Навіна №1 гэтага тыдня, месяца, і нават года ў горадзе над Нёманам — на «аднаўленне» Старога Замка павінны выдзеліць грошы. Чарговы, так бы сказаць, «транш»: сума, эквівалентная 2916-кратнаму падатку за «тунеядство». Усё, здавалася б, цудоўна і трэба радавацца, што ўлады нарэшце пачалі клапаціцца пра гісторыка-архітэктурную каштоўнасць. Аднак мы вымушаны вельмі скептычна адносіцца да падобнага роду інфармацыі, пiша supron_licvin, і вось чаму:

Стары замак: злачынства пад выглядам "аднаўлення"

1. За перыяд 2012-2016 гг. па праграме «Замкі Беларусі» на Стары замак было выдзелена 350 тыс.долараў.

Сума вельмі сціплая для такога роду аб’екта. Тым ня менш, гэтыя грошы, замест таго, каб пайсці у «ход», аселі ў «ГроднаГрамадзянПраекце». Яны былі зрасходаваны на частковае стварэнне дакументацыі па рэканструкцыі замка. На сам замак была патрачана вельмі маленькая частка — толькі на тое, каб збіць з вежы-брамы тынкоўку і прыбраць будаўнічае смецце. Іншымі словамі, грошы з праграмы міністэрства культуры пайшлі ў карман мясцовых чыноўнікаў.

2. За два гады, пакуль вежа стаіць «голая», атмасферныя ўздзеянні моцна паўплывалі на стан захаванасці яе сцен: уздоўж перыметру канструкцыі вежы пайшлі расколіны, цэгла ў многіх месцах пачала проста абсыпацца. Замест таго, каб ратаваць вежу, чыноўнікі толькі разводзяць рукамі.

3. Праект Уладзіміра Бачковы, узяты за аснову «аднаўлення» Старога Замка, састаўлены больш чым 30 год назад, падвяргаецца сур’ёзнай крытыцы гісторыкаў і архітэктараў.

Па-першае, Бачкоў настойвае на тым, што першапачаткова палац XVI ст. у замку меў тры паверхі, нягледзячы на тое, што менскі гісторык Мікола Волкаў, абапіраючыся на інвентары замка, даказаў, што ў сапраўднасці палац меў іх толькі два.

Па-другое, узвядзенне новых канструкцый на тэрыторыі замкавай гары, у прыватнасці вежы над Нёманам, можа прывесці да непрадказальных наступстваў: працы па геалагічнаму аналізу пагорка дагэтуль ніхто не праводзіў, і пры павелічэнні на яго нагрузкі можа здарыцца абвал.

Па-трэцяе, праект перабудовы замка прадугледжвае знішчэнне пазнейшых за XVI ст. напластаванняў. Сярод іх — паўночная прыбудова да вежы-брамы, дзе ў  XVIІ ст. размяшчаўся механізм для пад’ёму герсы.

Па-чацвёртае, праект Бачкова прадугледжвае радыкальную змену канцэпцыі Старога замку. Мадэлюючы, або «воссоздавая», вобраз замка аўтарства вядомага архітэктара эпохі рэнесанса — Санці Гучы — архітэктар Бачкоў, як і іншыя «спецыялісты», не усведамляюць, што Стары замак мы ні ў якім разе не будзем мець права ўспрымаць як плод генія Санці Гучы, а толькі як плод «генія» Бачкова. Архітэктурная фантазія на тэму «аля-замак Баторыя» у любым выпадку будзе ні што іншае як танны навабуд. Ды і варта сказаць, што падчас падобных прац заўсёды найбольш пакутуюць аўтэнтычныя канструкцыі пабудовы.

Стары замак: злачынства пад выглядам "аднаўлення"
Праект перабудовы Старога Замка паводле архітэктара Уладзіміра Бачкова.

4. 550 тысяч долараў, якія неўзабаве быццам бы павінны будуць выдзелены на «восстановленіе» аб’ектаў першай чаргі на замку (вежы-брамы, часткі паўночнай сцяны і вежы над Нёманам) — гэта НІШТО. Гэтых грошай не хопіць ні на што. Чаму?

Па-першае, варта ўзгадаць, што для стварэнне праекта і дакументацыі ў інстытуце ГроднаГрамадзянПраект на аб’екты першай чаргі, нягледзечы на патрачаныя 350 тыс. долараў, дагэтуль выканана толькі напалову. Гэта значыць, што ад сумы 550 тысяч трэба адняць мінімум 350 тысяч. Усяго, такім чынам, на састаўленне дакументацыі для адбудовы дзвюх вежаў і часткі сцяны будзе зрасходавана каля 700 тысяч долараў (0,7 мільёна $). Вы ўяўляеце сабе?!! Гэта значыць, што уся гэтая сума «асядзе» у згаданым інстытуце.

