Верхняя царква — невялікі гатычны храм, які існаваў у гродзенскім Старым замку, на месцы больш ранняга храма — Ніжняй царквы. Цэлым шэрагам даследчыкаў будынак быў аднесены да самога ранняга перыяду ВКЛ — XIII стагоддзя, прызнанне дакладнасці такой датыроўкі фактычна азначала б прызнанне царквы найстарэйшым пэўна вядомым рэлігійным аб’ектам Вялікага княства, але ці так гэта на самай справе? Гэтае пытанне падняў блогер Asnoru.

Гарадзенская Верхняя царква - найстарэйшы храм ВКЛ?

Невялікая гатычная капэла была ўзведзена ў Гродне на руінах старажытнарускага храма, так званай Ніжняй царквы. Пасля адкрыцця рэшткаў будынка яго фрагменты былі распілаваныя і перанесены ў асобны павільён. Першыя даследчыкі храма — польскія археолагі Ю. Ядкоўскі і Я. Вайцяхоўскі, датавалі храм XIII стагоддзем. Літоўскія даследчыкі С. Абрамаўскас, В. Левандаўскас таксама адносілі храм да гэтага перыяду. На аснове аналізу цэглы будынка, іншыя даследчыкі, у прыватнасці А. Трусаў, прыйшлі да высновы, што храм пабудаваны на мяжы XIII — XIV. То бок, датыроўка храма перыядам XIII стагоддзя можа лічыцца прынятай многімі спецыялістамі. Аднак савецкі археолаг М. Варонін, у сваёй фундаментальнай працы «Старажытнае Гродна», пераканаўча даказваў іншую датыроўкі будынка.

Гарадзенская Верхняя царква - найстарэйшы храм ВКЛ?Праз некаторы час пасля разбурэння Ніжняй царквы ў яе падмурках існаваў свайго роду элітны некропаль, даследаванні некалькіх пахаванняў якога, даюць падставы датаваць іх XIII — XIV стагоддзямі. Пасля ўваходжання Гродзенскага княства ў склад ВКЛ, месца старажытнага храма па-ранейшаму заставалася ўшанаваным, пра што сведчыць наданне руінам статусу могілак для феадалаў. Менавіта тут, ёсць падставы меркаваць, і быў пахаваны выбітны ваенны дзеяч ВКЛ — Давыд Гарадзенскі. Затым гэты замкавы некропаль быў засыпаны магутным пластом камянёў і грунту, пасля чаго на зробленай такім чынам «падушцы» пачалося ўзвядзенне Верхняй царквы.

Гарадзенская Верхняя царква - найстарэйшы храм ВКЛ?

Калі ж пачалося будаўніцтва гатычнага храма? Як паказвае Варонін пласты пажару 1398 года, якi часткова знішчыў замак, спускаюцца на руіны Ніжняй царквы, якая размешчана, да таго ж, вышэй за ўзровень бруку часоў Вітаўта. Гэтыя дадзеныя могуць быць падставай для датыроўкі храма перыядам канца XIV пачатку XV стагоддзя. Такую датыроўку і прапаноўваў Варонін, у адрозненне ад польскіх і літоўскіх даследчыкаў, прыводзячы для яе салідную доказную базу. Што тычыцца датыроўкі Трусава на аснове параўнальнага аналізу будаўнічых матэрыялаў гарадзенскага аб’екта і іншых будынкаў перыяду сярэднявечнага ВКЛ, то можна ўлічыць, што асноўны аб’ём Верхняй царквы пабудаваны вельмі неахайна, з розных тыпаў цэглы, у тым ліку плінфы, характэрнай для перыяду Старажытнай Русі. Гэта дае падставы лічыць, што храм быў спехам збудаваны з рэшткаў больш ранніх каменных пабудоў, то бок цэгла павінна быць значна старэйшай за храм, не кажучы ўжо пра сумнеўнасць дакладнасці канкрэтнай «цаглянай» датыроўкі.

