31 сакавіка ў гродзенскім грыль-бары «Grizzly» адбылася прэзентацыя новага альбома лідара гурта N.R.M. Піта Паўлава «Зброя. Золата. Кабеты».

З музыкаў у кантрабандысты: Піт Паўлаў прывёз новы альбом у Гродна

Ня стану крывіць душою, чакала сустрэчы з апаскаю. Так, часам я станаўлюся адным з тых нязносных рэтраградаў, што цяжка прымаюць новае (асабліва калі старое любяць усім сэрцам). Яшчэ перад выступам пачула ад Піта фразу: «Мы не творчыя людзі. Мы проста так жывем». І яны, гэтыя словы, вызначылі ўвесь вечар. Сапраўды, ці можна назваць творчасць нейкай характарыстыкай, калі гэта тое, чым ты жывеш?

З музыкаў у кантрабандысты: Піт Паўлаў прывёз новы альбом у Гродна

З музыкаў у кантрабандысты: Піт Паўлаў прывёз новы альбом у Гродна

Моцны гук гітары, голас з надрывам і рытмічнасць бубнаў нараз адкінулі ўсе сумнёвы. «Зброя. Золата. Кабеты» – нешта якасна новае. Ды і сам альбом не звычайны ужо сваім фарматам – гэта саўндтрэк да фільму, цэлы тэатральна-музычны праект і, як гаворыць сам Піт, спроба ўкласці жыццё ў музычны альбом.

З музыкаў у кантрабандысты: Піт Паўлаў прывёз новы альбом у Гродна

З музыкаў у кантрабандысты: Піт Паўлаў прывёз новы альбом у Гродна

Лірычны герой – кантрабандыст 1920-х гадоў. Ён любіць свабоду, ён кахае і верыць ва ўласныя сілы. Авантурызм, прага да жыцця і рамантыка. Усе разам – гэта «Зброя. Золата. Кабеты». Вар’яцкая сумесь. Гісторыя. Драйв. Эмоцыі.

З музыкаў у кантрабандысты: Піт Паўлаў прывёз новы альбом у Гродна

Падчас выступлення ў «Grizzly» не было свабодных месцаў, што нядзіўна: у зале панавала атмасфера прыязнасці і адзінства. Настрой так жа дапамаглі стварыць таленавітыя беларусы – праект «Вочы» і гурт «Раса мечтателей», якія выступалі на разагрэве. Абодва калектыва, дарэчы, граюць прыгожую і месцамі медытатыўную музыку.

З музыкаў у кантрабандысты: Піт Паўлаў прывёз новы альбом у Гродна

З музыкаў у кантрабандысты: Піт Паўлаў прывёз новы альбом у Гродна

З музыкаў у кантрабандысты: Піт Паўлаў прывёз новы альбом у Гродна

Піта і каманду «адпусцілі» толькі пасля песні на біс. Але яшчэ доўга слухачы трымалі шчыльнае кола каля сцэны, каб зрабіць сэлфі і паразмаўляць з выступоўцамі. А ў зале тут і там чуліся галасы: «Выдатны вечар!», «Так, лепшы за доўгі час».

Зараз Піт і яго каманда шукаюць грошы на запіс альбому праз краўндфандынгавую платформу Ulej.by, дзе кожны неабыякавы чалавек можа праспансаваць цікавае пачынанне і атрымаць за гэта ўзнагароджанне.

//Аўтарка: Трафімовіч Ксенія


Читайте также:

  1.  AleksT

    0

    0

    Классные фото и статья! Видна «рука» мастера

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.