Ці пабудуюць на замкавым падворку старажытную царкву, малюнкаў якой няма?

У Горадні на пагорку над Нёманам стаіць частка Старога замку, які вырашылі рэстаўраваць. Кіраўнік праекту Уладзімір Бачкоў мяркуе ўзнавіць нават тыя пабудовы, выявы якіх не захаваліся. Праўда, архэолягі знайшлі рэшткі падмуркаў ХІІ стагодзьдзя.

Адзін з гарадзенскіх гісторыкаў патлумачыў: сп. Бачкоў упэўнены ў тым, што высьветліў, якой старажытнай мерай карысталіся тагачасныя будаўнікі. Ён сьцьвярджае, што калі ёсьць падмуркі, то згодна гэтай сыстэме вылічэньняў можна ўявіць сабе, як выглядаў храм цалкам. Праўда, іншыя навукоўцы гавораць, што ў Горадні тады карысталіся насамрэч іншай сыстэмай вылічэньняў, таму ўсе думкі на гэты конт сп. Бачкова — чыстая гіпотэза, зазначыў гсторык.

Рэальна архэолягамі знойдзены два асноўныя культурныя слаі — ХІІ і ХVІ-га стагодзьдзяў. Напрыклад, выгляд палацу караля — караля Стэфана Баторыя захаваўся на малюнках. Аднавіць яго, як мяркуецца паводле праекту, прасьцей. А што рабіць з ХІІ стагодзьдзем?

Гэты гісторык таксама зазначыў:

– Уладзімір Бачкоў адзіны займаецца Старым замкам, ён галоўны спэцыяліст, мае вялікія напрацоўкі. Іншых спэцыялістаў няма. Частка праекту, што датычыць  ХVІ-га стагодзьдзя — нармальная, а яна галоўная. Іншая, што выклікае спрэчкі, можа дапрацавацца.

Наш суразмоўца падсумаваў: пытаньне яшчэ будзе ў тым, хто будзе плаціць грошы. Ён і будзе вызначаць, і хутчэй за ўсё царкву будаваць не захоча… Дарэчы, знаўцы гавораць, што ўсё будзе залежаць ад кіраўніка аблвыканкаму Уладзіміра Саўчанкі, бо заказчыкам рэстаўрацыі зьяўляецца абласная ўлада.

Мы пацікавіліся ў сп. Бачкова: колькі можа каштаваць ягоны праект і ці ёсьць у яго ўпэўненасьць, што яго прафінансуюць цалкам?

– Ня ведаю, колькі можа дакладна каштаваць рэстаўрацыя Старога замку, якія сродкі маюць улады, як доўга яны будуць фінансаваць праект і ці будзе фінансаваньне наогул, – адказаў  Уладзімер Бачкоў.

Ён патлумачыў, што яшчэ ў 1994 годзе быў зацьвердажны праект, пасьля чаго прыступілі да распрацоўкі рабочай дакумэнтацыі першай чаргі. Потым фінансаваньне абарвалася.

Нам памятаецца, як у той час праходзіла грамадзкае абмеркаваньне праекту рэстаўрацыі. Яно адбылося, дарэчы, у сутарэньнях самога Старога замку. Многія былі расчараваныя плянамі пабудаваць муляжы царквы і княскіх харомаў. Адзін чыноўнік супакоіў тады гісторыкаў: на такі праект яшчэ доўга ня будзе грошай. Але цяпер, атрымліваецца, грошы нарэшце знайшліся.

// bulletinonline.org


Читайте также:

  1.  Аксакал

    0

    0

    Раньше всё деревянным было. Теперь если построить церковь на горе, то как бы она оседать не начала, как это происходит с Каложей.

  2.  RockeR

    0

    0

    Ничё оседать не будет

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.