28 красавіка ў 18.30 у канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, адбудзецца фінальнае шоу фолк-конкурсу «Гарадзенская беларусачка-2017”.

У Гродна 28 красавіка абяруць Гарадзенскую беларусачку

Конкурс праводзіцца з мэтай адраджэння беларускіх нацыянальных традыцый, папулярызацыі беларускай мовы і народнай творчасці, прыцягнення ўвагі гродзенскай моладзі да спадчыны беларускай культуры. За амаль два дзесяцігоддзя існавання конкурс прайшоў вялікі шлях развіцця ад лакальнага фальклорнага конкурсу да сапраўднага шоу — свята прыгажосці і беларускасці.

Будучая «Гарадзенская беларусачка» павінна быць выдатнай дзяўчынай. Канкурсанткам трэба будзе прадэманстраваць журы свабоднае валоданне беларускай мовай і веданне нацыянальных традыцый, эрудыцыю, кемлівасць і шырокі кругагляд. На сцэну дзяўчаты будуць выходзіць не толькі ў беларускіх нацыянальных строях, але і гістарычных сукенках і сучасным стылізаванным адзенні ад вядомага беларускага мадэльера.

Пачынаючы з кастынгу конкурсу, два месяцы, увесь падрыхтоўчы працэс шырока асвятляўся на тэлеканале “Гродна Плюс” у “Дзённіках беларусачкі — 2017”: першыя заняткі, першыя трэніроўкі і інтэрв’ю на тэлебачанні, сустрэчы з пераможцамі мінулых гадоў, наведванне заняткаў у фітнэс-цэнтры, знаёмства з тэарэтычнымі асновамі традыцыйнай беларускай кухні. Майстар-клас для дзяўчат праводзуў шэф-повар рэстарана “Королевская охота”. Таксама дзяўчаты падрыхтавалі настой з мёду – кактэйль “Чараўніца кветак”, рацэптам якога падзялілася пчаляр, кіраўнік “Мядовага шляха” Вольга Гаўрылік. А ў Сусветны дзень паэзіі адзін з заняткаў для удзельніц правялі гродзенскім аддзеленні “Саюза пісьменнікаў Беларусі”.

У Гродна 28 красавіка абяруць Гарадзенскую беларусачку

Дарэчы, у фінале будзе некалькі навінак. Па-першае, харэаграфічны нумар з элементамі чырлідынгу. Па-другое, фінальнае шоў мае сцэнарную назву “Беларусачка праз час” і будзе больш сюжэтным. Арганізатары кажуць, што ўзгадаюць і мінулае і сучаснасць. Журы конкурсу будзе складацца выключна з мужчын, сярод якіх прадстаўнікі культуры і мастацтва, тэлебачання, а таксама музыкант, паэт, лідар гурта HURMA, Мікіта Найдзёнаў. Пастаноўшчыкам дэфіле і новага кірунку ў конкурсе, чырлідінгу, стала майстар спорту, трэнер і капітан групы падтрымкі «Айсберг» Наталля Вялічка.

У новым фармаце прайшла і фатасесія ўдзельніц – у гэты раз яны прымерылі на сябе сукенкі і вобразы сапраўдных шляхетных асоб. Гэтым арганізатары конкурсу хацелі паказаць, што беларусачка ў гістарычным разуменні – гэта не толькі сялянка ці жыхарка вёскі, але і знаная дзяўчына, якая быццам толькі сышла з партрэтаў вядомых мастакоў. Праводзіў фатасесію нязменны фатограф конкурсу – Сяргей Марозаў, у «Кронан Парк Гатэле»,з дапамогай цырульнікаў ды візажыстаў.

Піяр-мэнаджар конкурсу, Сяргей Іваноў, адзначае, што сёлетняя «Гарадзенская беларусачка» ужо адрознівацца ад папярэдніх. Упершыню за 20 гадоў існавання конкурсу вырашана было правесці кастынг. Галоўным крытэрыям заставаліся: свабоднае валоданне беларускай мовай. На самім конкурсе застанецца кулінарны конкурс, але плануецца адысці ад звыклых караваяў і прыгатаваць іншыя беларускія стравы ды напоі.

Сярод 24 дзяўчат, што прыйшлі на кастынг «Гарадзенскай беларусачкі», журы адабрала 10. А ў фінала конкурса ўдзел будзе прымаць сем дзяўчат з трох ВНУ, двух каледжаў, а таксама настаўніца адной са школ Гродна.

У Гродна 28 красавіка абяруць Гарадзенскую беларусачку

У Гродна 28 красавіка абяруць Гарадзенскую беларусачку

У Гродна 28 красавіка абяруць Гарадзенскую беларусачку

У Гродна 28 красавіка абяруць Гарадзенскую беларусачку

У Гродна 28 красавіка абяруць Гарадзенскую беларусачку

У Гродна 28 красавіка абяруць Гарадзенскую беларусачку

У Гродна 28 красавіка абяруць Гарадзенскую беларусачку

Гледачоў чакае дэфіле ўдзельніц у калекцыі, якая спалучае ў сабе нацыянальныя ўзоры і сучасныя лініі і формы. Будзе прысутнічаць на конкурсе і яе аўтар — стварае вядомы беларускі дызайнер-мадэльер з горада Мінска, выкладчык Нацыянальнай школы прыгажосці Анастасія Фальковіч.

Праз час забыцця адрадзілі «Гарадзенскую беларусачка» тры гады таму, у межах акцыі “Гродна — культурная сталіца Беларусі”. Заслуга ў гэтым галоўнага ідэйнага натхняльніка і дырэктара фолк-конкурсу — Андрэя Чэпялюка.


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях



  1. Архив

    Сентябрь 2017
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Авг  
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    252627282930 

  2. Кейворды

    880-летие Гродно s13.ru y аварии Августовский канал автомобили акция аналитика армия аукцион афиша Без комментариев Без рубрики Беларусь Берестовица бизнес благотворительность благоустройство блоги БРСМ велосипед Вечерний Гродно видео власть Волковыск Вороново впечатления выборы выставки газета ГАИ граница ГрГУ Гродзенская праўда гродненские пункты общепита гродненцы Гродно дата Деловой интернет День рождения форума деньги дети дискуссия дороги Дятлово Европа животные ЖКХ закон здоровье Зельва Ивье интервью интересно знать интересно почитать интернет инфраструктура искусство история картинки карты кино Китай клубы книги конкурс концерт криминал культура Лида Литва люди магазины милиция мнение мобильные операторы мова Мосты мотоциклы музей музыка МЧС мысли назначения налоги наука недвижимость Новогрудок новости новости города новый год Ночной Город образование Островец отдых официально Ошмяны памятники архитектуры планы погода пожар политика Польша почитаем праздник презентация пресс-релиз преступление природа проблемы производство происшествия путешествия работа радио раскопки регион рейтинг реклама реконструкция религия ремонт репортаж реставрация ржунимагу Рождество розыск Россия рынок сайты Свислочь сельское хозяйство семинар скачать Скидель Слоним слухи Сморгонь снос события соревнования социальное спорт ссылки статистика строительство субкультура США такое было Таможня театр телевизор технологии трагедия транспорт туризм увлечения Украина услуги файл фестиваль фото фотоблог фотографии старого Гродно цены цифры что-то не так Щучин экология экономика экскурсии ярмарка

    Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.