Горадня – адзін з нешматлікіх беларускіх гарадоў, дзе аўтэнтычная брукоўка захавалася не квадратнымі метрамі, а цэлымі вуліцамі. Пры гэтым і ўлады, і людзі толькі прыходзяць да асэнсавання яе вартасці, піша budzma.by.

Дзе шукаць гарадзенскі брук? Топ-7 знакавых месцаў

Так склалася, што беларускія гарады, у адрозненне ад польскіх, літоўскіх альбо ўкраінскіх, захавалі абсалютны мінімум брукаваных вуліц ці пляцовак нават у гістарычных цэнтрах. У найлепшым выпадку брукаванка надзейна схаваная пад асфальтам і яшчэ чакае свайго часу, у найгоршым – дэмантаваная і вывезеная, саступіўшы месца “новай і прыгожай” плітцы ці таму ж асфальту. З аднаго боку, брукаваная вуліца можа ператварыцца ў суцэльны неўроз для ўладальнікаў аўто альбо паненак на высокіх абцасах, з іншага – без бруку мы не можам сабе ўявіць ніводнага старога горада: атмасфера не тая. Калі вуліцу закрываюць асфальтам, губляецца аўтэнтыка: ужо нават і фільма гістарычнага без рэмарак (кшталту перасыпання пяском) не здымеш.

У Горадні брукаваная спадчына захавалася ці не найлепш. Пры гэтым плошчы каменнага пакрыцця ўвесь час менеюць. Адна з апошніх стратаў – брукаваная алея на старых каталіцкіх могілках на Белуша, замененая бетоннай пліткай: “па-багатаму”, як кажуць. Дзе ж шукаць стары гарадзенскі брук, выцерты за стагоддзі тысячамі ног, да якога яшчэ не дабраліся пільныя камунальнікі?

Вуліца Савецкая

На Савецкай, колішняй Дамініканскай, брукаванае пакрыццё было з даўніх часоў. Яшчэ 100 гадоў таму вуліца была пакрытая дзікім каменем, але ў 1930-я яго замянілі на “гібрыдны варыянт”: плітку, у якой спалучаецца бетон і камень. Тэхналогія аказалася надзвычай удалай і ўстойлівай: праз гады плітка не раструшчваецца, захоўваючы форму і прэзентабельны выгляд. У гэтым, магчыма, і сакрэт яе жывучасці: нават за савецкім часам чыноўнікі не бачылі патрэбы заліваць адну з цэнтральных вуліц горада бетонам.

1. Савецкая вуліца (1)

1. Савецкая вуліца (2)

1. Савецкая вуліца (4)

Вуліца Ажэшкі

Тут мы назіраем аналагічную гісторыю. Вуліца, якая злучала цэнтр горада з чыгуначным вакзалам, была “мадэрнізаваная” ў 1930-я і захавала такі выгляд ажно да сёння. Праўда, падчас дарожнага рамонту гадоў з дзесяць таму плітку пераклалі, найбольш зношаныя асобнікі прыбралі, таму даўжыня брукаванага пакрыцця скарацілася: перыметр ад сабора да вакзала сёння заліты ўжо звычайным асфальтам.

2. Вуліца Ажэшкі (1)

2. Вуліца Ажэшкі (2)

Вуліцы Міра і Дарвіна

Вуліца Міра – ці не самы аддалены ад старога цэнтра куток, дзе добра захаваўся даволі вялікі адрэзак брукаванай дарогі. Нязвыкласць на першы погляд яшчэ і ў тым, што побач стаяць звычайныя пяціпавярховікі-хрушчоўкі, а зусім не камяніцы часоў Рэчы Паспалітай ці Расійскай імперыі. Гэта акурат той унікальны выпадак, калі старую драўляную забудову вуліцы знеслі, а вось каменнае пакрыццё пакінулі.

У занёманскай частцы горада ёсць яшчэ адзін брукаваны кавалак дарогі – гэта злучэнне вуліц Дарвіна і Шчаснага. Там брукоўка старая, яшчэ царская. “Дыягназ” той жа, што і на Міра: камунальнікі проста забыліся пра выкладзены камяні лапік і пакрывалі яго зверху асфальтавым футрам.

