Гэтым летам у Крэва валанцёры правядуць археалагічныя раскопкі. Дапамагчы і далучыцца могуць усе зацікаўленыя. Падрабязна аб гэтым i аб супермэце праекта s13.ru расказвае Вольга Сямашка — аўтар праекта Kreva Incognita на платформе Talaka.

Мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” створаны студэнтамі і спецылістамі. Вось ужо 5-ты год з 13-ці нашая маленькая кампанія добраахвотнікаў праводзіць археалагічныя раскопкі ў Крэве. За гэты час мы зрабiлi шмат знаходак. Вось, напрыклад, рэдкая манета брактэат. Наколькі нам вядома, афіцыйныя археолягі ў Беларусі яшчэ не знаходзілі такiх манет.

Знаходка прускага брактэата на Крэўскім гарадзішчы гаворыць пра наяўнасьць шчыльных гандлёвых сувязяў паміж нямецкімі гарадамі і Крэвам у ХІІ – ХІІІ стагодзьдзях. Дарэчы, раней адна з вуліцаў у Крэве насіла назву «Прускай», праз што можам меркаваць, што на гэтай вуліцы жылі купцы з Прусіі. Усе нашыя знаходкі мы хочам сабраць у перасоўную выставу. I паказваць гэтыя артэфакты у Крэва, Мiнску i iншых буйных i малых гарадах Беларусi.

Любы чалавек можа далучыцца да нас і паспрабаваць сябе ў ролі археолага.

На раскопах пастаянна прысутнiчае прафесiйны археолаг, якi на месцы праводзiць iнструктаж па тэхнiцэ бяспецы i методыцы вядзення раскопаў. Бо трэба не проста махаць рыдлёўкай, а ахайна здымаць пласты зямлi, каб не прапусцiць цiкавую знаходку.

Кажуць, што людзi правяраюцца пры паходзе у горы, я магу сказаць, што ў Беларусі, дзе гор няма, праверку можна прайсці на археалагiчных раскопах. Людзі разам перакопваюць цэнтнеры зямлi і адначасова абмяркоўваюць гісторыю і культуру Беларусі, і як вынік, памiж iмi завязваецца вельмі моцнае сяброўства аднадумцаў-паплечнікаў. Сумеснае прыгатаванне ежы, вечаровыя абмеркаваннi каля вогнiшча, смех i пацешкi — гэта усе вельмi яднае. Па сутнасці гэта тое, чаго нам не хапае у сучасным варунках штодзённа.

У мiнулым годзе вельмi шмат жадаючых пакапаць звярнулася да нас акурат праз платформу Талака. Платформа мае развітую супольнасць і дапамагае хутка сабраць каманду. Ахвочыя азнаёміліся з нашым праектам Kreva Incognita  , адклікнуліся на вакансіі валанцёраў. Прыязджалі нават цэлымі сем’ямі. І не дзіва! З аднаго боку такая дзейнасць — гэта рамантыка i адпачынак. А з другога — можна зрабіць карысную справу для Радзiмы. Думаю пасля крэўскiх раскопаў любы чалавек можа лiчыць сабе пачаткоўцам-археолагам.

Сёлета раскопы Крэва пройдуць у лiпенi.  Мы таксама будзем праводзiць набор каманды валанцёраў праз Талаку. Фронт работ даволi шырокi i цiкавы. Акром асноўных работ запланаваныя адукацыйна-асветная і забаўляльная праграма. Выходныя дні адвядзем пад выяздныя экскурсіі і практыкумы ў Крэве. Лекцыі і выступленні правядуць запрошаныя адмыслоўцы-спецыялісты і артысты.

На платфоме Talaka мы збiраем не толькi валанцёраў, але i грошы на гэтыя раскопы.  Запусцiлi краудфандынгавую кампанiю i ужо знайшлiся некаторыя спонсары, хто падтрымаў нас. Грошы пойдуць на ежу для валанцераў i аплату работы прафесiйнага археолага. Можна сказаць адназначна: сколькi назбiраем — столькi i накапаем.

Нашая супермэта

Калі паглядзець на нашых суседзяў з Рэспублікі Літва, дык у іх маецца такі запаведнік “Кернаў”, які па тыпе гістарычнага ландшафту, археалагічных помніках і месцах памяці цалкам супаставімы  з Крэва. А ў Крэве ёсць жа яшчэ і славуты замак, Крэўскае гарадзішча – недавывучанае і ўсімі забытае. Паказальна, што сучасны Кернаў – помнік ЮНЭСКА, запаведнік, які штогод наведваюць дзясяткі тысячаў турыстаў.

