Кім быў князь Давыд Гарадзенскі, якому ў 2017 годзе могуць паставіць у Гродне помнік? Насамрэч, мы ведаем пра яго няшмат, таму ён бачыцца хутчэй як паўфэнтазійны персанаж з “Гульні Прастолаў”. Гэта і добра, бо кожны зможа ўкласці ў будучы помнік свой сэнс.


Напад крыжакаў на Гродна. Карціна С.Янкоўскага. 1996 г.

На помнік Гарадзенскаму ёсць спонсар

Як адказалі гродзенскія ўлады – помніка Стэфану Баторыю ставіць не плануюць. Маўляў, ёсць вуліца і крама з адпаведнай назвай – і хопіць. Затое хутка пачнецца конкурс эскізаў на помнік Давыду Гарадзенскаму. З ім справа павінна пайсці хутка, бо быццам ёсць спонсар, які гатовы заплаціць за помнік, а ініцыятыву па ўсталёўцы помніка прасоўвае праваслаўная царква, пiша hrodna.life.


Давыд Гарадзенскі паводле мастака М.Басалыгі

Кім жа быў той слаўны князь Давыд Гарадзенскі, які, таксама як і Стэфан Баторый, мае ў Гродне ўласную вуліцу (часам нават на шыльдах пішуць “Д. Гарадзенскага”, быццам “Гарадзенскі” – гэта ягонае прозвішча).

Давыд Гарадзенскі – унук расійскага супергероя?

Усе крыніцы пра Давыда Гарадзенскага можна падзяліць на блізкія да часу ягонага жыцця і значна пазнейшыя. Першыя – гэта некалькі нямецкіх (прускіх) хронік і пару згадак у Пскоўскіх летапісах. Другія – гэта найперш “Хроніка…” Мацея Стрыйкоўскага, якая хаця і прызнана навукоўцамі сур’ёзнай крыніцай, але напісана больш чым праз 200 гадоў пасля смерці Давыда Гарадзенскага, акурат у часы Стэфана Баторыя.

Менавіта Стрыйкоўскі падае біяграфічны факт аб выданні Гедымінам сваёй дачкі замуж за Давыда Гарадзенскага. Другі ж біяграфічны факт – сыноўства Давыда Гарадзенскага ад Даўмонта-Цімафея (літоўскага князя, які ўцёк у Пскоў пасля ўдзелу ў забойстве караля Літвы Міндоўга) грунтуецца выключна на паведамленні пскоўскага летапіса аб тым, што пскавічы пасылалі ў Літву да Давыда за дапамогай супраць крыжакаў.

Маўляў, пасылалі да сына свайго князя, бо той быў ім найбольш даспадобы. А паколькі Даўмонт быў жанаты з дачкой Аляксандра Неўскага то і Давыд Гарадзенскі аўтаматчына стаў унукам сучаснага расійскага супергероя.

Праўда, чаму пскавічы не маглі запрасіць да сябе проста крутога знаўцу вайны супраць крыжакаў Давыда (такіх на Русі было не так і шмат) і чаму хаця б не напісалі ў сваім летапісе, што ён быў сынам іх любімага князя – невядома.

Гісторыі пра сям’ю, пахаванне і родны маёнтак – прыдуманыя ў ХХ стагоддзі

Усе ж іншыя біяграфічныя факты, накшталт пахавання Давыда Гарадзенскага на Каложскай гары, смерці яго жонкі і дзяцей ад мячоў крыжакаў або наяўнасці ў яго маёнтка Давыдзішкі (пазней Верцялішкі) дадуманыя гісторыкамі нядаўняга ХХ стагоддзя.


Персцень з пахавання на Замкавай гары. Як мяркуюць некаторыя даследчыкі — мо гэта і ёсць пахаванне Давыда Гарадзенскага. Шкілет вышынёй аж 183 сантыметры. Для таго часу — сапраўдны гігант

Ніжэй прывядзем усе дакладна вядомыя звесткі пра Давыда Гарадзенскага, якія знаходзім у хроніках і летапісах ягонай эпохі.