Брукаваны лапік паміж вуліцамі Дарвіна і Шчаснага

Брукаваны лапік паміж вуліцамі Дарвіна і Шчаснага

3. Брукаваны пас на вуліцы Міра ў занёманскай частцы горада (1)

3. Брукаваны пас на вуліцы Міра ў занёманскай частцы горада (2)

3. Брукаваны пас на вуліцы Міра ў занёманскай частцы горада (3)

Брукаваны пас на вуліцы Міра ў занёманскай частцы горада

Брукаваны пас на вуліцы Міра ў занёманскай частцы горада

Падольная вуліца

На Падольнай можна ўбачыць адразу два брукаваныя ўчасткі. Па-першае, гэта вельмі маляўнічы перыметр вуліцы за каталіцкімі могілкамі, які ў спалучэнні з драўлянымі прыватнымі дамкамі захаваў атмасферу 1920-х гадоў. Для фатографа або кінарэжысёра гэта сапраўдны кландайк!

 Адрэзак Падольнай вуліцы за Каталіцкімі могілкамі дагэтуль выкладзены камянямі

4. Адрэзак Падольнай вуліцы за Каталіцкімі могілкамі дагэтуль выкладзены камянямі (3)

Адрэзак Падольнай вуліцы за Каталіцкімі могілкамі дагэтуль выкладзены камянямі

Другі ўчастак нашмат менш вядомы: гэта дворык дробнай афіцыйнай установы недалёка ад запраўкі. Там гаспадары выбрукавалі сабе дворык ля новага будынка… старой “гібрыднай” пліткай 1930-х гадоў з Савецкай альбо Ажэшкі! Імаверна, падчас дарожнага рамонту пэўную колькасць асобнікаў спісалі як “пашкоджаныя”, а знайшліся яны тут.

Брукаваны дворык на Падольнай вуліцы

4. Брукаваны дворык на Падольнай вуліцы (2)

Брукаваны дворык на Падольнай вуліцы

Брукаваны дворык на Падольнай вуліцы

4-ы Падольны завулак

Зусім маленькая вулачка, якая падымаецца ад Падольнай да Белуша і атачае ўсё тыя ж Каталіцкія могілкі. Колькасць пешаходаў тут мізэрная, аўтамабіляў – і за тое меншая. Таму кожны камень мае зялёнае абрамленне, што толькі дадае маляўнічасці і дэкаратыўнасці.

 Выбрукаваны 4-ты Падольны завулак

5. Выбрукаваны 4-ты Падольны завулак (2)

5. Выбрукаваны 4-ты Падольны завулак (3)

Вакзальная вуліца

Яшчэ адна невялічкая вулачка, цалкам выкладзеная брукам, ад пачатку да канца. Зноў жа, дамкоў тут няшмат, ды і праезд не самы важны, таму асфальту на Вакзальнай не было ніколі. Ці захаваецца такі статус кво надалей? Невядома.

6. Брук на Вакзальнай вуліцы (2)

Вечны агонь і плошча Леніна

Даволі цікавы прыклад другаснага выкарыстання брукоўкі за савецкім часам. Ля вечнага агню ў парку Жылібера і на плошчы Леніна брукоўка самая трывалая і якасная – гэта базальт, здабыты ва Украіне. Некалі ім быў выкладзены Стары мост, але ўлады пасля вайны палічылі, што магістраль праз Нёман мае быць асфальтаванай, базальт пайшоў на склады альбо разышоўся па падворках гаспадарлівых гарадзенцаў.

Чаму ўлады вырашылі выкарыстаць брук з моста як аздобу ля вечнага агню і ў выглядзе сцяжынак паміж некалі бетоннымі, а сёння гранітнымі плітамі на плошчы Леніна? Імаверна, камусьці гэта нагадала брукоўку Чырвонай плошчы ў Маскве, па якой у 1941-м савецкія войскі з параду ішлі напрамкі на фронт… Іншых версіяў гісторыкі пакуль не маюць, а сам прынцып – выкарыстанне старога бруку ў манументальнай савецкай архітэктуры – у межах Беларусі застаецца безаналагавым.