Мы маем план, каб стварыць Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік “Крэва” i дамагчыся надання гістарычнаму цэнтру Крэва з запаведнікам статусу помніка ЮНЭСКА катэгорыі “0” (Сусветны). Гэта павiнна быць месца у якое можна прыехаць i зразумець гiсторыю, пабачыць што не толькi замак — гэта каштоўнасць, але i усе наваколле. Крэва знаходзiцца памiж сямi узвышшау i  кожнае з iх мае сваю гicторыю.

Да апошняга часу каля замка  захоўвалася унiкальная габрэйская карчма i дом лекара. Але яны былi знесены у межах добраупарадкавання. Калi б гэтыя дамы уваходзiлi у ахоуную зону — iх бы так проста не знеслi. Яны бы мелi асобную катэгорыю каштоўнасцi. То бок спецыяльны статус Крэва дапаможа зберагчы гiсторыка-культурныя аб’екты вакол замка. Гэта вялiкi задзел на будучыню —  каб самабытнае Крэва не сталася шэраговым аграгарадком, а несла ў сабе гістарычную памяць як колішні цэнтр Нальшанскай зямлі.

Статус ЮКЭСКА дазвалiць выдзелiць гэтую велiчыню на ўзроўнi краiн i сусвету, а таксама  атрымаць грашовую дапамогу з iншых крынiц. На сеняшнi момант грошы на замак iдуць з дзяржаунага бюджэта Рэспублiкi Беларусь. Але  гэтых грошай для захавання Крэва як турыстычна прывабнага месца недастаткова .

Са свайго боку наш Фонд пастаянна прасоўвае гэтую iнiцыятыву. Заяўка на міжнародным узроўні павiнна падавацца праз Мiнiстэрства культуры Рэсупблікі Беларусь.

Цiкавыя факты пра Крэва

  • Крэва iснавала ящчэ у часы Рымскай iмперii, то бок  яму больш за 2000 гадоў.
  • Крэва мела стасункі з  Ганзейскаім саюзам — буйны звязам гандлёвых гарадоў паўночна-заходняй Еўропы, які ўзнік у сярэдзiне XII стагоддзя.
  • У склепе замка быу задушаны вялікі князь літоўскі Кейстут. Князя Вітаўта чакала такая ж доля. Аднак лёс да Вітаўта была больш добразычлівы. Вітаўт здолеў уцячы з Крэўскага замка, пераапрануўшыся жанчынай.
  • У 16 ст. на замак нападалі крымскія татары.
  • Падчас Першай сусветная вайны з аднаго боку Крэва стаялi немцы, з другога боку — войскi Расейскай iмперыi. Яны ваявалi, а у нядзелю хадзiлi у габрэйскую лазню разам мыцца. Памылiся, высушiлiся i зноў разыходзiлiся па франтах.

Аб гэтых i iншых фактах мы  падрабязна раскажам у фондаўскім альманаху “Kreva Inkognito”. Ужо зараз ягоныя матэрыялы рыхтуюцца для перадачы ў выдавецтва. Прэзентацыя першага нумару запланавана на травень.

//Тэкст: Вольга Шавела


Читайте также:

  1.  Va_bor1

    0

    0

    На платфоме Talaka мы збiраем не толькi валанцёраў, але i грошы на гэтыя раскопы. Запусцiлi краудфандынгавую кампанiю i ужо знайшлiся некаторыя спонсары, хто падтрымаў нас. Грошы пойдуць на ежу для валанцераў i аплату работы прафесiйнага археолага.

    Еще один бюджетник, который должен попасть в парламент, — заместитель директора Института истории Академии наук. Археолог войдет в «белорусскоязычную фракцию» палаты представителей.
    10. Вадим Лакиза. 39 миллионов рублей в МЕСЯЦ!!! = $2400

    Я таки понимаю официальные археолухи ничо так живут и зарабатывают.

  2. segoleg segoleg

    0

    0

    Суседзi Рулят 😉

  3.  ColodinaHR

    0

    0

    У меня фазенда в историческом месте. Вот бы кто поиска на огороде артифакты. Еще целый апрель в запасе.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.