30 красавіка у межах грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбудзецца прэзентацыя гістарычнай кнігі для дзяцей «Яська і конік ягоны Грыўка».

Цікавая і добра напісаная, кніга-казка прысвечана лёсавызначальнай гістарычнай падзеі ў нашай краіне – Грунвальдскай бітве. Несумнеўна, дзеткам будзе цікава даведацца пра прыгоды маленькага Яські з Полацку і вернага каня яго Грыўкі, а таксама пазнаеміцца са славутымі ваярамі ды гістарычнымі асобамі.

Удзел у прэзентацыі возьме яе аўтар – Юрась Усціновіч, гісторык, ветэран руху гістарычнай рэканструкцыі, былы кіраўнік Народнага тэатра гістарычнага строю «Полацкі звяз», аўтар сцэнароў многіх замалёвак з Падарожжаў Дылетанта (таго самага Юрася Жыгамонта). А таксама рэжысэр-пастаноўшчык трукаў і шэрагу плястычных гістарычных спэктакляў!

Па традыцыі прэзентацыя з Юрасём ператворыцца ў сапраўдны сярэднявечны тэатр у суправаджэнні старадаўняй дуды.

Пасля прэзентацыі можна будзе набыць кніжку з аўтографам аўтара.
Імпрэза пройдзе у памяшканні ваенна-гістарычнага клуба «Гарадзенскі Двузуб», што месціцца у Палацы творчасці дзяцей і моладзі (былы палац піянераў) Каложскі парк 1. Пачатак а 15.00

Тэлефон для даведак: 5897843- Вольга.


Читайте также:

  1. Maggie_ Maggie_

    0

    0

    класс)) такое название милое, что захотелось приобрести эту книгу для себя и крохи своей)
    очень жаль ,что не сможем прийти..15.00.-тихий час.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.