Брук каля вечнага агня ў парку Жылібера

Брук каля вечнага агня ў парку Жылібера

7. Брук каля вечнага агня ў парку Жылібера (3)

7. Брук каля вечнага агня ў парку Жылібера (4)

7. Брук каля вечнага агня ў парку Жылібера (5)

P.S.  Сам факт таго, што падчас дарожных рамонтаў на Савецкай і Ажэшкі дзесяць гадоў таму брук не знішчылі, а пераклалі, няхай нават зменшыўшы яго плошчу, дае надзею, што старое аблічча Горадні ўсё ж турбуе мясцовыя ўлады.

Унікальнае фота - пасляваенная закатка асфальтам бруку на Савецкай плошчы

Унікальнае фота – пасляваенная закатка асфальтам бруку на Савецкай плошчы

А сам прынцып – не замяняць брук на плітку альбо асфальт, а гаспадарліва і акуратна перакласці (так, зрэшты і робіцца ва ўсім свеце, бо стары камень заўжды там-сям  прасядае альбо трушчыцца) – мае права на жыццё і ў нас.


Читайте также:

  1.  Alexey_Burak

    13

    44

    Все хорошо в статье — и тема и фото,но что
    за тарабарщина по тексту — трасянка?

  2.  Verbena

    37

    0

    По чиновничьим дворцам пройдитесь, всю брусчатку гродненскую увидите

  3.  foto_n

    21

    0

    Ул Горновых от моста до, почти, кольца была выложена базальтовыми шашечками. В 70-х заасфальтирована, а при реконструкции моста, за один день, вечерком, снята мощным эксковатором и вывезена, как водилы говорили, на сортировку. Так понимаю, что от песка и асфльта отсортировывали камнии. Прав Verbena, скорее всего там и лежит «списанный» вечный брук.

  4.  Va_bor1

    14

    1

    Verbena :

    9

    И бордюры с надписью МАГИСТРАТ на польском. Главное , что НИКТО до сих пор никого не заставил вернуть.

  5. pokemon pokemon

    9

    0

    На последнем фото — Фара Витовта?

  6. Господин Бользен Господин Бользен

    2

    0

    pokemon :

    2
    0
    На последнем фото — Фара Витовта?

    да

  7. Господин Бользен Господин Бользен

    0

    0

    На ул. Неманской еще сохранилась брусчатка.

  8. Gonz Gonz

    1

    0

    На пивзавод,до моста и тонкосуконного лежала брусчатка квадратиками чёрного цвета.Пропала бесследно.Ещё,воровали эти артефакты не только руководство.Отвечаю.

  9. VOLK ) SerY VOLK ) SerY

    1

    0

    Сохраним что осталось.
    …а в случае обнаружения на частных территориях ..заставлять демонтировать и штраф…и за счет укравших, укладка в исторических местах по новому…))

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях



  • Архив

    Сентябрь 2017
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Авг  
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    252627282930 

  • Кейворды

    880-летие Гродно s13.ru y аварии Августовский канал автомобили акция аналитика армия аукцион афиша Без комментариев Без рубрики Беларусь Берестовица бизнес благотворительность благоустройство блоги БРСМ велосипед Вечерний Гродно видео власть Волковыск Вороново впечатления выборы выставки газета ГАИ граница ГрГУ Гродзенская праўда гродненские пункты общепита гродненцы Гродно дата Деловой интернет День рождения форума деньги дети дискуссия дороги Дятлово Европа животные ЖКХ закон здоровье Зельва Ивье интервью интересно знать интересно почитать интернет инфраструктура искусство история картинки карты кино Китай клубы книги конкурс концерт криминал культура Лида Литва люди магазины милиция мнение мобильные операторы мова Мосты мотоциклы музей музыка МЧС мысли назначения налоги наука недвижимость Новогрудок новости новости города новый год Ночной Город образование Островец отдых официально Ошмяны памятники архитектуры планы погода пожар политика Польша почитаем праздник презентация пресс-релиз преступление природа проблемы производство происшествия путешествия работа радио раскопки регион рейтинг реклама реконструкция религия ремонт репортаж реставрация ржунимагу Рождество розыск Россия рынок сайты Свислочь сельское хозяйство семинар скачать Скидель Слоним слухи Сморгонь снос события соревнования социальное спорт ссылки статистика строительство субкультура США такое было Таможня театр телевизор технологии трагедия транспорт туризм увлечения Украина услуги файл фестиваль фото фотоблог фотографии старого Гродно цены цифры что-то не так Щучин экология экономика экскурсии ярмарка

    Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.