Як паведамлялася раней, напрыканцы мiнулага года прайшла прэс-канферэнцыя са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама С. Б. Шапiра. На пытанні журналістаў вобласці, у тым ліку і прадстаўнікоў недзяржаўных СМІ, Сямён Барысавіч адказваў вельмі шчыра, пiша газете «Перспектыва«.

2011-01-06_103632

«З кожным, хто не экстрэміст, мы гатовы супрацоўнічаць»

Абмяркоўваючы з губернатарам самую «гарачую» тэму – прэзідэнцкіх выбараў, размова зайшла пра дэмакратыю:

– Чамусьці дэмакратычная Еўропа ўвесь час нас імкнецца нечаму вучыць, а тэлеканал «Еўраньюс» услед за спадаром Някляевым заклікаў беларусаў выйсці «на плошчу». Што з гэтага атрымалася ў мірнай Беларусі, ўсе бачылі, – з горыччу адзначыў С. Б. Шапіра. – Спекуляцый на палітычных тэмах яшчэ хапае. Многае з таго, што было зроблена для людзей у апошні час, некаторыя «дабрадзеі» прыпісвалі выключна перадвыбарным крокам. Аднак у нас рэалізоўваліся і рэалізоўваюцца шматлікія доўгатэрміновыя праграмы і праекты, рамантуюцца дарогі, закупляецца грамадскі транспарт, добраўпарадкоўваюцца рэгіёны. Так будзе і надалей.

А што тычыцца дэмакратыі, то мы гатовы супрацоўнічаць з людзьмі самых розных поглядаў, калі гэта не экстрэмісты і калі да нас прыходзяць з добрымі, стваральнымі ідэямі на карысць краіны.

Я і сам калісьці стаяў ля вытокаў стварэння аб’яднанай грамадзянскай партыі. У сярэдзіне 90-х салідныя людзі, якія мяне туды запрашалі, запэўнівалі: мы ствараем структуру, якая будзе садзейнічаць эканамічнаму развіццю краіны. Але, відаць, любую добрую ідэю можна ператварыць у абсурд. Калі я ўбачыў у АГП праявы экстрэмізму, я выйшаў з яе складу. Між іншым, былая сувязь з апазіцыйнай партыяй не паўплывала на маё назначэнне міністрам сельскай гаспадаркі, а потым і губернатарам. Гэта яшчэ адзін яскравы прыклад, што ўлада адкрыта для канструктыўных ідэй незалежна ад палітычных поглядаў іх носьбітаў, калі гэтыя прапановы пойдуць на карысць вобласці, краіне, нашым людзям.

«Мы нічога не здолеем зрабіць у краіне без інавацый»

– Жывая інавацыйная дзейнасць надзвычай важная, – падкрэсліў губернатар. – Кожны дырэктар прадпрыемства павінен здаць мне талковы бізнэс-план. Многія ўжо падрыхтавалі, і гэтыя планы я трымаю прама на падаконніку, каб доўга не шукаючы ўзяць любы наўзгад і тут жа паехаць на прадпрыемства, упэўніцца, што канкрэтна ажыццяўляецца на справе.

Планы на бліжэйшае будучае амбіцыйныя. Прэзідэнт паставіў задачу, каб Беларусь увайшла ў трыццатку краін са спрыяльным інвестыцыйным кліматам. Толькі ў Гродзенскай вобласці аб’ём замежных інвестыцый павінен скласці больш за 700 мільёнаў долараў. Ёсць усе падставы меркаваць, што ў нашым рэгіёне з’явіцца некалькі новых буйных прадпрыемстваў.

Будзе пабудаваны яшчэ адзін цукровы завод: у нас укаранёны сучасныя тэхналогіі вырошчвання цукровых буракоў, і ёсць ад гэтага аддача.

