• Міжнародная навуковая канферэнцыя "Гарадзенскі палімсест ІІІ".

    • 480
    • 05 ноября 2010, 15:41
    • Без рубрики

    Таварыства беларускай школы, Акадэмічная сетка даследчыкаў Вялікага Княства Літоўскага, Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі (ЕГУ) і Рух “За свабоду” запрашаюць усіх жадаючых наведаць паседжанні Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Гарадзенскі палімпсест – ІІІ. Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры" Канферэнцыя будзе праходзіць у суботу 6 лістапада 2010 г. па адрасе вул. Будзёнага, 48а, п. 69 Пргарама канферэнцыі Адкрыццё канферэнцыі Секцыя “Гародня эпохі ВКЛ: дзяржава, суд, грамадства” 9.30 Паседжанне 1. Аляксей Шаланда, к.г.н. (Мінск). Гродскі суд Гарадзенскага павета ВКЛ у другой палове ХVІ–ХVІІ стст. Зінаіда Антановіч (Мінск). Гарадзенскі каптуровы суд у XVII–XVIII стст. Зміцер Яцкевіч, Вадзім Урублеўскі (Мінск). Гарадзенскі магістрат у XVIII ст. Паўлоўская Ганна (Гродна). Спосабы выканання прысудаў у Гародні XVIII ст. (на падставе тэкстаў кляштарных хронік). 11.15. Паседжанне 2. Віталь Галубовіч, к.г.н. (Гродна). Перадсоймавы соймік Гарадзенскага павета ў XVIII стагоддзі: спроба агульнай характарыстыкі Віцько Зміцер, к.г.н. (Мінск). Гарадзенскі з'езд шляхты ВКЛ 1701 г. Марыюш Савіцкі, PhD (Аполе, РП). Інструкцыі соймікаў і рэляцыі з падзеяў публічнага жыцця другой паловы XVII ст. у Нацыянальным гістарычным Архіве Беларусі ў Гродна Андрэй Мацук, к.г.н. (Мінск). Барацьба магнацкіх груповак на гарадзенскім сойміку ў панаванне Аўгуста ІІІ Ірына Кітурка, к.г.н. (Гродна). Эканамічная рада літоўскага скарбу (скарбавая камісія ВКЛ) і яе дзейнасць у Гародні ў другой палове XVIII ст. Секцыя “Горад і яго жыхары ў ХІХ – ХХ стст.” 14.30. Паседжанне 3. Сяргей Токць, к.г.н. (Гродна). Чыноўнікі Горадні: сацыяльны партрэт і культура паўсядзённага жыцця Аляксандр Радзюк, к.г.н. (Гродна). Чалавек за кратамі (з гісторыі гарадзенскага крыміналу ў ХІХ ст.) Вольга Сабалеўская, канд. культуралогіі (Гродна). Габрэйскiя дзецi Гораднi у ХІХ ст. Іна Соркіна, к.г.н. (Гродна). Настаўнікі і вучні Горадні другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. 16.15 Паседжанне 4. Аляксандр Смалянчук, д.г.н. (Гродна). Горадня і гарадзенцы 1911 – 1915 гг. на старонках “Нашай Нівы” Настасся Жарская, мгр (Мінск). "Гродненские епархиальные ведомости" як крыніца па сацыяльнай гісторыі Горадні пач. ХХ ст." Таццяна Касатая (Гродна). Кінематограф як частка гарадзенскай штодзённасці пачатку ХХ стагоддзя. Ларыса Міхайлік, Phd (Гродна). Каталіцкі касцёл у палітычным і грамадскім жыцці Гродна ў 1921-1939 г. Таццяна Казак, Андрэй Вашкевіч (Гродна). Гродзенскія фотамайстры і фотамайстэрні 1860-1930 гг. 18.00 Паседжанне 5. Помнікі Горадні: лёс і перспектывы Сяргей Харэўскі, мгр (Мінск). Сьцёртыя сьляды. Дзейнасьць архітэктара Мікалая Чагіна ў Вільні і Горадні: досьвед і урокі. Прэзентацыя новых выданняў Степан Стурейко. Антропология культурного наследия. Взгляд на Беларусь (Минск, 2010) Алесь Смалянчук. Homo Historicus 2009 (Вільня, 2010); Гістарычны альманах. Том 15 (Гародня, 2009) і Том 16 (Гародня, 2010)

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 0

  • Инцидент произошел 7 ноября. На видео видно, как покупательница заходит в павильон, что-то достает из кармана и начинает рисовать на белой норковой шубе. Уже позже продавец увидит изрисованный полушубок....

    Программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания седьмого созыва по Гродненскому-Центральному избирательному округу №51 Вадима Саранчукова.

    В этом году участились кражи в общежитиях Гродно, большинстве случаев они были совершены гражданами Туркменистана. Их также наказывают за мошенничество, хулиганство, присвоение либо растрату имущества....

    «Площадки автоконфиската в Гомеле и Минске лидируют по налогам, Гродно и Брест — контрабанда, в основном табак», — анализирует ситуацию по конфискации сотрудник площадки.

    Гродненские таможенники задержали в "Брузгах" Lexus с тайниками, в которых была спрятана крупная партия наркотиков. Сегодня стало известно, какой приговор вынесли курьеру.

    Последний срок уплаты налогов на землю и недвижимость наступает 15 ноября. Кто и за что должен платить?

    По версии правоохранителей, разыскиваемый мужчина располагает информацией о краже, имевшей место 29 октября в Гродно.

    Все новости