Вакаліст гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў прэзентаваў на TuzinFM свой сольны альбом «Кароткая гісторыя Беларусі», запісаны на словы сляпога паэта са Скідзелю Алеся Чобата.

Алесь Дзянісаў запiсаў свой сольны альбом: гісторыя Беларусі ў 24 трэках

Па песнях з гэтага альбому сапраўды можна вывучаць гісторыю краіны: заснаваньне гарадоў, часы ВКЛ, Паўночная вайна, паўстанне Каліноўскага, Панятоўскі, Міцкевіч, Багдановіч, Тарашкевіч… Падзеі, асобы ды іх (пера) асэнсаванне – усё гэта ёсць у «Кароткай гісторыі Беларусі». Менавіта пад такой назвай у 2014 годзе пабачыў свет зборнік Алеся Чобата, які натхніў гарадзенскага музыку Алеся Дзянісава на запіс альбому паводле гэтых вершаў.

«Мы знаёмыя ўжо даўно з Алесем Фёдаравічам і мяне вельмі кранаюць ягоныя вершы. Я лічу, што гэта геніяльны паэт, які выдатна адчувае як мінулае, так і будучыню», – зазначае музыка.

Яшчэ на этапе выбару вершаў Алесь сутыкнуўся з меркаваннем аднаго знаёмага музыкі, які сказаў, што з вершаў Чобата немагчыма зрабіць песні, надта яны ўжо немузычныя. Але Дзянісаў сваёй працаю абвергае гэтую тэзу.  

Спачатку меркавалася запісаць «Кароткую гісторыю» разам з гуртом «Людзі на балоце», але гурт у гэты пэрыяд практычна прыпыніў сваю дзейнасць, таму Алесь вырашыў запісаць песьні самастойна. Ён працаваў над альбомам цягам двух гадоў. На адну першых запісаных песень «Турма» акурат тады быў зняты кліп. А сёлета асобным сынглам прэзэнтаваў спеў «Калі над лугам бусел праляцеў». Ён прысутнічае на дыску ў двух варыянтах – пад адну гітару, як і ўсе астатнія песні і ў версіі, запісанай разам з гуртом Race Of Dreamers.

Яшчэ дзве песні «Эпілог» і «Станіслаў Аўгуст Панятоўскі» былі зробленыя разам з гуртом Dzieciuki для альбому «Рэха». Цяпер гэтыя творы можна паслухаць і ў акустычным варыянце. Усяго было запісана 25 песень, адна з іх з іншага зборніка Алеся Чобата, таму яна не ўвайшла ў гэты альбом, затое будзе выкарыстана ў будучым альбоме «Дзецюкоў».

Прэзэнтацыя альбому «Кароткая гісторыя Беларусі» пройдзе ў верасьні ў Гародні, Віцебску, Менску. Алесь Дзянісаў збіраецца і надалей займацца сольным праектам. Наступная мэта – ажыцьцяўленьне даўняй мары: альбом на вершы Ўладзімера Караткевіча.

СПАМПАВАЦЬ АЛЬБОМ АДНЫМ ФАЙЛАМ З TUZINFM (.ZIP)


Читайте также:

  1. Maggie_ Maggie_

    8

    2

    Вельмi вельмi файная навiна, сення ж паслухаю :))

  2.  Denis

    6

    1

    Яшчэ на этапе выбару вершаў Алесь сутыкнуўся з меркаваннем аднаго знаёмага музыкі, які сказаў, што з вершаў Чобата немагчыма зрабіць песні, надта яны ўжо немузычныя. Але Дзянісаў сваёй працаю абвергае гэтую тэзу.

    Калі пісаць лірыку маючы музыку, могуць атрымацца тэксты зусім непадобныя на вершы, і знайсці у гэтых тэкстах памер можа быць немагчыма. Але пры гэтым тэкст можа вельмі клёва пасаваць да музыкі.
    Тут наадварот на існуючыя тэксты падбіралася музыка, для мяне так цяжэй, тым не менш гэта магчыма.

  3.  Lam

    4

    0

    Супер, будем послушать))

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Май 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Апр  
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.