«Мы павінны знаходзіць самых таленавітых  кіраўнікоў з самым  высокім патэнцыялам»

– Да кадраў я стаўлюся надзвычай патрабавальна, – падкрэсліў губернатар, – нават жорстка, але пры любым раскладзе мы павінны быць людзьмі і заўжды памятаць заслугі чалавека. Важна знаходзіць самых таленавітых кіраўнікоў, з самым высокім патэнцыялам. А калі чалавек здаў пазіцыі, стаміўся, магчыма, яму варта змяніць род заняткаў і яго вопыт будзе надзвычай запатрабаваным на іншай пасадзе.

«Не трэба рабіць спекуляцый на «матчынай мове»

Калі Сямёна Барысавіча журналісты спыталі пра ягоныя спробы папулярызаваць сярод чыноўнікаў беларускую мову, ён сказаў як адрэзаў:

– Сорамна жыць у Беларусі і не ведаць беларускую мову, але не трэба з мовы рабіць праблему і хаваць за мовай свае палітычныя амбіцыі. У нас дзве дзяржаўныя мовы, і права кожнага чалавека, якой з іх карыстацца. Насілля тут не павінна быць. Сам я вучыўся ў беларускамоўнай школе і з задавальненнем гутару па-беларуску.

«Боты цяпер бяру толькі на паляванне»

Датошныя журналісты аднекуль выведалі, што раней, будучы міністрам сельскай гаспадаркі, Сямён Барысавіч заўжды вазіў у багажніку службовага аўтамабіля… боты, якія яго досыць часта выручалі пры дзелавых паездках у глыбінку.

– А зараз вы па-ранейшаму возіце з сабой боты? – пацікавіліся мае калегі.

– Месяц таму зразумеў, што ўжо няма ў гэтым патрэбы. У нас цалкам цывілізаваная краіна, і сёння на ферму можна смела прыязджаць у туфлях. Цяпер бяру боты з сабой, толькі калі на паляванне еду. А ўвогуле мы імкнемся стварыць новую сельскую гаспадарку, з новымі тэхналогіямі. І эканоміку, і інфраструктуру сяла трэба перабудоўваць. На гэта будуць накіраваны нашы намаганні ў бліжэйшыя гады.

 «Губернатарам працаваць мне цікавей, чым міністрам»

– Міністр больш займаецца стратэгіяй галіны, а тут жывая работа з людзьмі, укараненне новых тэхналогій. Калі я буду бачыць, што ў жыхароў Гродзеншчыны жыццё змянілася да лепшага, – значыць я на сваім месцы.

Гэты год (2010 г. – Заўв. аўт.)для мяне быў вельмі адказным і цікавым. Назначэнне губернатарам – вялікі гонар, які я пастараюся апраўдаць справамі. Ці змяніла мяне работа на гэтай прэстыжнай пасадзе? У чымсьці, магчыма, і змяніла, але калі ў чалавеку ёсць стрыжань, то характар яго наўрад ці зменіцца на любой рабоце.

Мне вельмі прыемна працаваць з гродзенцамі: гэта вельмі адукаваныя, інтэлігентныя, інтэлектуальныя людзі. Тут высокая выканаўчая дысцыпліна, уласціва пачуццё адказнасці. Я ведаю розныя метады кіравання, але ў Гродзенскай вобласці часцей за ўсё няма патрэбы павышаць голас на падначаленых. Тут можна «кіраваць шэптам»: цябе зразумеюць. Але калі сустракаюся з сітуацыямі, накшталт тых, калі мядсёстры падмяняюць аналіз крыві п’янага вадзіцеля і тым самым ставяць у незразумелую сітуацыю міліцыянераў (а такія выпадкі былі ў Дзятлаўскім і Шчучынскім раёнах), тут ужо стрымацца ад эмоцый цяжка.

 «Жонка гаворыць, што бюракратыі яшчэ хапае»

На прэс-канферэнцыі ўсталявалася настолькі цёплая і даверлівая атмасфера, што журналісты рызыкнулі спытаць губернатара і пра асабістае жыццё. І няхай Сямён Барысавіч крыху з іроніяй назваў такія пытанні «жаночымі», аднак адказаў і на іх:

– Жонка і дачка ўжо пераехалі жыць у Гродна, а сын-студэнт застаўся ў Мінску. За яго я спакойны, бо жывём мы насамрэч у спакойнай краіне.

