• Музей Васiля Быкава ў Гароднi - афiцыйны вэб-сайт

    • 20
    • 08 ноября 2006, 10:36

    big_001.jpgРашэнне аб стварэнні музея Васіля Быкава ў Гародні аднадушна было прынята 7 ліпеня 2003 года на сходзе Гродзенскага гарадскога грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл па прапанове ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Нiякай дзяржаўнай iнiцыятывы ў гэтым не было. Зусiм нядаўна пры падтрымцы сайта http://www.levonevsky.org/ створана старонка музея Васiля Быкава. Дамовіліся размясціць музей у офісе аб'яднання па вуліцы Савецкай (дом 31, комната 12). Пакойчык невялікі і для музея цеснаваты, але іншай плошчы ветэраны не мелі. Абавязкі кіраўніка музея аб'яднанне ўсклала на старшыню сваёй Рады ветэрана вайны, дацэнта Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы Мельнікава Мікалая Аляксандравіча, чалавека энергічнага і няўрымслівага рупліўца на ніве беларускага адраджэння. Гэта, па-сутнасці, першы крок на Гродзеншчыне па ўвекавечанню памяці нашага вялікага земляка, сусветна вядомага пісьменніка. big_002.jpgДзейнасць музея В. Быкава — гэта хоць і невялікая, але ўжо свая гісторыя. Бо за гэтыя 2-3 гады яго фарміравання і працоўнага шляху на яго рахунку шмат добрых спраў і набыткаў. У асноўным завершана афармленне экспазіцыі і музей папоўніўся многімі новымі матэрыяламі. Але калі заглянуць у самы пачатак, то музей такі у нас з'явіўся не выпадкова, а стаў працягам працы па падтрымцы В.Быкава як пісьменніка-патрыёта яшчэ пры яго жыцці. Наша аб'яднанне ўжо з самага пачатку свайго існавання актыўна выступала ў абарону і падтрымку вялікага сына зямлі беларускай. Пра гэта сведчаць нашы шматлікія пісьмы, звароты, публікацыі ў прэце супраць знявагі народнага пісьменніка, вястуна праўды і людской справядлівасці. Сярод іх публікацыі: "Васіль Быкаў - сумленне нацыі", "Рукі прэч ад Васіля Быкава", "Яго творы даюць ратаванне" і інш. Двойчы выступалі ветэраны з прапановай вылучыць В.Быкава на Нобелеўскую прэмію". Пра ўсё гэта цяпер сведчаць стэнды экспазіцыі музея. Жыццёвы і творцы шлях В.Быкава раскрыты на стэндах экспазіцыі "Васіль Быкаў - сумленне і гонар нацыі", "Васіль Быкаў на Гродзеншчыне", "На малой Радзіме вялікага сына" і іншых. Сярод экспанатаў музея прыцягваюць увагу наведвальнікаў многія асабістыя дакументы пісьменніка і лісты як яго, так і да яго, чарнавыя рукапісы ягоных твораў, асабістыя рэчы пісьменніка - сярод іх кававарка, аўтаручкі і інш. Вялікую дапамогу музею па збору матэрыялаў аказала жонка пісьменніка Ірына Міхайлаўна, яго сыны, а таксама сябры, пісьменнікі, журналісты, навукоўцы. Для нармальнага функцыянавання музея В. Быкава неабходна матэрыяльная дапамога і патрэбнае абсталяванне. 1. Перш аплата арэнды памяшкання... 2. Узнагароджанне супрацоўнікаў музея: кіраўнік музея, захавальнік фонда, навуковы кансультант і экскурсавод. 3. Папаўненне бібліятэкі музея і набыццё кніг В.Быкава і інш. 4. Набыццё неабходнага тэхнічнага абсталявання: музычны цэнтр, магнітафон для запісу і захавання ў фондах музея сустрэч, гутарак і выступаў найбольш цікавых людзей, якія добра ведалі В.Быкава, дыктафон для запісу цікавых матэрыялаў для выкарыстання іх затым у прэсе і на радыё.

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 0

  • 21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Трудоустроены более 1200 гродненцев, построили 75 тысяч квадратных метров жилья, распечатали развязку вблизи «Тринити» и повысили зарплаты.

    Верхние строчки в рейтинге учебных заведений республики сразу по нескольким предметам традиционно занимает Лидская гимназия №1.

    Продавцы в магазинах Duty Free на белорусско-литовской границе просят у водителей автомобилей показать техосмотр, если те хотят приобрести алкоголь.

    Технология укладки асфальтного покрытия пешеходной дорожки в Лиде вызывает сомнения относительно качества.

    Все новости