• Як Пачобута ў КДБ спрабавалі разгаварыць

    • 5339
    • 09 января 2011, 14:30
    • властьполитикавпечатлениямилиция

    Гродзенскага журналіста схапілі каля ўласнага пад’езда і адвезлі на «гутарку». Падрабязнасці ён апісаў у сваім блогу: Частка 1: Сёння пунктуальна а 16 гадзіне ля пад'езда ўласнага дома мяне затрымаў спецназ. Даставілі ў КГБ. Пасьля 2 гадзінаў 46 хвілінаў няўдалых спробаў мяне "разгаварыць" (нават некалькі раз ударылі па галаве) выразна раззлаваныя ГБульнікі уручылі паперу з афтографам начальніка УКГБ па Гарадзенскай вобласці генерала Каржа. - Пшел вон - ракнуў на развітанне адзін ГБульнікаў. *** Усё было абстаўлена не па дзіцячы сур'ёзна. Мяне аклікнуў незнаёмец, я адвярнуўся і ад некуль ззаду выскачылі два спецназаўцы ў форме і схапілі пад рукі. - Пройдзёмце! - раўкнулі і пацягнулі ў бус. Па дарозе забралі мабільныя. Ведалі, што ў мяне іх два. Ужо ў машыне ўручылі позву ў КГБ. Кожны мой рух выклікаў іхную нэрвовую рэакцыю, так што я адчуваў сябе надта важным злачынцам, які ў любы момант можа выцягнуць з кішэні шмайсер. Машына ў платную пад'ехала пад дзверы будынка КГБ па Тэльмана 3. Выводзілі трымаўючы пад рукі. Абшукалі з дапамагой металавышукальніка. Сустракаў супрацоўнік у чорным касцюме і ружовай кашулі. На чормы гальштуке так сама было нейкае глмаурна-ружовае адценне. Я пра сябе пачаў называць яго "гламур". Завялі ў кабінет на першым паверсе. У кабінеце сядзеў чалавек у твары, якога было нешта "заячачье". Гатовы паспрачацца на бутэльку лідскага кваса, што ў дзяцінстве яго так і называлі - заяц. Я пра сябе так сама пачаў называць яго "заяц" "Заяц": Андрей Станиславовіч, хотели бы с вами поговорить насчёт 19 декабря. Я: Хочу адвоката. "Гламур": Это не допрос, это беседа в рамках закона об Оперативно-розыскной деятельности. Я: Имею права на адвоката. Без него я говорить не буду. "Гламур": Вы были 19 декабря в Минске на площади? Я на доўга замаўчаў. Яны с пачатку не былі здзіўлены, майму маўчанню і не рэагаванню на іхныя пытанні. Аднак час ішоў, я маўчаў. Яны пачалі нэрвавацца. Перышмі нэрвы не вытрымалі ў "Гламура". - Встань. Я сказал встань, я не позволю тебе ломать государственное имущество - заравеу ён. Я устаў з стула. Але на пытанні і надалей не адказваў. "Заяц" выйшаў з пакою. "Гламур" падыйшоў да мяне ледзь не ў прытык і сталёвым голасам пачаў на мяне наяжджаць у духу "мы яшчэ добрыя, але зараз будзем злымі". Я глядзеў яму ў вочы і маўчаў. Ён лекка хлопнуў мяне далонню па твары. - Вот этого не надо делать - раўкнуў я схапіўшы яго за руку. - Я хотел проверить всё ли с тобой в порядке - сказаў ён. Ён і надалей стаяў у прытык да мяне. Нечакана рэзка паднёс руку да свайго носа. Як я разумею, рэзкі рух павінен мяне спалохаць. Але я і надалей маўчаў. У гэты час у кабінент вярнуўся "Заяц". - Можете сесть - сказаў мне спакойным тонам "Гламур". - Нечего было поднімать - адказаў я і далей на працягу ўсяго шоў я стаяў. - Ну как хочешь - прымірэнчым тонам сказаў "Гламур". Далей іхныя ролі падзяліліся. "Заяц" пачаў спрабаваць раскруціць мяне на размову няўдала спрабуючы граць на маім эго. - Ты трус. Ты герой только когда прячешься за спинами других. А когда пришло время ответить за свои действия ты даже ничего сказать не можешь. Язык проглотил? Со страху? Светит тебе от 3 до 8 лет за участие в массовых беспорядках. В тюрме из тебя сделают голубого - балбатаў "Заяц". Апошняе мяне надта развесялила и я стау пасьмихацца. Падумалася, што ўзровень "Зайца" не вышэйшы за нейкі задрыпаны райаддзел міліцыі. Там надта любяць палохаць затрыманых менавіта апусканнем у турме. - Что думаеш это не возможно? - філасоўскі спытаў "Заяц". Я працягваў маўчаць. "Гламур" граў ролю філосава і спрабаваў мяне раскруціць на размову пра тое, што я доўга да гэтага ішоў і прычыны таго, што я цяпер знаходжуся ў КГБ ва мне. Карацей яны проста