У Гародні прайшоў Фэст экскурсаводаў

Ужо традыцыяй стала правядзенне бясплатных экскурсій па нашаму гораду. Пачаткам гэтай ідэі стаў Фэст экскурсаводаў у 2009 г., які быў праведзены і ў гэтым годзе.

У Гародні прайшоў Фэст экскурсаводаў

Сёлета Фэст экскурсаводаў у Гародні амаль цалкам склаўся з экскурсій-дэбютантаў. Упершыню праводзіліся асобна вандроўкі па каталіцкім і праваслаўным могілкам. Першы раз для гарадзенцаў і гасцей горада была праведзена экскурсія «Кіна-тэатральная Гародня» з удзелам дзвух экскурсаводаў.

У Гародні прайшоў Фэст экскурсаводаў

Экскурсія была насычана цікавымі, пазнавальнымі і нават містычнымі гісторыямі былога тэатра Тызенгаўза, Драмтэатра, школьнага тэатра пры іезуіцкім калегіуме, а таксама шмат было расказана пра дзейнасць гарадскіх кінатэатраў ад пачатку іх з’яўлення ў Гародні да сярэдзіны 20 ст. Экскурсія атрымалася часткова віртуальнай, таму што большасць кінатэатраў не захаваліся, былі разбураны ў савецкі час (“Аполла – Спартак” на Савецкай вуліцы, “Сатурн” на Гараднічанскай). Апошнім пунктам гэтай кінатэатральнай вандроўкі стаў кінатэатр “Чырвоная зорка”, які ў розныя часы меў назвы “Эден”, “Палонія”, Пан”.

У Гародні прайшоў Фэст экскурсаводаў

Экскурсія “Гродзенскі трохкутнік” праводзілася на другі дзень Фэста (2 мая) і была незвычайная тым, што поўнасцю складалася і з успамінаў гродзенскіх вальнадумцаў – В. Быкава, А. Карпюка і Б. Клейна. Наведавальнікі экскурсіі атрымалі магчымасць наведаць музей Васіля Быкава.


Читайте также:

  1.  b1955

    0

    0

    Музей В.Быкава створаны ў нашым горадзе намаганнямі невялікай суполкі ветэранаў. Мала хто ведае пра яго існаванне, тым не менш ён працуе. Знаходзіцца музей у невялікім пакойчыку па адрасе вул. Савецкая, 31, п. 12. Час працы музея: Пн. 14-16, Сер. 14-16.

    Гродзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне ветэранаў і музей Быкава, створаны пры ім, звяртаюцца да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай дапамагчы матэрыяльна існаванню музея (сродкі неабходныя на аплату арэнды і камунальных паслугаў найперш), пералічыўшы грошы на рахунак арганізацыі (сам музей не мае асобнага юрыдычнага статусу):

    Гродзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сілаў
    УНН 500657925
    Галоўны філіял па Гродзенскай вобласці ОАО “Белінвестбанк” г.Гродна
    код 705
    р/с 3015208060012
    Мэта пералічэння сродкаў “матэрыяльная дапамога”

    Калі вы жадаеце дапамагчы музею якім-небудзь іншым чынам, або прыехаць/прыйсці паглядзець музей, калі ласка звяртайцеся па гэтым адрасе электроннай пошты: bykau.hrodna (на) gmail.com

  2. dub dub

    0

    0

    а можна занесці грошы готоўкай?
    ведаю што уваход вольны- але пры жаданні ці можна пакласці ў скарбонку?

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.