На працягу гэтага тыдня сітуацыя з будынкам былога рэстарана “Беласток” па вуліцы Гараднічанскай актыўна абмяркоўвалася ў інтэрнэце. Ад будынку пісалі многія СМІ, нават “Гродзенская праўда” выказалася, што звесткі аб разбурэнні даху будынка – толькі чуткі, насамрэч будынак пачалі рэканструяваць.

2011-02-10_101522

Цудоўна, што пачалі, толькі тая ж самая “Гродзенская праўда” яшчэ ў красавіку 2009 года паведамляла аб тым, як грозны Уладзімір Саўчанка патрабаваў пачаць працы на будынку ў маі 2009 года. Таму абяцанкі абяцанкамі, а мы сістэмна выкладзем для гродзенцаў звесткі аб тым, наколькі каштоўны з гістарычнага і мастацкага пункту гледжання аб’ект маем і што страціць горад у выпадку яго няўмелай “рэканструкцыі”.

Дом па вуліцы Гараднічанская набыў сучасны выгляд 100 год таму, у 1911 годзе. Гэта стыльны прыклад эклектыкі з элементамі стылю мадэрн (балконы, рашотка лесвіцы).

Картинка 2 из 3

На месцы гэтага будынка ў 1680 г. размяшчаўся гарадскі пляц пана Ярашэвіча, на якім была пякарня і гумно. Цягам XVIII ст. пляц належаў да юрыдыкі Сангушкаў з драўляным палацам і канюшнямі. Сам палац размяшчаўся бліжэй да вуліцы Сацыялістычнай і магчыма яго часткай з’яўляецца цяпер маладаследаваны і вельмі цікавы будынак па вуліцы Сацыялістычная №15. Цягам ХІХ ст. на месцы валоданняў Сангушак стаяў фактычна пусты пляц. Хутчэй за ўсё пасля пажара 1885 г. быў адтрасіраваны ўчастак вуліцы Палявой (сучасная Карбышава), які злучаў вул. Гараднічанскую з Паштовай (Сацыялістычнай). У 1886 г. на дадзеным месцы стаяў каменны аднапвярховы дом, які належаў жонцы палкоўніка Макраніцкага Браніславе Паўлаўне. Яна валодала домам і ў 1910 г., у той час ў дома быў дабудаваны другі драўляны паверх і аднавярховы каменны флігель з боку вуліцы Палявой-Карбышава (той, ад якога цяперашнія рэканструктары пакінулі толькі знешнюю сцяну). Каля 1911 г. дом і участак быў выкуплены купцом Войцехам Сцяпанавічам Паплаўскім. Той зруйнаваў каменны аднапавярховы дом і пабудаваў двухпавярховы дом з элементамі стылю мадэрн. Балконы былі выкананы ў майстэрні Качаноў. У 1914 г. участак каштаваў 100 тыс. рублёў.

Фото из газеты "Гродненская правда"

У будынку размяшчаўся гатэль «Раяль». У гатэлі спыняліся кайзер Вільгельм II і маёр Д. Эйзенхауэр — будучы амерыканскі прэзідэнт, сябры ўрада БНР А. Цвікевіч, А. Галавінскі і авантурыст А. Бахановіч. У канцы 1920 г. у «Раялі» Гродзенская грамада беларускай моладзі прэзентавала гледачам спектаклі «Мядведзь» ды «Міхалка».

Прыкладна з 1926 г. у флігелі функцыянаваў рэстаран Іберскага (з боку вуліцы Напалеонскай-Карбышава). У часы вайны ў будынку размяшчалася нямецкае афіцэрскае казіно. У жніўні 1944 г. у адным з памяшканняў гэтага будынка месцілася цырульня №2. 1 сакавіка 1946 г. пры Гродзенскім аддзяленні “Особторга” быў адчынены рэстаран “Аврора” (у жніўні таго ж года пераіменаваны на “Нёман”). З рэкламы рэстарана: “в вечернее время играет джаз-оркестр под руководством т.т. Сергий и Немиро”. У 1946 г. на другім паверсе “СМУ-6 Текстильстроя” СССР па будоўлі Гродзенскага тонкасуконнага камбіната. Па стану на 1950 г. – рэстаран “Нёман”, абласная кантора камерцыйнага банка. Рашэннем гарвыканкама ад 11 верасня 1953 г. на другім паверсе размясціўся гарадскі гатэль №1 “Нёман”. У лютым 1962 г. гатэль і рэстаран перасяліліся ў новы будынак па вул. Крупскай і атрымалі назву “Нёман”, а рэстаран па вул. Энгельса №20 пачаў называцца “Гродна”. Пасля закрыцця на рэканструкцыю рэстарана “Беласток” па вул. Савецкай і пабудовы новай гасцініцы “Гродна” па вул. Паповіча, рэстаран буў пераіменаваны ў “Беласток”. Старажылы згадваюць, што ў старым рэстаране “Гродна” наведвальнікаў абагравалі кафляныя печкі, што захаваліся яшчэ ад пабудовы дома. Пасля ўводу новага гатэля па вул. Горкага, у вызваленыя пакоі былі пераведзены Гродзенскія праектна-канструктарскія майстэрні “Белремстройпроект”.