Жонцы, вырашаючы ўсялякія справы, давялося хадзіць па інстанцыях. Прозвішча, каб лішне «не хваляваць» чыноўнікаў, яна з-за сціпласці называла дзявоцкае. Выснову зрабіла такую, што па-ранейшаму вельмі цяжка простаму чалавеку пераадольваць бюракратычныя бар’еры. «Разбор палётаў» я, вядома, з-за прыватнай сітуацыі не ўчыняў, але задумацца чыноўнікам, думаю, ёсць над чым. Мы працуем дзеля людзей, дзеля іх інтарэсаў, і гэта галоўнае ў нашай рабоце. Паўтаруся: урад для народа…


Читайте также:

  1.  Igorillo

    0

    0

    Как-то не попадались мне скромные жены больших начальников 🙂

  2. studebaker studebaker

    0

    0

    а это текст на белорусском или ён разважау так?

  3.  Знатный Спамер

    0

    0

    Міністр больш займаецца стратэгіяй галіны, а тут жывая работа з людзьмі, укараненне новых тэхналогій.
    __________________

    то есть в «галіне» работают андроиды и новые технологии там не внедряют? 🙂

  4. granula granula

    0

    0

    Бла-бла-бла впрочем, как всегда.

  5. granula granula

    0

    0

    Это я о статье…

  6.  sava.by

    0

    0

    @ Igorillo</b

    А ты их наверное всех видел и всех знаешь — ловелас.

  7. Господин Бользен DXer

    0

    0

    А экстремисты — это все вшивые блохи предприниматели и отморозки с оппозиции?

  8.  s13.reader

    0

    0

    При всём уважении, Гродненской областью должен руководить человек, избранный в Гродненской области её избирателями, а не назначенный единственным избирателем из Минска. К сожалению, никто из так называемых журналистов не задавал вопросов неудобных, всё по шерсти. Однако по Некляеву господин губернатор всё-таки проехался, мол, все всё видели. Да, все всё видели, фото и видео действительно облетели весь мир. Да, времена такие, что сказать губернатор гродненской области много не может. Однако не упустил возможности. Разумеется, легко пнуть человека, которого, избитого до полусмерти, уволокли неизвестно кто неизвестно куда. Здесь мужества много не надо. Какой заяц не пнёт лежачего льва. Таким, господин губернатор, я вас и запомню. Думаю, не я один.

  9.  Miascowy

    0

    0

    Цалкам згодны! Па-першае, у нас ня можа быць аніякіх «губернатараў», бо няма губерній! Па-другое, у цывілізаваных краінах — пасады губернатараў, мэраў, бургамістраў — выбарныя. Іх выбіраюць сапраўды мясцовыя жыхары з дастойных мясцовых дзеячаў. Мы жа пазбаўлены такой магчымасці!

  10.  Dimka Kolka i Vitek

    0

    0

    Miascowy :

    Цалкам згодны! Па-першае, у нас ня можа быць аніякіх “губернатараў”, бо няма губерній! Па-другое, у цывілізаваных краінах – пасады губернатараў, мэраў, бургамістраў – выбарныя. Іх выбіраюць сапраўды мясцовыя жыхары з дастойных мясцовых дзеячаў. Мы жа пазбаўлены такой магчымасці!

    )
    Ёсць усё ж у нашых службоўцаў нейкі затоены комплекс за чырвонае (не)мінулае.
    Як жа не жадаецца старшынямі абкамаў-гаркамаў звацца) Лаўры Сталыпіна, видаць, спаць не даюць)

    «Губернатар» і «мэр» будуць тады, калі Леніна з пляца прыбяруць)

  11.  den82

    0

    0

    @ s13.reader:
    Уважаемый Ты наверное папутал местами слова заяц и лев! Он такой лев как я балерина…

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.