У яслях-садку № 65 Гродна працуе беларускамоўная група «Вяселка». Яна пачала працаваць з першага жніўня. Сення яе наведваюць 19 дзетак ва ўзросце ад 2 гадоў. На працягу дня выхавацелі і спецыялісты арганізоўваюць выхаваўчы працэс на беларускай мове: размаўляюць, чытаюць, гуляюць з дзецьмі.

У стылі "этна". У яслях-садку № 65 Гродна працуе беларускамоўная група "Вяселка"

– Напярэдадні новага навучальнага года аддзел адукацыі Кастрычніцкага раёна Гродна правёў апытанне сярод бацькоў, – расказала «Гродзенскай праўдзе» загадчыца яслямі-садам №65 Алена Прэцкайло. – І з улікам іх пажаданняў у нашай установе з’явілася першая беларускамоўная група.

Першай стала яна ўвогуле для Кастрычніцкага раёна Гродна. У групе створаны ўсе ўмовы для насычанага і цікавага жыцця выхаванцаў. Кожны дзень яны з задавальненнем прыходзяць у садок, каб паказаць свае таленты і праявіць сябе ў розных відах дзейнасці.

Знаёмства з беларускай культурай будуецца на аснове малых фальклорных формаў – прымавак і прыказак. З радасцю дзеці апранаюць нацыянальныя строі падчас гульнёвых заняткаў, развучваюць песні і вершы. На беларускай мове ў гэтай групе будуць праходзіць усе ранішнікі, але для садку гэта не навінка. Святы з пазнакай «этна» тут звыклая практыка. Да дня пісьменства, напрыклад, дзеці сталі ўдзельнікамі мерапрыемства «Першыя крокі насустрач з цудоўнай кнігай», якое прайшло, зразумела, на роднай мове.

У стылі "этна". У яслях-садку № 65 Гродна працуе беларускамоўная група "Вяселка"

Існуюць беларускамоўныя групы і ў Ленінскім раёне Гродна. Не першы год прымаюць юных выхаванцаў ў яслях-садку №45. Дзве такія групы сёння наведваюць 30 дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці год. А ў яслях-садку №54 працуюць 6 беларускамоўных груп і і гэты вопыт ўжываецца тут ўжо больш за дзесяць год.

Знаёмства ж з беларускай мовай актуальна для ўсіх без выключэнняў садоў вобласці. Адзін дзень тыдня нават у рускамоўных установах для дзяцей пачынаецца з прывітання «Добрай раніцы» замест “Доброе утро” і ўключае адпаведныя заняткі.


Читайте также:

  1. portos69 portos69

    8

    11

    За дзьве гадзiны нi аднаго каментара ад сапраудных лiцьвiнау. Ня цiкавiць iх гэтая навiна так моцна як масакра у Калiнiнградзе. Мова на апошнiм месцы. Лепей гною на суседзяу кацапау накiнуць. Мiлае дзела.

  2. VOLK ) SerY VOLK ) SerY

    14

    0

    Вось и добра )Пыгожые дзетки )
    , так и надо , есть желание деток водить в такую группу водите, нет не водите ), спокойно без крика и гомана, люди делают свое дело .
    И местное управление культуры могло бы оказать небольшую финансовую поддержку

  3. Gonz Gonz

    3

    11

    Когда не можешь определить ребёнка,отдашь и в татарамоуную.Сколько стоит такая беларускамоуная группа в сравнении с обычной?Держат ли для неё отдельный штат?

  4. *ЮГ* *ЮГ*

    10

    3

    Беларусь мае быць БЕЛАРУСКАЙ!

  5. Padpanak Padpanak

    2

    8

    бацькі гэных дзяцей возяць на кані у садок, мацяркі нарадзілі ў полі і хрысцілі іх пры дарожцы?

  6.  Beliash

    4

    5

    *ЮГ* :

    3
    0
    Беларусь мае быць БЕЛАРУСКАЙ!

    Сказала Екатерина вторая и заселила западный край выходцами из Московии,назвав их белорусцами.

  7. Пак Чхан-ук Пак Чхан-ук

    1

    3

    VOLK ) SerY :

    И местное управление культуры могло бы оказать небольшую финансовую поддержку

    помочь вышиванками?

  8.  proof.zmagar

    3

    2

    portos69 :

    За дзьве гадзiны нi аднаго каментара ад сапраудных лiцьвiнау. Ня цiкавiць iх гэтая навiна так моцна як масакра у Калiнiнградзе. Мова на апошнiм месцы. Лепей гною на суседзяу кацапау накiнуць. Мiлае дзела.

    Павінны ступні цалаваць за беларускамоўную группу ў Беларусі? Тады дзякуй і за паветра і ваду адразу.
    Гэй, літвіны, Бог нам радзіць!

  9.  wild cat

    2

    1

    Beliash:
    Это она тебе лично рассказала?
    А до Екатерины здесь что было — пустыня?

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях





  • Архив

    Январь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Дек  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.