З 2007 г. апусцелым будынкам валодае замежнае прадпрыемства “ФертЭко”, якое першапачаткова павінна было завершыць працы на аб’екце да восені 2008 года. У пачатку красавіка 2009 г. прадстаўнікі фірмы сустракаліся з Ул. Саўчанкам, які прыгразіў уладальнікам канфіскацыяй будынка, аднак пасля даў адтэрміноўку і запатрабаваў пачаць працы яшчэ вясной 2009 г. Але ад таго моманту не былі праведзены ніякія працы па аднаўленні будынка, апрача таго, што ў будынка поўнасцю разабралі дах. У сакавіку 2009 г. прадпрыемства было аштрафавана на 70 млн. рублёў і толькі тады пачало праектныя работы. Паралельна ў сеціве з’явіўся грандыёзны праект рэканструкцыі будынка пад гатэль “Раяль”. Праект прадугледжвае аб’яднанне пад адным дахам гатэля і будынка па Сацыялістычнай №15, а таксама дабудову дадатковых паверхаў будынка. Падобнага кшталту праект нельга прызнаць удалым, паколькі ён агрэсіўна змяняе знешні выгляд некалькіх будынкаў, каштоўных з архітэктурнага і архітэктанічнага пункта гледжання. Гатэль варта аднаўляць толькі на першапачатковае аблічча 1911 года (аднавіць вежачку на куце і г.д.). Аднак ніякага шырокага грамадскага абмеркавання праекту “рэканструкцыі” будынка не было.

Літаральна ўчора прадстаўнік фірмы “ФертЭко” заявіў журналістам “Гродзенскай праўды”, што будынак будзе ўведзены ў строй толькі праз паўтара-гады (канец 2012 – пачатак 2013 гг.). Такім чынам агульны час “рэканструкцыі” рэстарана фірмай можна расцягнуцца на 6-7 гадоў!

Нагадаем, сёння ў гістарычным цэнтры больш за 20 будынкаў знаходзяцца пад пагрозай разбурэння з-за так званай адсутнасці інвестараў або зацягвання ўладальнікамі тэрмінаў аднаўлення будынкаў. Найперш варта згадаць гасцініцу “Беласток”, выкуплены Беларускім Народным банкам дом купца Крэйцара па Сацыялістычнай 44, гродзенскі піўзавод (палац Сапегаў), дом стваральніка мовы эксперанта Заменгофа (Кірава 5) і шмат-шмат іншых. Больш таго, цягам апошніх некалькіх месяцаў назіраецца вяртанне да тэндэнцыі эпохі Саўчанкі па зносу гістарычнай забудовы горада (вуліцы Дзяржынскага, Будзёнага, даліна Гараднічанкі).


Читайте также:

  1.  Dimka Kolka i Vitek

    0

    0

    Спасибо автору! Для меня — много новой информации. Хотелось бы узнать и об истории остальных упомянутых в тексте зданий.

  2.  Dimka Kolka i Vitek

    0

    0

    Еще хочу добавить, авторы harodnia.com и prosta, было бы неплохо выкладывать тут такие исторические очерки постоянно — своеобразный ликбез.
    Люди просто не знают города в котором живут, не знают о ценности гродненской архитектуры, и городское начальство тут «пришлое» — , как видите, плевать оно хотело на подобные проблемы. Ну разве что, высказаться перед камерой заученным:»Гродногородмузей».

    Да и вообще вряд ли люди знают, что эти «развалины» являются памятниками истории и культуры. Потому и высказываются некоторые по-шариковски: «Взять и снести все».
    Блог читаемый и Вы могли бы привлечь к общей гродненской проблеме гораздо больше людей.

  3. Bad Santa Bad Santa

    0

    0

    Ну вот опять 25. Да забудьте вы про этот ресторан. нет его и не будет. И здание пропадет как замок в Гольшанах. Кто то отложил детям домик до новой власти.

  4.  Hummer

    0

    0

    хорошая статья

  5. Мікіта MiKiTa0907

    0

    0

    Вялікі дзякуй, шмат цікавага знайшоў для сябе.
    Яшчэ б такіх.

  6.  goshpodarek

    0

    0

    @ Dimka Kolka i Vitek:

    А ещё бы публиковали все эти материалы не только на белорусском, но и на русском…

  7.  Dimka Kolka i Vitek

    0

    0

    goshpodarek :

    @ Dimka Kolka i Vitek:
    А ещё бы публиковали все эти материалы не только на белорусском, но и на русском…

    Согласен. Реалии таковы, что на русском языке материал прочитает гораздо больше людей.

  8.  -mira

    0

    0

    Статья действительно познавательная. И хорошо бы именно историю Гродно, преподавали в школах. Тогда местные жители не будут узнавать такую инфу здесь. А вот на счет быстрого строительства,слова это колебания воздуха, а реальность совершенно другая, поэтаму еще долго будет реконструкция

  9. granula granula

    0

    0

    Прочитала с интересом. Автору спасибо.
    Юрий, теперь режьте правду-матку о качественной работе вашей стройконторы!

  10.  -mira

    0

    0

    Как всегда все ждут на кого же накинуться. Сейчас ждут Юрия.

  11. granula granula

    0

    0

    @ -mira:
    Ну, не накинуться, а посмотреть, что скажет теперь тот, кто обзывал нас всех неадекватными нытиками.

  12.  galchonok55

    0

    0

    Щгромное спасибо автору за данную публикацию. Мне, как не местной, очень интересно узнавать о достопримечательностях города. Очень интересно узнать о культурном наследии города в котором ты живешь. Хотелось бы побольше таких статей.

  13.  morten

    0

    0

    а я думаю, что-то это здание не впечатляет…. а там вход раньше был в торце, да и башенька была какая-то… т.е. в том виде оно и сейчас красивее смотрелось бы

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.