Новы год у Аквапарку

Да Новага 2011 года засталося зусім мала. Усе навокал рыхтуюцца да яго прыхода: набываюць падарункі, арганізоўваюць банкеты, праводзяць ранішнікі… Хацелася б расказаць пра незвычайны навагодні ранішнік, які прайшоў у Гродзенскім Аквапарку (Горкага, 82).

2010-12-28_092033

Навокал снег, завея, мароз – а ўнутры цяпло, вада, усе бегаюць у купальніках, і ў гэта «чароўнае каралеўства» таксама завітаў Дзед Мароз са Снягуркай. Адбылося гэта, дарэчы, 12 снежня. У гэты дзень у Аквапарку прайшло два незвычайных ранішніка. Арганізатарамі былі студэнты групы 307 спецыяльнасці «народныя абрады і святы (рэжысура)» Гродзенскага каледжа мастацтваў, а асабіста сцэнар распрацоўвала студэнтка гэтай ж групы Марта Бардоўская пад кіраўніцтвам выкладчыка Янкоўскага А.Ю. падарункі для дзяцей забяспечылі прафсаюзы прадпрыемства «Азот».

Незвычайнасць дадзенага мерапрыемства была ў тым, што ўсе дзеці знаходзіліся ў вадзе, а таксама з імі ўсе гульні праводзілі інструктары. Сэнс сцэнарыя заключаўся ў змаганні паміж зайцамі і тыграмі за права валадарыць у наступным годзе, і вырашыў канфлікт Дзед Мароз, які ў фінале з’явіўся, павіншаваў гасцей, паслухаў вершыкі і павадзіў карагоды. Мерапрыемства яшчэ была насычана вакальнымі выступленнямі. Усім свята спадабалася. Вось так незвычайна адсвяткаваць Новы год вырашыла адміністрацыя Аквапарка.

А фотаздымкі з мерапрыемства можна паглядзець тут. Таксама некаторыя навіны Гродзенскага каледжа можна пачытаць на персанальным блогу Янкоўскага А.Ю.


Читайте также:

  1.  Васисуалий

    0

    0

    и почему наш аквацентр все упорно называют аквапарком?

  2.  Знатный Спамер

    0

    0

    не пойму, на фото свинки?

  3.  paliakou

    0

    0

    улыбнуло улыбноло 🙂 господа протівнікі тарашкевіцы, вам, я так понімаю, такой текст по душе?))

  4.  paliakou

    0

    0

    аўтар, у любым выпадку дзякую за беларускі тэкст, хай нават такі. 😉

  5.  Antos

    0

    0

    Я за тарашкевіцу, але, прабачце, па-першае, дрэнна ведаю правапіс па тарашкевіцэ, а па-другое, большай часцы беларусаў так лягчэй, ды і гэта крок да распаўсюду беларускай мовы, няхай на першым этапе наркамаўкі ) у нас ж і так вялікая праблема з ужываннем беларускай мовы )

  6.  Lam

    0

    0

    Antos, нажаль павінен пагадзіцца.

  7.  paliakou

    0

    0

    @ Antos:
    дзякую)

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Август 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июл  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.