• «Падарожжа дылетанта» завiтала у вёску Раготна – беларускі «Парыж» шляхцічаў Завішаў

    «Падарожжа дылетанта» завiтала у вёску Раготна – беларускі «Парыж» шляхцічаў Завішаў

    У новым падарожжы Юрый Жыгамонт накіраваўся ў вёску Раготна, якая знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. На працягу доўгага часу мястэчка было ўладаннем шляхцічаў Завішаў. Мінскі ваявода Крыштаф Завіша ў сваіх мемуарах 17 стагоддзя нават называе Раготна «Парыжам». _ Упершыню мястэчка ўзгадваецца ў 1454 годзе пад назвай маёнтак Раготнае. Існуюць звесткі, што ўжо ў той час тут знаходзіўся касцёл, які быў спалены ў 1654 годзе. Пісар Вялікага Княства Літоўскага, Андрэй Завіша, пабудаваў ў мястэчцы новы касцёл, які таксама быў знішчаны падчас ваенных дзеянняў. Сучасны касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў быў пабудаваны ў 1840 годзе. У савецкі час быў ператвораны ў калгасны склад, і толькі ў 1989 годзе зноў быў аддадзены вернікам. У другой палове 17 стагоддзя Раготна належала Крыштафу Завішэ – ваяводзе мінскаму, якога вельмі паважала шляхта. Пасля сябе Крыштаф пакінуў мемуары пра палітыку і побыт Вялікага Княства Літоўскага. У сваіх успамінах ён некалькі разоў узгадвае Раготна, і нават называе яго Парыжам. Зусім нядаўна кніга «Успаміны Кшыштафа Завішы» была пераведзена беларускую мову. Апошняй гаспадыняй гэтага мястэчка была Ванда Ванцэвіч. Сёння ў вёсцы засталіся рэшткі панскіх пабудоў часу яе кіравання. Больш цікавага пра вёску Раготна вы даведаецеся ў выпуску. Са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц. Таксама новыя выпускі можна ўбачыць на персанальнай старонцы Юрыя Жыгамонта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 2

  • Ситуация вокруг формирования республиканского бюджета и его исполнение в прошлом году стали темой доклада главы Минфина у главы государства.

    Осталось ещё немного времени для того, чтобы подготовиться к 23 февраля и собрать полезные и приятные вещи тем мужчинам, которых уже нельзя вылечить, но которых ещё можно порадовать.

    В сети салонов и интернет-магазине МТС стартовали продажи смартфона Samsung Galaxy Note 10 Lite.

    В редакцию «Вечернего Гродно» обратилась 66-летняя Валентина Ивановна. В ноябре прошлого года она хотела взять кредит в банке, так как срочно нужны были деньги на лечение супруга и маленького внука.

    Помимо привычного банкомата, установлены инфокиоск и терминал для самоинкассации – его можно использовать для зачисления наличной выручки на счет. Из интересного – терминал для обмена валюты без участия...

    Помните историю с камнем, который женщина с обостренным чувством справедливости и не очень крепкими нервами собиралась бросить в авто? Сегодня к нам из Кузницы прилетела еще одна история.

    13 февраля курс доллара приблизился к четырехлетнему максимуму, достигнув 2,20 рубля. Что это значит для населения: возвращаться ли к хранению сбережений в валюте или можно доверять рублю?

    Все новости