На аснове вышэй выкладзенага, можна меркаваць наступную храналогію падзей. Пасля разбурэння Ніжняй царквы, яшчэ ў XII стагоддзі, руіны храма пачынаюць служыць элітнымi могілкамі, і на працягу XIII — XIV стагоддзяў там хаваюць важных дзяржаўных дзеячаў, у тым ліку Давыда Гарадзенскага. Да часу Вітаўта рэшткі Ніжняй царквы ўсё яшчэ бачныя ў двары замка, але пасля разбуральнага пажару, у якім ледзь не загінуў сам вялікі князь, прынята рашэнне аб збудаванні новай каменнай цытадэлі, у будаўніцтве якой выкарыстоўваецца, у тым ліку, старая цэгла з развалаў будынкаў на Замкавай гары. Месца Ніжняй царквы засыпаецца і на атрыманай аснове ўзводзіцца, таксама з ужываннем старой цэглы, невялікая замкавая капэла — гатычная Верхняя царква. Пазней яе дарабляюць, спаруджаючы гатычныя перакрыццi.

Гарадзенская Верхняя царква - найстарэйшы храм ВКЛ?

Яшчэ адной дэталлю з’яўляецца наяўнасць побач з храмам сьцяны, аналагічнай ахоўнай сцяне часоў Вітаўта, што агароджвае дзяцінец. Варонін робіць здагадку, што храм быў абгароджаны. Магутны падмурак гэтага аб’екта дазваляе меркаваць, што сцяна была досыць высокай і мела абарончы характар. Царква, якая можа ўтрымліваць багатыя прадметы набажэнстваў, магла стаць прынадай для ворагаў у выпадку захопу замка, таму ўмацаванне гэтага будынка выглядае лагічным. Акрамя таго, умацаваны пункт ўнутры цытадэлі, нездалёк ад знешніх сцен замка, мог служыць дадатковым рубяжом абароны. Можна меркаваць, што Верхняя царква, з яе ўмацаваннямі, ўяўляла з сябе свайго роду невялікі замак ўнутры замка.

У выпадку адмовы ад павабнай для некаторых даследчыкаў, але дрэнна абгрунтаванай датыроўкі перыядам XIII стагоддзя, храм ужо не можа прэтэндаваць на званне найстарэйшага ва ўсім ВКЛ. Аднак ён старэй і касцёла ва Ўсялюбе, які лічыцца некаторымі найстарэйшым каменным касцёлам на тэрыторыі РБ, і тым больш цэркваў у Сынкавічах і Мураванцы. Гарадзенская Верхняя царква можа прэтэндаваць на званне найстарэйшага каменнага храма ВКЛ, сярод пабудаваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


Читайте также:

  1. Гродзенец facebook.com Коренной Гродзенец

    25

    4

    Ну шо Яуген, цiкава! Прачытау з задавальненьнем.

  2. VOLK ) SerY VOLK ) SerY

    9

    6

    Верхняя царква можа прэтэндаваць на званне найстарэйшага каменнага храма ВКЛ, сярод пабудаваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
    …что тут скажешь , Ура товарищи ))))))))))))))

  3. Grodno_Za Grodno_Za

    136

    62

    Праз некаторы час пасля разбурэння Ніжняй царквы

    В нескольких словах вся страшная судьба древнерусского Гродно, когда он попал под оккупацию литовских дикарей-язычников, не щадивших даже наших храмов.

  4. Grodno_Za Grodno_Za

    93

    52

    Магутны падмурак гэтага аб’екта дазваляе меркаваць, што сцяна была досыць высокай і мела абарончы характар. Царква…

    А с чего вобще решили, что это Церковь? Какие есть этому доказательства? Зачем литовскому язычнику Витовту строить в своей резиденции христианский храм? Скорее это был его дополнительный схрон, где он надеялся отсидеться от не раз преданных им друзей-крестоносцев. Который холопы Витовта слепили из обломков строений русского города.