хочуць уратаваць маю душу. Час ішоў. Я маўчаў перамінаючыся з нагі на нагу. "Гламур" пачаў траціць цярпенне. - Ты дурак? - пытаецца. Мяне іхные нэрвы надта весялілі і я стаўя і смяяўся. ГБульнік выйшаў. Цяпер прыйшла чарга наезда на мяне з боку "Зайца". - Если бы я встретил тебя на улице, я бы быстро твою улыбку размазал - злобна раўкнуў ён і сарваўшыся з=за стала падскочыў да мяне. Ён куалаком ударыў мяне ў грудзь. Я стаяў практычна ў прытык да стула і таму ўпаў. Ён пачаў кулакамі біць мяне па галаве. Я закрыў яе рукамі, але на злосць яму працягваў маўчаць. Ён адышоў і сеў на сваё мейсца. Я ўстаў і павернуўся да яго тварам пачаў глядзець яму ў вочы. Майго позірка ён не вытрымаў. У гэты час у пакой вярнуўся "Гламур". - Твоі друзья в тебе расчаровалісь. У тебя нет друзей! ну кто твоі друзья? Іх нет - заявіў "Заяц" і працягнуў сваю думку: Пісальнік раскрытыкаваў твой артыкул пра Буцьку (відаць "Заяц" дрэнна рыхтаваўся да размовы і таму пераблытаў прозвішча. Хучэй за ўсё ён мог мець на ўвазе артыкул пра агента МГБ СССР Бульку). Калі і гэта не дало выніку яны здаліся. - Так, я думаю нам пора заканчівать - заявіў "Заяц" і з папкі дастаў паперу за подпісам генерала Каржа. Ён яе прачытаў і спытаў ці я яе падпішу. - Чаму ж не, калі дадзіце копію то падпішу - сказаў я і запытаўся як яго (маецца на ўвазе "Зайца") прозвішча. - Буду пісаць скаргу ў пракуратуру - сказаў я. - Олег Ніколаевіч Гріцавец - адказаў "Заяц" і выйшаў з пакою. "Гламур" сваё прозвішча назваць адмовіўся. "Заяц" праз некалькі хвілінаў вярнуўся з копіяй папярэджання. Я на іхнай паперы напісал "Не согласен" і паставіў свой подпіс. ГБльнікаў выразна калбасіла. Падчас размовы "Гламур" некалькі разоў спрабаваў перайсці на беларускую мову. Але я працягваў маўчаць. - Пшол вон - зашыпеў мне "Гламр" - Следующий раз можете проводить оперативно-розыскные беседы без меня. Поговорили со стенами и написали рапорты - параіў я "Гламуру" на развітанне. З ГБ выйшаў у 18.46. У панядзелак напішу заяву ў пракуратуру. "Заяц" рэальна небяспечны для людзей тып (дарэчы пагражаў, што падпільнуе мяне ў горадзе і пабье). Думаю не першы раз разпускае рукі. Калі білі мяне, журналіста, дык звыклага чалавека маглі б рэальна катаваць прымушаючы весці размовы не прадугледжанныя Крымінальна-працэсуальным кодэксам. *** Але настрой быў добры. Я даўно хацеў паспрабаваць маўчаць падчас допыту. Вось памаўчаў. *** Магчымасць ананімных каментароў пад пастом адмыслова не выключаю, можа "Заяц", "Гламур" ці ягоныя калегі захочуць выказацца. Пра ЖЖ дарэчы яны ўзгадвалі, сцявярджаючы, што я "буду піарыцца" у Інтэрнэце. "Заяц" дарэчы гразіўся распавесці ўсім, што я са страху не мог слова сказаць у ГБ :-) Частка 2: Дзякуй усім хто напісаў словы падтрымкі. Адказваць кожнаму шмат часу займе таму вырашыў адказаць усім разам. Пра геройства. Карацей ніякага геройства з майго боку няма. Мне 37 гадоў, 120 кілаграмаў баявой вагі :-), на твары пры бліжэйшым агляданні можна заўважыць 5 блізнаў, якія гавораць пра тое, што - выражаючыся брутальна – па мордзе мне даводзілася атрымоўваць. Гэта непрыемна, але асаблівага страху перад гэтым у мяне няма. У мяне вышэйшая юрыдычная адукацыя. Правы свае ведаю. Сядзець мне даводзілася. Арыштоўвалі шмат, у 2005 годзе ў разгар канфлікта вакол Саюза палякаў была нават справа ўзбуджана крымінальная. Я дарэчы тады адмовіўся падпісваць падпіску аб невыездзе, што аўтаматычна павінна за сабой цягнуць арышт. Але палітычныя справы, яны з крымінальным і крымінальна-працэсуальным правам маюць не шмат агульнага… Тут усё вырашае палітычная неабходнасць. Таму яны гэта праглынулі і я раз’язджаў па ўсёй краіне, а праз Расею і Украіну нават ездзіў у Польшчу. Пра КГБ. Ведаеце, я іх усіх уключна з прыбіральшчыцамі, што там прыбіраюць, кіроўцамі, што іх возяць, жанчынамі, якія з імі спяць лічу за мутантаў. Іхная