Жыхары Лідскаго раёна, В. Мінец, які з’яўляецца старшынёй Ёдкаўскай суполкі ТБМ імя Францішка Скарыны, і С. Пантус, старшыня Лідскай раённай арганізацыі БНФ “Адраджэньне”, абвінавацілі раёнку ў распальванні нацыянальнай варожасці на моўнай глебе, піша галоўны рэдактар газеты. Вось так, ні больш ні менш. Заяву з шэрагам патрабаванняў яны накіравалі ў Следчы камітэт, пракуратуру, Міністэрства інфармацыі, райвыканкам. Але нават не сталі чакаць адказу з боку кампетэнтных органаў. Інфармацыя пра тое, што раённая газета друкуе “варожыя” матэрыялы, з’явілася на сайце «Радыё “Свабода”, а затым на іншых сайтах, у тым ліку мясцовых, ахвочых да розных «сенсацый». Што стала перадгісторыяй гэтага?

У №51 за 27 чэрвеня ў газеце была надрукавана нататка “Интерес в этом деле скорее личный”, у якой ішла размова пра адкрыццё прыватнай установы адукацыі “Універсітэт імя Ніла Гілевіча”. У прыватнасці, апавядалася пра тое, што сёлета большасць выпускнікоў 2018 года для здачы на ЦТ абралі рускую мову, а паколькі новая ўстанова адукацыі будзе беларускамоўнай, то ёсць рызыка, што ўніверсітэт не набярэ вялікай колькасці студэнтаў.

Лагічна было меркаваць, што пры нязгодзе з фактамі, выкладзенымі ў публікацыі, у рэдакцыю будуць звароты для таго, каб выкласці свой пункт погляду. Аднак напачатку была напісана заява, растыражыраваная праз Інтэрнэт.

На жаль, тэкст адказу, падрыхтаваны мной як рэдактарам газеты, свет так і не пабачыў. Вось яго змест:

Рэдакцыя “Лідскай газеты” па факце заявы грамадзян Мінца В. У., Пантуса С. І. паведамляе: 27 чэрвеня 2018 года ў №51 на старонках газеты быў надрукаваны матэрыял Антона Быстрыцкага “Интерес в этом деле скорее личный” у рубрыцы “Без ретуши”, але ён ні ў якім разе не правакуе канфлікт паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, як гэта сцвярджаюць заяўляльнікі.

Зазначым, што аўтары, якія друкуюцца на старонках раённай газеты, маюць права на выбар тэмы, жанру, cтылю, і гэта не супярэчыць заканадаўству.

Сцвярджэнне, што тэма адкрыцця прыватнай установы адукацыі “Універсітэт імя Ніла Гілевіча” (памылкова ў заяве названы Нацыянальным універсітэтам) пададзена ў абразлівай, зневажальнай форме, з’яўляецца галаслоўным. Так, аўтары звароту пішуць, што “дзяржаўная беларуская мова абразліва бярэцца ў двукоссе, нібы неіснуючы прадмет”. На самой справе дзяржаўная беларуская мова ў артыкуле не бярэцца ў двукоссе, слова “мова” ўзята ў двукоссе згодна з правіламі граматыкі, паколькі тэкст артыкула падрыхтаваны на рускай мове.

Аўтары заявы пішуць: ”Бацькі дзяцей, жадаючых атрымліваць адукацыю на дзяржаўнай беларускай мове, у абразлівым кантэксце называюцца “свядомымі”, нібыта правакуючы канфлікт між беларускамоўнымі і рускамоўнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Праводзіцца відавочнае атаясамліванне ўсіх беларускамоўных грамадзян “змагароў”, згодна з тэкстам артыкула, з апазіцыйнай уладзе часткай грамадства, што не адпавядае рэчаіснасці”.

У заяве праігнараваны наступныя радкі артыкула, цытуем: ”Примечательно, что тема “мовы” давно используется белорусской оппозицией. Среди белорусов бытует мнение, что белорусский язык любили бы больше, если бы “змагары” не коверкали его и не использовали язык в качестве инструмента в своей “независимой” деятельности.” І гэтыя словы пацвярджае змест заявы, накіраванай у розныя інстанцыі, у тым ліку і ў пракуратуру Лідскага раёна.

Рэдакцыя на працягу апошніх год выдала некалькі кніг па гісторыі роднага краю, зборнік паэтычных твораў – усе выданні надрукаваны на беларускай мове. Акрамя таго, пры рэдакцыі “Лідскай газеты” дзейнічае літаратурнае аб’яднанне “Суквецце”, у яго рамках праводзяцца сустрэчы з вядомымі ў рэспубліцы беларускамоўнымі паэтамі, празаікамі. Рэпартажы, інтэрв’ю з імі друкуюцца на старонках газеты. Штомесяц выходзіць падборка вершаў мясцовых аўтараў, у тым ліку і прыхільнікаў ТБМ імя Францішка Скарыны. Вядзецца даследчая работа над унікальным праектам “Матчына мова”.

