11 кастрычніка стартаваў новы этап сацыяльнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». Раней ініцыятыва існавала ў выглядзе інтэрактыўных урокаў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікамі на якіх выступалі вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты, акцёры, тэлевядучыя і спартсмены. Сёлета «Чытаем па-беларуску з velcom» запускаецца ў фармаце рэспубліканскага анлайн-конкурсу, удзельнікамі якога стануць навучэнцы 7–8 класаў з усёй Беларусі. Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.

Вучні Гродзеншчыны запрашаюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў ад velcom
 
Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучням 7–8 класаў прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com. Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.

На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і г. Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёна будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.
 

«За першыя 2 гады рэалізацыі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» наша каманда праехала 21 000 кіламетраў і правяла ўрокі ў 184 школах і гімназіях у 40 населеных пунктах. Сёння мы рады пачаць новы этап праекта, які дазволіць ахапіць кожную школу Беларусі, – каментуе начальнік аддзела карпаратыўных камунікацыйvelcom Вячаслаў Смірноў. – І калі першы этап быў скіраваны на малодшых школьнікаў, то цяпер мы звяртаемся да вучняў 7–8 класаў. Новы фармат конкурсу дыктуе сам час, для падлеткаў цяпер звыклыя смартфоны і сацыяльныя сеткі. Наша мэта – выкарыстаць сучасныя тэхналогіі, каб звярнуць увагу школьнікаў на прыгажосць беларускага слова, велізарны і разнастайны пласт выдатных твораў нашых аўтараў».

Вучні Гродзеншчыны запрашаюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў ад velcom
 
Ацэньваць работы ўдзельнікаў будуць пастаянныя сябры журы праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт. Таксама ў склад журы ўвойдуць дзеячы культуры, адукацыі і спорту.
 

«Чытаем па-беларуску з velcom» – гэта неверагодная ініцыятыва, таму што яна аб’ядноўвае тысячы дзяцей з усёй Беларусі. У цэнтры праекта адзін з галоўных складнікаў культурнай спадчыны нашай краіны – беларуская літаратура, – лічыць Раіса Баравікова. – Дзякуй кампаніі velcom за тое, што яна працягвае надаваць вялікую ўвагу развіццю беларускай мовы і літаратуры і прыцягвае да такога карыснага праекта нас, беларускіх пісьменнікаў».

 
Падчас прэзентацыі конкурсу, якая прайшла ў 136 школе г. Мінска, вучням, гасцям і журналістам падрабязна распавялі правілы ўдзелу ў праекце. Першымі будучых удзельнікаў конкурсу падтрымалі прадстаўнікі ад Беларусі на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне» ў 2015 і 2017 гг. – Руслан Асланаў і Хелена Мерааі. 

«Я ведаю, як важна мець падтрымку ў любых сваіх пачынаннях ад сяброў, бацькоў, старэйшых. І менавіта таму я сёння тут. Хачу пажадаць поспеху кожнаму з будучых удзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom», –распавяла Хелена Мерааі. Прадстаўніца ад Беларусі ў дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне- 2017», фінал якога адбудзецца 26 лістапада ў Тбілісі, прызнаецца, што захапляецца беларускай літаратурай, а яе любімы беларускі аўтар – Васіль Быкаў.

З падрабязнымі правіламі праекта ўдзельнікі конкурсу могуць азнаёміцца на сайце www.velcom.by.


Читайте также:

  1.  wild cat

    5

    2

    Вялікі дзякуй кампаніі velcom за падтрымку беларускай мовы.

  2.  Дмитрий Емельянов

    4

    1

    Увогуле, было бы яшчэ што дзецям чытаць , выдатна было бы! У магазинах адно смецце — макулатура.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях



  • Архив

    Октябрь 2017
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Кейворды

    880-летие Гродно s13.ru y аварии Августовский канал автомобили акция аналитика армия аукцион афиша Без комментариев Без рубрики Беларусь Берестовица бизнес благотворительность благоустройство блоги БРСМ велосипед Вечерний Гродно видео власть Волковыск Вороново впечатления выборы выставки газета ГАИ граница ГрГУ Гродзенская праўда гродненские пункты общепита гродненцы Гродно дата Деловой интернет День рождения форума деньги дети дискуссия дороги Дятлово Европа животные ЖКХ закон здоровье Зельва Ивье интервью интересно знать интересно почитать интернет инфраструктура искусство история картинки карты кино Китай клубы книги конкурс концерт Кореличи криминал культура Лида Литва люди магазины милиция мнение мобильные операторы мова Мосты мотоциклы музей музыка МЧС мысли назначения налоги наука недвижимость Новогрудок новости новости города новый год Ночной Город образование Островец отдых официально Ошмяны памятники архитектуры планы погода пожар политика Польша почитаем праздник презентация пресс-релиз преступление природа проблемы производство происшествия путешествия работа радио раскопки регион рейтинг реклама реконструкция религия ремонт репортаж реставрация ржунимагу Рождество розыск Россия рынок сайты Свислочь сельское хозяйство семинар скачать Скидель Слоним слухи Сморгонь снос события соревнования социальное спорт ссылки статистика строительство субкультура США такое было Таможня театр телевизор технологии трагедия транспорт туризм увлечения Украина услуги файл фестиваль фото фотоблог фотографии старого Гродно цены цифры что-то не так Щучин экология экономика экскурсии ярмарка

    Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.