• Найноўшая гісторыя Гродна: 25 сакавіка 2002

    • 578
    • 24 марта 2011, 11:18
    • Гродноисториядатаинтересно знатьэкскурсиигродненцы

    На несанкцыянаванае ўладамі святкаванне прыйшло каля 500 чалавек, больш за 20 дэманстрантаў затрымалі. [caption id="" align="alignnone" width="432" caption="Выхады з парку Жылібера перакрылі."]Выхады з парку Жылібера перакрылі.[/caption] Сёлета Дзень волі ў Мінску вырашана адзначыць ускладаннем кветак да помніка Янку Купалу. Так арганізатары святкавання адрэагавалі на забарону Мінгарвыканкама правесці шэсце ад плошчы Якуба Коласа да Опернага тэатру. Ускладанне кветак замест шэсця многіх абурыла, частка апазіцыянераў мае намер сабрацца ўсё ж на Якуба Коласа. Між іншым, у гісторыі сучаснай Беларусі былі прыклады, калі 25 сакавіка адзначалася ўскладаннем кветак. Напрыклад, у 2002 годзе ў Гродне. Прапануем вам прыгадаць, як гэта было. [caption id="" align="alignnone" width="432" caption="84-гадавіну абвяшчэння БНР у Гродне адзначалі каля 500 чалавек. 24 сакавіка 2002 г."]84-гадавіну абвяшчэння БНР у Гродне адзначалі каля 500 чалавек. 24 сакавіка 2002 г.[/caption] 84-гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гродне адзначалі без санкцыі ўладаў. Раніцай 24 сакавіка 2002 года ў парку імя Жылібера побач з будынкам Тэатра лялек сабралася каля 500 чалавек. На прылеглых да парку вуліцах ужо стаялі вайсковыя грузавікі з надпісамі «Людзі» на бартах. [caption id="" align="alignnone" width="432" caption="Гродна, 24 сакавіка 2002 г. Перамовы з міліцэйскім кіраўніцтвам."]Гродна, 24 сакавіка 2002 г. Перамовы з міліцэйскім кіраўніцтвам.[/caption] Пасля непрацяглых перамоваў арганізатараў святкавання з міліцэйскім начальствам адбыўся мітынг. Выступіў намеснік старшыні Партыі БНФ Юры Хадыка, які прыехаў з Мінска, кіраўніцтва гродзенскай партыйнай арганізацыі, незарэгістраванага «Маладога фронту». Сярод бел-чырвона-белых сцягоў віднеўся чырвона-чорны сцяг анархістаў — на мітынгу былі лідары гуртоў Devation і «Кальян». [caption id="" align="alignnone" width="432" caption="Гродна, 24 сакавіка 2002 г. Выступае Юры Хадыка."]Гродна, 24 сакавіка 2002 г. Выступае Юры Хадыка.[/caption] [caption id="" align="alignnone" width="432" caption="Гродна, 24 сакавіка 2002 г. На акцыю прыйшлі анархісты. У цэнтры лідары гуртоў Devation і «Кальян» Стас Пачобут і Аляксандр Дзянісаў (у капюшоне)."]Гродна, 24 сакавіка 2002 г. На акцыю прыйшлі анархісты. У цэнтры лідары гуртоў Devation і «Кальян» Стас Пачобут і Аляксандр Дзянісаў (у капюшоне).[/caption] Пасля мітынгу людзі рушылі на выхад з парку ў бок плошчы Леніна. Згодна планаў арганізатараў, калона дэманстрантаў мела прайсці вуліцамі горада да Новага замка, каб ускласці кветкі да помніка Вітаўту і да памятнай шыльды паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі. Частка ўдзельнікаў акцыі пайшла ісці да чыгуначнага вакзалу, каб ускласці кветкі да памятнай шыльды Кастуся Каліноўскага. На гэты момант выхады з парку былі перакрытыя міліцыяй. Пачаліся перамовы. Дэманстрантам загадалі згарнуць нацыянальную сімволіку. [caption id="" align="alignnone" width="432" caption="Гродна, 24 сакавіка 2002 г. Пачатак шэсця. У цэнтры адзін з арганізатараў святкавання мастак Зміцер Іваноўскі."]Гродна, 24 сакавіка 2002 г. Пачатак шэсця. У цэнтры адзін з арганізатараў святкавання мастак Зміцер Іваноўскі.[/caption] А потым быў няпросты шлях да мэты. Па дарозе да Новага замка дэманстрантаў неаднойчы сустракалі кардоны амапаўцаў. Пачыналася цісканіна, у найбольш смелых, што наважыліся разгарнуць сцягі, адбіралі сімволіку. Штурханіну з міліцыянтамі вытрымлівалі не ўсе, натоўп усё радзеў. Да замка дайшлі ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек. Але кветкі такі ўсклалі. Па дарозе да шыльдаў і пазней у горадзе былі затрыманыя 22 чалавекі. Сярод іх і Юрась Хадыка. У той дзень яго адпусцілі, але праз колькі месяцаў яго затрымалі ў Мінску і асудзілі на 10 сутак за несанкцыянаваную акцыю ў Гродне. [caption id="" align="alignnone" width="432" caption="Гродна, 24 сакавіка 2002 г. Да ўскладання кветак дойдуць лічаныя дзясяткі дэманстрантаў."]Гродна, 24 сакавіка 2002 г. Да ўскладання кветак дойдуць лічаныя дзясяткі дэманстрантаў.[/caption] Да 2002 года ў Гродне на 25 сакавіка выходзіла па некалькі тысяч чалавек. Тое святкаванне стала ці не апошнім з найбольш масавых.

    "Наша Ніва"

    Нагадаем, што сёння з нагоды Дня Волі адбудзецца экскурсія па "Беларускаму Гродна". Пачатак а 19-ай гадзіне каля драматычнага тэатру.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 78

  • С 1 сентября отменяется обязанность платить за проезд в общественном транспорте для школьников. Правда, при этом ученик обязан иметь при себе справку из учреждения образования.

    Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Все новости