У цэлым у сваёй штодзённай рабоце рэдакцыя не робіць розніцы паміж рускай і беларускай мовамі, што адпавядае прынцыпам роўнага двухмоўя, закладзенага ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Лічым небяспечным не размяшчэнне на старонках газеты матэрыяла па надзённай тэме, а тую падтасоўку фактаў, што вядзецца В. У. Мінцом, С. І. Пантусам у дачыненні да дзяржаўнай газеты, якая ў сваёй дзейнасці арыентуецца на кансалідацыю беларускага грамадства”.

Я разумею, чаму дадзены мною адказ, хаця ўжо прайшло колькі часу, так і не з’явіўся на прасторы Інтэрнэта, – каму ж хочацца, каб бачылі іх некампетэнтнасць, імкненне паставіць усё з ног на галаву і проста неадукаванасць?

Міністэрства інфармацыі не ўмешваецца ў дзейнасць рэдакцыі. І не толькі ў гэтым выпадку. Ні Мінінфармам, ні мясцовымі ўладамі, як заснавальнікамі газеты, не было зроблена ні адной заўвагі рэдакцыі, яе кіраўніцтву і тады, калі на старонках газеты друкаваліся творы актывістаў і прыхільнікаў Таварыства беларускай мовы, аповеды пра мерапрыемствы з іх удзелам…

Дарэчы, ва ўсебеларускіх дыктоўках, якія праводзіліся названым таварыствам і якімі так ганарыцца яго кіраўніцтва, не адзін раз удзельнічалі як штатныя, так і пазаштатныя супрацоўнікі рэдакцыі. У мінулым годзе, напрыклад, імі былі заняты першае і трэцяе месцы. Між іншым, супрацоўнікі раёнкі не заўважылі на гэтых дыктоўках ні спадара Мінца, ні спадара Пантуса. Хаця пра што гэта я? Каб спекуляваць на мове, яе неабавязкова ведаць.

Тут пытанне ў іншым. У прыстойнасці… З пункту погляду актывістаў БНФ, Таварыства беларускай мовы атрымліваецца, што дзяржаўная газета ў адносінах да іх мае права выказваць толькі адно меркаванне, адлюстроўваць адну пазіцыю, а іншыя – ні ў якім разе! А калі яна паспрабуе альтэрнатыўную думку выказаць, то тут жа нараджаюцца скаргі, абвінавачванні, пагрозы!

Во як! Тыя спадары, якія патрабуюць свабоды слова, на справе не здольныя выслухаць апанентаў ні ў якім разе? Хтосьці пасля гэтага яшчэ сумняваецца ў іх заангажаванасці?

Вось яшчэ адзін цікавы момант у гэтай гісторыі. Старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Станіслаў Суднік, ён жа галоўны рэдактар газеты “Наша слова” (хто не ведае, патлумачу, што гэта выданне ГА “Таварыства беларускай мовы”), змяшчае артыкул “Чым не дагадзіла беларуская мова “Лідскай газеце”?” (11 ліпеня, №28), дзе прыводзіць ліст Алега Трусава, Ганаровага старшыні ТБМ, в. а. рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча. У гэтым допісе, апрача іншага, раённая газета называецца “адным з актыўных русіфікатараў” на Лідчыне. Аўтар артыкула робіць такую выснову: “Дарэчы, у апошніх нумарах “Лідскай газеты” беларускамоўныя артыкулы такі з’явіліся. Хоць пра Купалле напісалі па-беларуску, бо і гэтага магло не быць”.

Што тут скажаш? Артыкулы пра Купалле, як і пра іншыя народныя святы, абрады, на старонках “Лідскай газеты” заўсёды друкаваліся на беларускай мове. Калі размова ідзе пра Купалле, якое святкуецца штогод, возьмем матэрыял мінулага года “На свяце агню і вады. У Лідзе сотні чалавек спявалі купальскія песні і шукалі папараць-кветку” (№53, 12 ліпеня 2017 года). І гэта не пераклад загалоўка, матэрыял надрукаваны на беларускай мове. Упэўніцца ў гэтым нескладана: каму цікава – падшыўкі газеты ў свабодным доступе.

Паказальна, што ў той жа газеце “Наша слова” ад 25 ліпеня 2018 года ў №30 перадрукавана нататка з “Лідскай газеты” пад загалоўкам “Шлях вялікага князя да Ліды стаў карацей яшчэ на некалькі крокаў”.

Спадары, дык вы ўжо канчаткова вызначцеся: “Лідская газета” – гэта беларусафобскае выданне ці тая газета, з якой можна браць артыкулы для першых старонак сваіх “адмысловых” СМІ?

…Размаўляла са знаёмай. Яна лідчанка, часта бывае за мяжой. І яна кажа: “Я люблю Беларусь, магу бурчаць, што нешта мне не падабаецца, але калі спяваюць гімн маёй краіны, на вочы слёзы наварочваюцца. Я і дзяцей выхавала ў павазе да сваёй Радзімы. Але вельмі хочацца, каб мяне, беларуску, і дома, і за мяжой не прыніжалі, як гэта робяць апазіцыйныя сайты, – наадварот, каб маю годнасць узвышалі. А калі ні пачуеш БНФ – усё ім дрэнна, усё не так. Не кажу ўжо пра мову: калі чытаю “экялёгія”, “плян”, “філялёгія”, “пэнсыянэр”, “кампутар”, то разумею, што за так званай апазіцыяй я ніколі не пайду”.