  5. VOLK ) SerY VOLK ) SerY

    42

    105

    Grodno_Za :

    0

    0

    Праз некаторы час пасля разбурэння Ніжняй царквы

    В нескольких словах вся страшная судьба древнерусского Гродно, когда он попал под оккупацию литовских дикарей-язычников, не щадивших даже наших храмов.

    Танечка ,у Вас 2 храма, и один идол с протянутой рукой , это на площади Ленина, горисполком и облисполком

  6. Иссам Захреддин Иссам Захреддин

    8

    7

    как мимо Сынкавичей проезжаю всегда заезжаю туда, приложиться к иконам, замечательное место.

  7. Grodno_Za Grodno_Za

    63

    43

    VOLK ) SerY :

    Танечка ,у Вас 2 храма, и один идол с протянутой рукой , это на площади Ленина, горисполком и облисполком

    А у вас только один, это на ул.Будённого польское консульство.

  8. VOLK ) SerY VOLK ) SerY

    3

    7

    Иссам Захреддин :

    4

    0

    как мимо Сынкавичей проезжаю всегда заезжаю туда, приложиться к иконам, замечательное место.

    и не башенку еще можно подняться…хорошо там.

  9. VOLK ) SerY VOLK ) SerY

    5

    12

    Grodno_Za :

    1

    4

    VOLK ) SerY :

    Танечка ,у Вас 2 храма, и один идол с протянутой рукой , это на площади Ленина, горисполком и облисполком

    А у вас только один, это на ул.Будённого польское консульство.

    Не бАранесса))) , это не ко мне, к Тадику ….

  10.  leo 1.5

    36

    18

    @ Grodno_Za:
    Как-то не сохранилось сведений о штурме замка ордами «литовских дикарей-язычников, не щадивших наших храмов». А вот об ордах московских варваров, неоднократно оккупировавших город и разрушивших все в нем в середине 17 в., включая частично Каложу, документов больше чем достаточно.А уж что они вытворяли в нашем городе в 19 веке с униатскими и католическими храмами… А при советах в начале шестидесятых с остальными»нашими» храмами… И польские оккупанты в «крэсах» за 1920-1937 немало храмов разрушили… Так Вы, сударыня, чьих будете?

  11. proof.zmagar proof.zmagar

    23

    26

    Край бярозавага соку
    Белакрылы край буслоў
    Толькі глянеш адным вокам
    Зразумееш і бяз слоў
    Васільковы край азерны
    Рэчкі,пушчы і палі
    Ты-адзіны,край мой родны
    Лепшы край на ўсей зямлі
    Векавечныя дубравы
    І сівыя валуны
    Помняць час вайсковай славы
    Свісты стрэл і пах крыві
    Нібы сведкі той пары
    Стаяць маўклівыя бары
    Палі,лясы і пералескі
    Дзе спяць Радзімы ваяры
    Мячы звінелі,ржалі коні
    Крывавы пот сцякаў па скроням
    Свае галовы продкі клалі
    Жыцьце за нас тут аддавалі
    Мы праз стагоддзі памятаем
    Што старажытная Літва
    Пад гэтым небам, нашым краем
    Калыскай нашаю была
    Не раз Радзіма(так бывала)
    Сваіх герояў забывала
    А потым зноў,у цяжкі час
    Яны вярталіся да нас
    Як сімвал веры для народа
    У кожнай бітве за свабоду
    І гэта спадчынай завецца
    І з намі вечна застанецца.

    Мікалай Кот

  12.  vodila13

    17

    8

    @ Grodno_Za:
    Тебя стоит усыпить,медицина бессильна)

  13. gonzo gonzo

    9

    8

    не нижняя ни верхняя «церковь» скорее всего вообще к руси никакого отношения не имеет и тем более к христианству. это чисто «совковые» вбросы.

  14.  Hummer

    8

    4

    А мне гроднозадая сегодня понравилась. Такое ощущение что они там в палате шампанского бахнули 🙂

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Апрель 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Мар  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.