Давыд не гуляў па правілах

Верасень 1314 г. – крыжакі ідуць у Крывіцкую зямлю каб захапіць Малую Нагардзію (Навагрудак). Такі рэйд вельмі небяспечны для крыжакаў і далекавата – толькі па зямлі Вялікага княства Літоўскага трэба прайсці больш за 200 кіламетраў. І ў тыле застаюцца Нёман і Гродна, Гарта па-крыжацку.


Зброя, знойдзеная гродзенскімі школьнікамі ў 1980-х гг. Паходзіць з часоў барацьбы з крыжакамі

Маршал Генрых пакідае ў сваім тыле некалькі базаў з коньмі і прыпасамі і падыходзіць да Наваградка. У выніку цяжкай бітвы ваколіцы Навагрудка спалены, але сам горад утрымаўся. Крыжакі вяртаюцца да склада і бачаць… 30 трупаў сваіх братоў. Няма ні паўтары тысячы коней, ні хлеба ні пітва. А навокал варожая восеньская пушча. Крыжакі падыходзяць да наступнага склада – тая самая гісторыя.

У выніку з першым снегам да сваіх вяртаюцца толькі некалькі чалавек з вялікага крыжацкага атрада. І яны падобныя да шкілетаў, бо харчаваліся адно тым, што змаглі сабраць у лесе.

Усё гэта было работай кашталяна з Гарты Давыда. Стала зразумела, што крыжакі атрымалі ворага, які не збіраўся гуляць з імі па правілах. Біў па самых балючых месцах.

Страта 50 байцоў – вялікая параза

Вайна з крыжакамі праходзіла галоўным чынам у густых лясах, што адгароджвалі вялікае княства ад ордэна. У 1319 годзе падчас павадка Давыд прабраўся з атрадам у 800 чалавек да Прусіі, але ўвайшоў на яе тэрыторыю маючы толькі 80 чалавек. Мясцовы комтур са сваімі рыцарамі перахапіў адтрад Давыда і забіў у баі каля 50 ліцвінаў, прымусіўшы Давыда кінуць здабычу і, гледзячы па ўсім, ратавацца ўцёкамі.

Мо і не мелі гэтыя гродзенскія атрады кашталяна па 800 чалавек. Якія дзве-тры сотні добра ўзброеных коннікаў маглі выдзеліць на такі рэйд гродзенцы. Такому атраду і пракарміцца было рэальна і застацца незаўважаным. Таму страта 50 байцоў яўна была для Давыда вялікай паразай.

Давыд адпомсціў крыжакам на… мазавецкім біскупе

У 1323 г. “князь Давыд з Літвы” моцна дапамог пскавічам, адагнаўшы вялікае войска ад горада і прайшоўшыся агнём і мячом па землях эстонскіх плямёнаў, якія былі падданымі дацкага караля. Паход яўна ў стылі Давыда з Гарты…

У 1324 г. на вялікі пост крыжакі напалі на маёнтак “алод” Давыда і разрабавалі яго, павёўшы з сабою 38 палонных і 100 коней. Што гэта быў за маёнтак – ці жылі там ягоная гіпатэтычная жонка і міфічныя дзеці – невядома. Магчыма тое была нейкая недалёкая ад Гродна і зручная для вайсковых дзеянняў “база” кашталяна. Нягледзячы на заключаны мір Давыд Гарадзенскі адпомсціўся… на мазавецкім біскупе, разрабаваўшы мясцовыя вёскі і святыні.

Дайшоў да Франкфурта-на-Одэры

У 1326 годзе польскі кароль Уладзіслаў Лакетак пажаніў свайго сына на дачцэ Гедыміна. Яны вырашылі змацаваць саюз вайсковымі справамі і палякі рушылі вайной на нямецкую Брандэнбургію. Разам з арміяй Лакетка ішлі 1200 коннікаў з Вялікага княства на чале з Давыдам.

Войска дайшло да Франкфурта-на-Одэры і пачало рабаванне навакольных вёсак. Былі спалены больш за 100 вёсак, некалькі кляштараў. Славяне асабліва падабалі розныя “свяшчэнныя сасуды, вопратку і іншыя святыні”. Магчыма адтуль прывязлі ў Гродна і вядомага каложскага вадалея.


