль«, з медыйнага небыцця вяртаецца чарговы паўлегендарны гарадзенскі гурт. З абноўленым складам, абноўленым гукам і, хто ведае, ці не абноўленымі слухачамі.

Спампаваць новы альбом можна ў канцы паста.

Адназначна гук змяніўся у кірунку большай жорсткасці і агульнай брутальнасці. Калі ранейшыя запісы «Кальяна» можна было смела называць менавіта беларускім па каларыце панкам, а некаторыя нават асмельваліся казаць пра «фолк-панк», то цяпер тое ўжо не пройдзе. Гурт сышоў да больш шчыльнага, стандартнага хардкорнага гуку, нейкага суцэльнага олдскулу, што вельмі ў духу нашага гораду – у нас за моднымі тэндэнцыямі не сочаць.

Пры ўсім гэтым, у «Антыпазітыве», у адрозненні ад апошніх запісаў таго самага «Дэвіэйшн», не проста ёсць музыка, а ёсць нават неблагая музыка. Істотную ролю тут граюць неблагія вакальныя здольнасці Дзянісава, якія чамусці не заўсёды лічацца абавязковымі ў такога гатунку музыцы. Тут усё даволі прыстойна, большасць песен меладычная – гэта не тупое рубілава, як часта бывае ў гуртоў гэтай ідэйнай арыэнтацыі. Ёсць некалькі цікавых гітарных пройгрышаў.

Сярод песень асабліва хочацца адзначыць рытмічную «На выбары», распеўную «Не забываецца…», і арыгінальна аранжаваную «Ісус Бабос». Ну і зусім ужо сцёбная «Коля», пад якую так і хочацца пачаць насіцца па ўсім пакоі, закідваючы ногі вышэй галавы.

"Антыпазітыў" - новы альбом гарадзенскага гурта "Кальян"

Дарэчы, «Кальян» на працягу ўсіх год існавання застаецца не толькі пазнавальным у плане гуку, але і верным сабе і тое выклікае рэспект. Змест песен больш чым традыцыйны: палітыка, дыктатура, лёс народа, пацыфізм і анархізм, цынізм і кансумпцыянізм, а нават правы жывёлаў. Ідэалагічная платформа вытрыманая на пяць з плюсам!

Дык што маем у выніку? Моцнае вяртанне ў плэеры гурта з доўгай (15 год!) і багатай гісторыяй. Гурта, які шмат зрабіў дзеля іміджу Гародні ў нефармальных колах. Іншая справа – ці тое камусці сёння трэба і цікава? Пэўная манатонносць музычнай і тэкставай часткі відавочная. Гэта заўсёды абмяжоўвае аўдыторыі, але не думаю, што «Кальян» імкнецца падабацца ўсім. Зрэшты, шчырых прыхільнікаў у гурта вельмі шмат. Толькі сярод іх мяне няма.

Альбом: Антыпазітыў
Год: 2011
Стыль: панк/хардкор
Дзе ўзяць: http://kalian.grodno.by/mp3.html

//Лёша Шота, здымкі Андрэя Мялешкі і Кандрата


Читайте также:

  1.  Vlad75

    0

    0

    Поздравляем ребят с выходом нового альбома.Творческих успехов =КАЛЬЯНУ= !!!

  2.  paliakou

    0

    0

    и что по одному файлу сидеть качать?((

  3.  Lam

    0

    0

    ці тое камусці сёння трэба і цікава?

    мне патрэбна. Кальян, НРМ, deviation, Neuro Dubel — музыка маёй юнацкасці.

    адна песня «Радыёактыўны снег» чаго варта http://www.youtube.com/watch?v=3TpcwcLBcwA&feature=related

    я ўжо і надзею страціў пачуць нешта новае ад КальЯн, а тут новы альбом))) зараз зацэнім)))

  4. PETROVICH PETROVICH

    0

    0

    а бацька любицть тольки колю!! ееее

  5.  Inquisitio Haereticae Pravitatis Sanctum Officium

    0

    0

    Все люди — звери, все люди — птицы
    Все, бесспорно, наглые, бледные лица
    Те, что меня никогда не любили
    Те, что меня всегда хотели…СДЕЛАТЬ!
    СДЕЛАТЬ! СДЕЛАТЬ! СДЕееееееееЛАааааааааааааааТЬ

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.