Па-другое, рэшту сумы, а гэта 200 тыс. долараў, плануецца патраціць на непасрэдныя работы: умацаванне пагорка, узвядзенне новай вежы, перабудовы брамы і будаўніцтва сценкі з назіральнай пляцоўкай. Гэта не жарт! Уяўляеце, якой можа быць якасць «аднаўленчых» прац? Хутчэй за ўсё згаданая сума пайдзе толькі на умацаванне замкавай гары.

5. Калі гаворка ідзе аб рэстаўрацыі або адбудове ў нашай краіне, слова «спецыялісты-рэстаўратары» у адрас мясцовых будаўнічых трэстаў гучыць як недарэчнасць. Усе мы ведаем якія «спецыялісты» там працуюць і якая ў іх якасць работы.

Такім чынам, сітуацыя з Старым замкам з’яўляецца вельмі паказальнай і характарызуе стан усёй сістэмы па захаванню нашай спадчыны. А сістэма гэтая прагніла наскрозь: карупцыя, «распіл» дзяржаўных сродкаў, некампетэнтнасць чыноўнікаў, абыякавасць да спадчыны.

Што насамрэч варта зрабіць за грошы, якія плануе выдзеліць дзяржава на Стары Замак?

Па-першае, умацаваць пагорак ад асядання. Пасля выпілоўкі дрэў на склонах Старога і Новага замкаў пачалі фарміравацца апоўзні, прычым ля апошняга яны заўважныя нашмат больш. Таму варта ў першую чаргу звярнуць ўвагу на гэтую праблему.

Па-другое, закансерваваць раскрытыя часткі «казематаў Баторыя». За апошнія гады з трох аркадаў, якія выступаюць з зямлі, захвалася адна, ды і тая ў вельмі аварыйным стане. Засыпка гэтай часткі замка пяском уратуе аўтэнтычныя часткі ад разбурання і дазволіць адкласці аднаўленне (або рэстаўрацыю) гэтых пабудоў на няпэўны час.

Па-трэцяе, неабходна як мага хутчэй атынкаваць аголеныя сцены брамы, каб такім чынам засцерагчы ад далейшага атмасфернага ўздзеяння.

Гэтыя тры рэчы, якія трэба выканаць у першую чаргу.

А што тычыцца далейшага лёсу Старога Замка? У ідэале мы бачым яе такой:

1) Сам палац, які захаваўся да нашага часу, па-сутнасці, з’яўляецца помнікам архітэктуры к. XVІ — к. ХІХ стст., таму знішчэнне ўсіх архітэктурных напластаванняў (што прадугледжвае праект Бачкова), асабліва з XVIІ-XVIІІ ст., мы лічым проста недапушчальным. Да нашага часу захаваліся даволі падрабязныя т.зв. «дрэздэнскія» планы сяр. XVIІІ ст., дзе замаляваны пярэдні і задні фасады палаца. Гэта значыць, што мы маем поўнае права рэстаўраваць палац Старога замку на момант сяр. XVIІІ ст. Гэта будзе мець навуковае абгрунтаванне, у адрозненні ад фантазійнага плана Бачкова.

Стары замак: злачынства пад выглядам "аднаўлення"
Рэканструкцыя знешняга выгляду Старога замка ў сяр. XVIІІ ст.

2) Дзеля экспанавання Старога замка як помніка архітэктуры к. XVІ — к. ХІХ стст., можна выкарыстаць мноства спосабаў. Напрыклад, раскрыццё арыгінальнай тынкоўкі на фасадзе будынка, рэканструкцыю невялікай часткі будынка на момант к. XVІ (з пяшчанікавымі абрамленнямі вокнаў) як гэта напрыклад зроблена ў Каралеўскім замку ў Варшаве.

3) Рэшткі пабудоў і вежы з боку Нёмана трэба адрэстаўраваць і пакінуць у актуальным стане. Аўтэнтычная кладка усёж-такі лепш за танны навабуд.

Галоўнай задачай на сёння з’яўляецца захаванне Старога замка. Набудаваць мы заўсёды паспеем. Галоўнае, каб не ўзнікла сітуацыя як з вежаю замка ў Нясвіжы: пабудавалі на ўзор гравюры Макоўскага (на аснове такой жа гравюры, дарэчы, і створаны праект Бачкова) купал вежы, а пасля яе перараблялі…


Читайте также:

  1.  Va_bor1

    41

    2

    Кого посадят ?

  2.  relax

    11

    85

    Про людей надо клапатицца а не будынки лизать,рабочие места создавайте потом будете шпаклевать замки бестолочи

  3. Александр Пушкин Alexandr Pushkin

    73

    3

    Крадут, как часы)))

  4.  Vital0209

    50

    1

    посмотрим сколько из следующего транша в 550 000$ дойдут до замка…

  5. Creator vk.com Creator

    38

    2

    Примеры распила и коррупции госденег не новы,но по-прежнему актуальны,когда дело касается самого необходимого и неотложного в историческом культурном наследии нашей страны.Выделяют и так мало,так еще и воруют по-черному такие,как бессовестный гражданпроект и другие жулики.