Вадаліў першай паловы ХІІІ ст. захоўваецца ў Музеі гісторыі рэлігіі

Храніст расказвае зусім ужо сумную гісторыю як два літвіны паспрачаліся наконт валодання адной прыгожай паланянкай і тады нейкі іх начальнік (мо і сам Давыд Гарадзенскі!) рассёк дзяўчыну папалам, “падзяліўшы” такім чынам здабычу. Праўда тое нейкая зусім ужо біблейская гісторыя.

Давыда забілі ў паядынку адзін-на-адзін

І вось калі войска з тысячамі палонных вярталася назад, адзін польскі рыцар, які “прыкінуўся сябрам паганцаў, але сумаваў па панішчаных хрысціянах” забіў Давыда, кашталяна Гарты, “на вачах у многіх”. Відавочна, што забойства Давыда на вачах у ягонага войска не выглядае на подлае забойства падчас сна ў палатцы, як тое адлюстравана ў сучасным беларускім эпасе. Мажа тое быў вынік паядынку адзін на адзін? Таксама крутая гісторыя ўжо ў стылі галівудскага баевіка!


Подлае забойства Давыда Гарадзенскага Анджэем Гостам паводле Сяргея Харэўскага

Бязлітасны персанаж і адчайны ваяка

Такім чынам бадай усё, што мы ведаем пра Давыда з Гарты, дык гэта тое, што гэта быў адчайны ваяка, які быў абсалютна бязлітасным персанажам і нярэдка ішоў у вагонь і ваду разам з некалькімі сотнямі гродзенцаў, якія вельмі нагадвалі свайго правадыра. Ягонымі ворагамі былі мазуры, проста палякі, крыжакі, немцы з Брандэнбургіі, датчане, пакораныя крыжакамі эстонскія плямёны…

Як гродзенскага кашталяна яго яўна баяліся і лепш хацелі мець за сябра чым за ворага. Чыя кроў, балцкая ці славянская, цякла ў яго венах, на якой мове, літоўскай ці старабеларускай ён гаварыў, быў ён праваслаўным ці збольшага прытрымліваўся паганскіх абрадаў – усё тое пакрыта таямніцай.
Хутчэй за ўсё, што ён, таксама як і ягоныя ваяры, былі адначасова і балтамі і славянамі, і хрысціянамі і паганцамі. Такой у тыя стагоддзі была бадай уся нашая Гродзеншчына. Хрысціянства ўваходзіла ў нашае жыццё марудна, час-почас адступаючы, але пасля адваёўваючы новыя пазіцыі. Цікавы тут яшчэ адзін гродзенскі герой – князь Патрык-Поцірг-Патрыкей, які адганяў крыжакаў ад Гродна не толькі мячом, але і крыжам.

Давыд Гарадзенскі – персанаж для ўсіх

У адрозненне ад Стэфана Баторыя, Давыд Гарадзенскі сёння – гэта такі фолкгістарычна-фэнтэзійны персанаж, амаль што з “Гульні Прастолаў”. Персанаж з умоўным наборам фактуры, які можна дапаўняць паводле ўласных фантазій у стылі газеты “Секретные иследования”.

Таму кожная па-рознаму арыентаваная частка беларускага грамадства зможа напоўніць гэтага персанажа сваімі ўласнымі сэнсамі. Для кагосці Давыд Гарадзенскі будзе абаронцам праваслаўя і сваяком Аляксандра Неўскага (лічы прыхільнікам адзінства славянскіх народаў), для кагосці адчайным абаронцам незалежнасці Вялікага княства Літоўскага (лічы Беларусі), а для кагосці сапраўдным сімвалам горада над Нёманам.


Памятны знак Давыду Гарадзенскаму. Барэльеф У.Панцялеева. 2004 г.

Няхай будзе так, хай бы з’явіўся ў Гродне хаця помнік гэтаму гродзенцу, бо ўжо 15 (!) гадоў у горадзе афіцыйных помнікаў не ставілі. Паркавая скульптура аля “Гараджанін” насупраць Грамадзянпраекта або “Архітэктар” на беразе Гараднічанкі помнікамі не лічацца, а вось для Давада Гарадзенскага спатрэбіцца адабрэнне на самым высокім, мінскім, узроўні. Але, магчыма, і Мінск знойдзе ў Давыдзе Гарадзенскім нейкі свой сэнс.

