23 гісторыкі і краязнаўцы падпісаліся пад зваротам да старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры, якога просяць прыняць асабісты ўдзел у лёсе будынка вайсковай казармы (помніка архітэктуры к. XIX — пач. XX ст.).

Звярнуцца ў аблвыканкам гісторыкаў прымусіла рашэнне аб будаўніцтве на тэрыторыі былых армейскіх складоў супермаркета, у выніку якога вышэйзгаданая казарма будзе знішчана.

Віктар Саяпін, адзін з падпісантаў:

— Казарма прадстаўляе гістарычную каштоўнасць, трэба яе выкарыстаць на карысць горада, а не руйнаваць з-за будаўніцтва чарговага гіпермаркета. Таму гісторыкі і краязнаўцы вырашылі напісаць да старшыні аблвыканкама, каб пры будаўніцтве ўлічыць факт існавання помніка архітэктуры. Няхай будуюць, але трэба ўключыць будынак казармы ў гаспадарчы і культурны абарот, захаваць дрэвы. Нам трэба змагацца за нашу спадчыну, і так ужо шмат зруйнавалі ў Гродне.

Гісторыкі ўпэўненыя, што для захавання помніка архітэктуры дастаткова невялікай змены ў праекце. Пасля рамонту гэты будынак можна будзе выкарыстоўваць у якасці адміністратыўнага, альбо, напрыклад, адкрыць у ім музей вайсковай гісторыі Гродзеншчыны.

Аўтары звароту лічаць, што, калі хаця б часткова захаваць старыя дрэва вакол казармы, гэтае месца ўвогуле стане адным з улюбёных месцаў адпачынку жыхароў занёманскай часткі Гродна.

Акрамя зварота да старшыні Гродзенскага аблвыканкама, абаронцы архітэктурнай спадчыны накіравалі ў дэпартамент па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры заяву на ўключэнне будынка казармы ў спіс нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

З матэрыяламі, сабранымі гродзенскімі краязнаўцамі па будынку казармы на вул.Янкі Купалы, і прапановамі па яго захаванню і выкарыстанню можна азнаёміцца ў прымацаваным файле.

//»Твой Стыль«


Читайте также:

  1.  KoT_MaTPOCKuH

    0

    0

    Где она вообще есть?

  2.  serg79

    0

    0

    Постройте сначала супермаркет на пересечении Клецковат и Купалы!!!!

  3.  serg79

    0

    0

    serg79 :

    Постройте сначала супермаркет на пересечении Клецкова и Купалы!!!!

  4.  Вишня М.

    0

    0

    Блин если пойдут кто по бульдозеры я с ними. Малодцы!!!!! Город надо отстаивать, что-то новое хорошо… но нельзя ламоть то, что наши деды строили…

  5.  turuchanskij

    0

    0

    В Сувалках строили супермаркет и старыи дом не сносили он теперь под крышеи супермаркета очень интересно сделали по размерам похож на эту казарму

  6. Господин Бользен Жэстачайшэ

    0

    0

    Истоириков задержать, как непатритов.

  7.  sweap

    0

    0

    где именно находится это здание?что-то не могу сориентироваться

  8. Bad Santa Bad Santa

    0

    0

    Теперь точно снесут. Раз историкам представляется ценностью- 100 пудофф снесут. как всегда.

  9. Chigo Chigo

    0

    0

    красивое здание…надо оставить….

  10.  germanika

    0

    0

    @ sweap:
    Это здание находится рядом с заводом карданных валов, внизу моста ,который идет от стеклозавода. На мой взгляд, там не только здание казармы красивое, но и здания складов армейских тож. Странное вообще место для супермаркета. Там район частных построек , карданные валы, железная дорога… Или здание карданов собираются переделать в маркет, карданы на ладан дышат. Почему нельзя переделать, как предлагают , все эти здания в ряд пассажей, оставив их все. Здания имеют свое лицо, создавая, таким образом, лицо города. На место пропавшего магазина «Горячий хлеб», когда еду по Горького , не могу смотреть без боли. Ведь больше в той стороне мало что есть.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.