UPD: змянілася месца, прэзентацыя адбудзецца па адрасе вул. Будзёнага 48/а, пакой 69.

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае на прэзентацыю брашуры, прысвечанай гісторыі ХХ стагоддзя ва ўспамінах і фотаздымках гарадзенцаў.

Як жыла беларуская вёска ў даваенныя і ваенныя гады, як руйнавалі Фару Вітаўта, пра творчае і культурнае жыццё ў Гродне ў 70-80 гг., заснаванне і дзейнасць першых грамадскіх арганізацый у горадзе – пра гэтыя і іншыя падзеі найноўшай гісторыі распавядаюць героі брашуры – вядомы гарадзенскі кампазітар Яўген Петрашэвіч, кіраўніца хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч, гарадзенскія краязнаўцы Алесь Госцеў і Віктар Саяпін, фатограф Уладзімір Выдэрка, адзін з заснавальнікаў славутага гісторыка-культурнага клуба “Паходня” Мікола Таранда, а таксама іншыя вядомыя ў горадзе людзі.

Некаторыя з іх былі таксама героямі дыска Постаці, прысвечанага людзям, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры.

Прэзентацыя брашуры “Гісторыя ХХ стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў” адбудзецца 24 лютага па адрасе Будзёнага 48а, пакой 69. Пачатак – у 19.00.

Брашура падрыхтаваная ў межах сумеснага праекта гарадзенскага грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.

Дадатковую інфармацыю пра мерапрыемства можна атрымаць па тэл. (029) 2847799, (0-152) 75-71-72.


Читайте также:

  1.  MShmel

    0

    0

    Прэзентацыя брашуры «Гісторыя ХХ стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў» адбудзецца на Будзёнага 48а, пакой 69 (а не ў цэнтры «Спектр», як гэта пісалася раней).

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.