Яшчэ два гады таму ніхто не мог падумаць, што ў Гродне пачнуць аднаўляць старыя ігральныя карты Лапіных, якiя выпускалiся ў горадзе да Другой сусветнай вайны. Але праз час, дзякуючы актыўным дзеянням гродзенцаў, а менавiта творчаму згуртаванню «А-Чатыры», карты атрымалася не толькі аднавіць, але і пусціць у продаж. Прэзентацыя новых ігральных карт Лапіных прайшла ў суботу 8 ліпеня ў Новым Замку, перадае hrodna.life.

«У гэтых карт ёсць гісторыя, а зараз і будучыня». У Гродне прэзентавалі адноўленыя карты Лапіных

Спецыяльна да прэзентацыі новых карт гісторыкам Андрэем Вашкевічам была падрыхтавана выстава з унікальнымі экспанатамі, якія звязаныя з друкаванай вытворчасцю ў Гродне, а таксама выпускам карт. На прэзентацыі быў паказаны і фільм Наталлi Шматко пра  традыцыi друку на Гродзеншчыне и пра тое, як ствараліся новыя ігральныя карты Лапіных. А вось сюрпрызам мерапрыемства стаў выступ ілюзіяніста.

«Сёння першае і самае важнае, гэта тое, што гродзенцы змаглi дакрануцца да гісторыi, адчуць рух часу ўласнаруч, — кажа галоўны стваральнiк новых карт Антон Янкоўскi. — Усе, хто наведалi прэзентацыю, не толькі змаглi ўбачыць i набыць карты, якія мы аднавiлі, а таксама яны маглі паглядзець на арыгіналы карт, якія друкаваліся амаль як стагоддзе таму».

Нагадаем, новыя карты, можна сказаць, ствараліся з нуля. Жонка Антона Наста малявала з арыгіналаў кожную карцінку, а пасля працавала з ёй на кампутары.

«Самае цікавае, калі мы ўзяліся за аднаўленне карт, стала паступаць усё больш і больш інфармацыі. Як быццам карты чакалі таго моманту, калі за іх возьмуцца. Бо да знаходкі гэтых картаў, у горадзе пра іх амаль нічога не было вядома. У той момант, калі мы ўжо распрацавалі ўласную каробку і пусцілі карты на вытворчасць, знайшлася і цэлая арыгінальная калода, якую трымаў сам ўладальнік фабрыкі Аляксандр Лапін. Праект па аднаўленню  быў цікавы і мы рады што за яго ўзяліся. Ёсць верагоднасць, што ў будучыні выпусцім карты  і іншага выгляду , бо у Лапіных іх было некалькі варыянтаў», —  дадаў Антон.

«У гэтых карт ёсць гісторыя, а зараз і будучыня». У Гродне прэзентавалі адноўленыя карты Лапіных
Гісторык Андрэй Вашкевіч трымае абрывак ліста яшчэ не выразаных карт, якія да Другой сусветнай вайны выпускаліся на фабрыцы Лапіных. Менавіта з гэтага ліста і пачалося аднаўленне карт у Гродне.

Ілюзіяніст Рыгор Нікіфараў, які на прэзентцыi паказваў фокусы з новымi картамі, адзначыў сучасную прадукцыю, як якасны прадукт з незвычайнай энергетыкай.

«У гэтых карт ёсць гісторыя, а зараз і будучыня». У Гродне прэзентавалі адноўленыя карты Лапіных

«На прэзентацыі я патрымаў у руках як старыя карты Лапіных, так і новыя. Адчуваю, што ў гэтых карт ёсць гісторыя, а зараз — і будучыня. Па старых картах магу сказаць, што энергетыка ад іх зыходзіць сур’ёзная, адчуваецца, што яны пабывалі ў розных руках, и добрых,  і дрэнных. Прадукт вельмі якасны. Новыя карты не горш за старыя і мне з імі ўдалося ўжо папрацаваць, адчуваецца  таксама незвычайная энергетыка». 

Яшчэ да прэзентацыі, новыя карты Лапіных паступілі ў продаж у краме «Кубік». Першыя некалькі тыдняў калоду новых карт можна будзе набыць усяго за 5 рублёў.

«У гэтых карт ёсць гісторыя, а зараз і будучыня». У Гродне прэзентавалі адноўленыя карты Лапіных


Читайте также:

  1. Александр Пушкин Александр Пушкин

    8

    20

    Cобытие века. Факультет в БГУ откройте, по игре в покер. Завоюйте Лас-Вегас.

  2. unico unico

    10

    0

    купил . сделаны качественно и как сувенир вполне годно .

  3. Paparazzzi Paparazzzi

    4

    0

    Куплю себе обязательно…. ну и пару колод в подарок как сувенир… по моему идея хорошая

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.