Вельмі не хочацца псаваць настрой усім актывістам БНФ, але гэта думка не аднаго чалавека, а вельмі-вельмі многіх, а дакладней, большасці. Спачуваю…


Читайте также:

  1.  Беларусазнауца

    0

    0

    Статью не читал, дабы не вызвать рвотный рефлекс и случайный акт дефикации.

  2. Infected vk.com Infected

    0

    0

    Эти «змагары» вечно ноют, всё им не так.
    То памятник не такой, то Ленин на площади.
    Сделайте хоть что нибудь для страны, да что страны, хоть для города! Вместо того чтобы ныть и писать кляузы во все инстанции, соберитесь своей «могучей кучкой» да элементарно, пройдитесь вдоль Немана, соберите мусор, который сами же оставляете. Покажите, что вы хоть на что то способны!

  3.  augm

    0

    0

    Дарэчы, ва ўсебеларускіх дыктоўках, якія праводзіліся названым таварыствам і якімі так ганарыцца яго кіраўніцтва, не адзін раз удзельнічалі як штатныя, так і пазаштатныя супрацоўнікі рэдакцыі. У мінулым годзе, напрыклад, імі былі заняты першае і трэцяе месцы. Між іншым, супрацоўнікі раёнкі не заўважылі на гэтых дыктоўках ні спадара Мінца, ні спадара Пантуса. Хаця пра што гэта я? Каб спекуляваць на мове, яе неабавязкова ведаць.

    Не кажу ўжо пра мову: калі чытаю “экялёгія”, “плян”, “філялёгія”, “пэнсыянэр”, “кампутар”, то разумею, што за так званай апазіцыяй я ніколі не пайду”.

    Вельмі не хочацца псаваць настрой усім актывістам БНФ, але гэта думка не аднаго чалавека, а вельмі-вельмі многіх, а дакладней, большасці. Спачуваю…

    Шах и мат )))

  4.  Hummer

    0

    0

    То, что сделали змагары, чтоб уничтожить мову, больше никто уже не сделал.

  5. zmagar.litvin zmagarlitvin

    0

    0

    Ну і які сэнс у гэтым тэксце без прабачэння? «Товарищ» рэдактар павінна разумець, што дзяржаўнымі ў нас пакуль мова і «язык», таму такія тэксты ў сваім «новостном» «популярном» выданні друкаваць недапушчальна. Як кажа адзин мой знаёмы: «мне очень нравится русский язык, но когда прочитаю шовинистов, то хочется его забыть».

  6. Gonz Gonz

    0

    0

    А я прочитал аж два раза.Содержание напоминает бред шизофреника во время обострения,когда удерживает тебя за руку и несёт что-то длинное и бессвязное.Общался в жизни я с этими Юрасями,Ясями,Алесями — у них все сказка про белого бычка,як зняважаюць и знишчаюць мову и прадаюць бацькаушчыну Расеи.Пора уже трезво Вам,спадары,на вещи начать смотреть.Создали группы в садах,классы.Только что вам потом ваши же дети скажут.

  7.  google.com Казимир Мелько

    0

    0

    Я ету публику не поддерживаю,но в стране уничтожена оппозиция,её нет. Кто посмеет возразить солнцеликому? Мой знакый говорил:
    — на безголосии и ж…па соловей.
    Они в силу своего ума пытаются противпоставлять сяб власти.

  8. Дед Пихто Дед Пихто

    0

    0

    Казимир Мелько :

    Я ету публику не поддерживаю,но в стране уничтожена оппозиция,её нет

    Уничтожена? Ай-вэй, да шо ви таки гойворите?!

    Эти же самые надоевшие рожи много лет одни и те же мелькают, годами и десятилетиями — обвиняя своего главного оппонента, в принципе, в том же самом 😀

  9. Дед Пихто Дед Пихто

    0

    0

    Hummer :

    То, что сделали змагары, чтоб уничтожить мову, больше никто уже не сделал.

    В восточных сказках был такой царь Минос: всё, к чему он прикоснулся — превращадось в золото.
    Змагары — это Минос наоборот.

  10. Дед Пихто Дед Пихто

    0

    0

    Беларусазнауца :

    Статью не читал, дабы не вызвать рвотный рефлекс и случайный акт дефикации.

    «Я Пастернака не читал, но осуждаю» (с)

    Старо и неоригинально.

  11. Дед Пихто Дед Пихто

    0

    0

    Дед Пихто :

    Hummer :

    То, что сделали змагары, чтоб уничтожить мову, больше никто уже не сделал.

    В восточных сказках был такой царь Минос: всё, к чему он прикоснулся — превращадось в золото.
    Змагары — это Минос наоборот.

    Минос наоборот — называется Олег:

    за всё олег берется смело
    всё превращается в г..но
    но если за г..но берётся
    то просто тратит меньше сил

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Ноябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Окт  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    2627282930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.