  6. Gonz Gonz

    7

    1

    А как будет правильно по белорусски:350 тыс.доларау(в тексте)или же 350тыс.далярау?

  7. AlexX6T AlexX6T

    30

    3

    В ГражданПроекте вон сколько народу: экономистов, бухгалтеров, водителей, кассиров,инженеров по влажной уборке, ну и где-то затесалось пару проектировщиков и всем нужно дать получку (не зарплату , а именно получку)

    Это , конечно сарказм , но ,к сожалению, кроме ГражданПроекта в Гродно такой объект делать некому.

  8.  Sam1983

    21

    2

    Специфика работы любой проектной организации заключается в разводе на деньги заказчика за счёт доп. работ, которые не были учтены по каким-то причинам (а все нюансы предусмотреть невозможно) в техническом задании к процедуре тендерной закупки, в задании на проектирование и предварительной смете к договору на выполнение проектных работ. Проектировщики зажрались, ибо доп работы расцениваются ими совершенно по другому (но все в рамках закона конечно). А на этом обьекте можно разгуляться…
    350 тыс.$ за пол проекта — с ума сойти… За 1 млн.$ в теперешнее время можно новый замок (под ключ) построить

  9. Grodno_Za. Grodno_Za.

    5

    28

    Вельмі добра што гэты артыкул па-беларуску! Менш у каментарах будзе усялякіх партосаў, барбосаў і іншых чiгожелтков.Псоў расейскай прапаганды. Яны ўсё роўна не разумеюць нашу мову.

  10.  relax

    3

    1

    relax :

    8

    55
    Про людей надо клапатицца а не будынки лизать,рабочие места создавайте потом будете шпаклевать замки бестолочи

    Судя по дизлайкам с работой к бялярусу не приставай,а па пяцсот давай

  11.  Va_bor1

    4

    0

    AlexX6T :

    Это , конечно сарказм , но ,к сожалению, кроме ГражданПроекта в Гродно такой объект делать некому.

    дА ВЫ ЧЁ? Государевы фирмы с непомерно раздутым штатом и апетитом профукали на тендере частной Гродненской фирме проектирование гостиницы Гродно под реконструкцию, а китайцам пофиг государевы приоритеты….:-)

  12. portos69 portos69

    6

    4

    Grodno_Za. :

    2

    7
    Вельмі добра што гэты артыкул па-беларуску! Менш у каментарах будзе усялякіх партосаў, барбосаў і іншых чiгожелтков.Псоў расейскай прапаганды. Яны ўсё роўна не разумеюць нашу мову.

    Шаноуны спадар, если твоего ума хватило только на создание клона ГродноЗа на сайте и поливания говном оппонентов, то мне тебя искренне жаль. Ущербное существо.

  13.  dinoeL

    8

    0

    Деньги распилят без проблем и сделают как в Лиде, а мы и дальше воду в стакане будем колошматить (((

  14.  dimaluka

    3

    0

    За такие преступления давно пора вводить рвстрел, только вводить некому потому что всех чиновников, придётся растрелять, а мы им ещё налог на тунеядства заплатим….

  15. Дед Барадед Дед Барадед

    1

    0

    С самого начала было понятно — угробят то, что еще осталось! За такое судить надо жостко, ах да, о чём это я — это ж Беларусь, какие законы…

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях



  • Архив

    Июль 2017
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     12
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930
    31 

  • Кейворды

    880-летие Гродно s13.ru y аварии Августовский канал автомобили акция аналитика армия афиша Без комментариев Без рубрики Беларусь Берестовица бизнес благотворительность благоустройство блоги БРСМ велосипед Вечерний Гродно видео власть Волковыск Вороново впечатления выборы выставки газета ГАИ граница ГрГУ Гродзенская праўда гродненские пункты общепита гродненцы Гродно дата Деловой интернет День рождения форума деньги дети дискуссия дороги Дятлово Европа животные ЖКХ закон здоровье Зельва Ивье интервью интересно знать интересно почитать интернет инфраструктура искусство история картинки карты кино Китай клубы книги конкурс концерт криминал культура Лида Литва люди магазины милиция мнение мобильные операторы мова Мосты мотоциклы музей музыка МЧС мысли назначения наука недвижимость Новогрудок новости новости города новый год Ночной Город образование Островец отдых официально Ошмяны памятники архитектуры планы погода пожар политика Польша почитаем праздник презентация пресс-релиз преступление природа проблемы производство происшествия путешествия работа радио раскопки регион рейтинг реклама реконструкция религия ремонт репортаж реставрация ржунимагу Рождество розыск Россия рынок сайты сельское хозяйство семинар скачать Скидель Слоним слухи Сморгонь снос события соревнования социальное спорт ссылки статистика строительство субкультура США такое было Таможня театр телевизор технологии трагедия транспорт туризм увлечения Украина услуги файл фестиваль фото фотоблог фотографии старого Гродно цены цифры что-то не так Щучин экология экономика экскурсии ярмарка

    Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.