Філаматы-Філарэты12 лютага 2011 года ў Музеі гісторыі рэлігі была прадстаўлена незвычайная музычна-гістарычная імпрэза “Хай радасць з вачэй нашых блісне…”, прысвечаная ўнікальным людзям і ўнікальнай з’яве ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Па ўсёй краіне падобныя сустрэчы ў межах праекту “Песні філаматаў і філарэтаў” адбываюцца на працягу ўжо двух гадоў, а ў Гародні – першы раз. Як паведаміў аўтар ідэі А. Жбанаў, сустрэча ў нашым горадзе найбольш хвалюючая, бо большасць філаматаў паходзяць з Гарадзеншчыны.

На сустрэчы аўдыторыя пазнаёмілася з велічнай і драматычнай гісторыяй таварыстваў філаматаў і філарэтаў, а таксама з лёсамі іх асобных прадстаўнікоў. У выкананні гасцей з Мінска – Аляксея Жбанава, Зміцера Занеўскага і Цімоха Акудовіча – прагучалі ўнікальныя студэнцкія песні першай паловы XIX стагоддзя, якія спявалі ўдзельнікі і сябры адзначаных таемных таварыстваў. Аўтарамі словаў да гэтых песень з’явіліся Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Антон Эдвард Адынец. Аўтэнтычныя мелодыі ўзноўлены па рукапісным нотным сшытку жонкі Т.Зана Брыгіды Свентажэцкай (1855г.), які быў знойдзены параўнальна нядаўна ў адным з архіваў Вільні беларускім музыказнаўцам Святленай Немагай.

Падчас імпрэзы наведвальнікі мерапрыемства па філамацкай традыцыі частаваліся малаком і спявалі разам з выканаўцамі. Арганізатары пры падтрымцы МГА «Гісторыка» і грамадскай ініцыятывы «Будзьма беларусамі» клапатліва падрыхтавалі і раздалі слухачам адмысловыя песеннікі з тэкстамі прапанаваных песень. Некаторыя тэксты гэтых песень і іх выкананне можна знайсці тут.

Падрабязней пачытаць і паглядзець фотаздымкі можна на «Музыка Гродно».


Читайте также:

  1.  prosta

    0

    0

    На сам рэч гэта ўжо другая сустрэча з аматарамі творчасці філаматаў, першая адбылася летам у Новым замку, але на жаль грамадскаць амаль не зацікавілася дадзенай сустрэчай у той час. Выдатна што другі раз нас наведалі творчыя асобы!

  2.  Beloruso4ka

    0

    0

    Я напісала пра першую сустрэчу ў межах менавіта праекту “Песні філаматаў і філарэтаў”.
    Увогуле, лічу, што навіны пра такія сустрэчы не вельмі афішыруюцца. Я пра яе выпадкова даведалася.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Январь 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Дек  
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.
     

    Please check the Pop-up.