фірма столькі людзей забіла, што калі б пралітую кроў сабраць у адным мейсцы то атрымалася б мора. Мора чалавечай крыві. А колькі слёзаў? Акіян…. Працаваць там, ну гэта як пайсці працаваць у гэстапа. Трэба каб унутры нешта не так было. А якая павага можа быць да гэстапа? Зразумела лукашэнкаўскае КГБ гэта не ёсць у поўным значэннні гэтага слова гітлераўскае гэстапа. Але гэта як вампір, якому вырвалі зубы. Прага крыві застаецца, а кусаць ужо ня можа. Пра страх. Галоўнае не баяцца. Псіхалагічна быць падрыхтавываным да зняволення ці да болю. Калі ты не баішся ўся іхная ўлада над табой скончылася. Думаю, што ўся гэтая гісторыя звязана з маёй журналісцкай працай. Калі прааналізаваць польскія СМІ (а ўлады гэта робяць), то бачна, што “Газэта Выборча”, найбольш актыўна асвятляе падзеі пасьля 19 снежня. З 19 пісаць даводзіцца кожны дзень. Вельмі часта ўдаецца прабівацца на першую старонку. Наша газэта мае ўплыў і палітыка Польшчы ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, не без удзелу “Газэты Выборчай”, таксама выразна абвострылася. Таму мяне хацелі пугануць. Наўрад ці лічылі, што гэта нейкі радыкальны вынік дасць, але магчыма трохі “собьёт спесь” Я перакананы - тое, што мяне ўдарылі, выражаючыся юрыдычным тэрмінам, “эксцес выканаўцы”. Гэта значыць - гэта не было ўзгоднена. “Зайца” проста панеслі нэрвы. На дадатак ён біў каб спалохаць, а не каб нешта пашкодзіць ці каб надта забалела. Калі будзе дэмакратыя і яго будуць судзіць за гэта, думаю, што стан ягонага здароўя (псіхічнага ці псіхалагічнага) можа стацца галоўным на што будзе звяртаць увагу ягоная абарона. Чаму я пра гэта напісаў. Учорашнія падзеі ў будынку па вуліцы Тэльмана 3, не першы і нажаль не апошні эпізод ціску з якім мне даводзілася сутыкнуцца. Пакуль будзе Лукашэнка будзе прысутнічаць ціск. У рознай форме. І яны павінны ведаць, што я буду сябе бараніць. Бараніць сябе я магу толькі апісваючы, тое што адбываецца ў Інтэрнэце і газэце, пішучы скаргі. Калі гэтага не рабіць іх нахабнасць будзе павялічвацца. Ну і апошняе – я ведаю, што я не “сам на сам” з імі. За мной вялікая і ўплывовая газэта, дзе я працую і вялікая і ўплывовая арганізацыя – маецца на ўвазе Саюз палякаў на Беларусі. Падсумоўваючы ўсё напісанае – людцы даражэнькія, ну дзе тут геройства? Калі б на маім мейсцы апынуўся 18-гадовы студэнт-ачкарык, дык гэта можна б было назваць высокімі словамі. А так, ерунда. ЗЫ Недзе пасьля першай гадзіны майго маўчання “Гламур” запытаў ці быў я ў піянерах і ўзгадаў кніжку пра Мальчыша-Кібальчыша Магчыма гэта адзіная кніжка якую ён прачытаў і адзіны станоўчы герой якога ён ведае. Пра выкарыстанне і пераклад таго, што я напісаў – калі ласка, калі цікава, можаце выкарыстоўваць.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 39

  • Аукцион должен был состоятся 18 ноября в здании комитета государственного имущества Гродненского областного исполнительного комитета. Но на него не подали ни одной заявки, пишет «Вечерний Гродно».

    — Но на следующее утро мне пришло сообщение с просьбой оплатить проценты для закрытия кредитного договора после возврата товаров в Гродно.

    Ребёнка и его отца, которые пропали в Гродно, ищут на территории Сочи, Адлера, Гагры и морских курортах Краснодарского края.

    Выяснилось, что старые тарифы подорожали, а новые тарифы стоят столько же, сколько раньше стоили тарифы с багажом. По сравнению с ценами неделю назад это плюс $15.

    Водитель Citroen влетел в выдвижную гидравлическую лапу автовышки, на которой в это время работали люди.

    Во время мероприятия каждый сможет пройти обследование у специалистов: измерить давление, уровень сахара в крови, получить консультацию эндокринолога, психолога и валеолога.

    У пассажиров появилась возможность покупать билеты только с ручной кладью. Новый тариф называется «Лайт».

    Все новости