Найбольш цяпер залежыць ад мастка

Калі знойдзе мастак-скульптар удалую метафару для адлюстравання таго суровага і страшнага часу, калі пабачым мы не прыгажуна з сонейкам на шчыце ў стылі віцязяў з казак рускіх пісьменнікаў ХІХ ст., а змучанага вайной, зусім не параднага, але перакананага ў сваёй справе чалавека, то Гродна атрымае яшчэ адну турыстычную цікавостку. Можа аўтар помніка неяк выкарыстае той самы акваманіл з музея рэлігіі, гэта ж па-сутнасці адзіны захаваны прадмет, як трымаў у руках гродзенскі кашталян?

Ну а Стэфан Баторый трохі пачакае. Будзем рухацца па храналогіі!


Читайте также:

  1. Михаил Бачинский vk.com Михаил Бачинский

    29

    53

    Более достойный кандидат, нежели Баторий.

  2.  1944

    33

    49

    Ягонымі ворагамі былі мазуры, проста палякі, крыжакі, немцы з Брандэнбургіі, датчане, пакораныя крыжакамі эстонскія плямёны…

    Короче, говоря современным языком, НАТО, которое и тысячу лет назад постоянно лезло на нашу землю с войной и грабежом.

  3.  1944

    39

    60

    Михаил Бачинский :

    Более достойный кандидат, нежели Баторий

    Без вариантов. Поклонники польских королей-оккупантов пусть ставят им памятники километров на 15 западнее Гродно.

  4. Михаил Бачинский vk.com Михаил Бачинский

    22

    44

    1944 :

    Поклонники польских королей-оккупантов пусть ставят им памятники километров на 15 западнее Гродно.

    В том и проблема, что даже там не хотят ставить.. А за что собственно ставить? Помниться данный персонаж(Баторий) про*рал свой шанс под Псковом, теперь он лишь магазин )

  5.  Желько Ражнатович

    5

    48

    Бабло чтоли больше некуда потратить кроме как на памятники?

  6.  grasshopper

    38

    5

    Интересная статья, у каждого города есть свои герои, а нашему городу повезло больше других.

  7. Dobry_Mishka Dobry_Mishka

    43

    2

    Желько Ражнатович :

    1

    6

    Бабло чтоли больше некуда потратить кроме как на памятники?

    «Народ, не знающий своего прошлого, не имеет будущего» М.Ломоносов.

  8.  portos69

    30

    21

    Что это за пренебрежительные выражения — мауляу, быццам?
    Давыд Гарадзенски хоть печень вином не отравил и умер как воин в бою. И это реальный персонаж без всяких «мауляу».
    И что это за выражение- прасоувае праваслауная царква?
    Авторы, прасоуваць только вы сами себе можете игрушки из сексшопа кое куда.
    Если есть спонсор- пусть строят. Конте там, Зов, Биоком пусть с офшоров деньжат подкинут. А если из бюджета на памятники выделять, то па пяццот вы точно не дождётесь.

  9.  beljash

    22

    21

    Памятник Давиду Натановичу Гарадзенскому предлагаю установить на месте танка или на Переселке,которую он заселили рабами из-под Пскова.

  10.  1944

    13

    22

    beljash :

    на Переселке,которую он заселили рабами из-под Пскова

    Не знал что теперешния пярэсяльския «паляки» это потомки русских рабов с пад Пскова! во залепа))) ты сделал мой вечер чебурек, пеши исчо))

  11.  1944

    11

    21

    Желько Ражнатович :

    Бабло что ли больше некуда потратить кроме как на памятники?

    Да ладно тебе Ражнатыч, Баторый же угро-финн, а значит не чужой русскому миру человек)) Ты вот лучше подумай, почему у поляков был один славный король-воин, да и то угро-финских кровей?

  12. Гоша Литейный Гоша Литейный

    15

    7

    всё так смачно описали ,как будто родная бабуля самого Давида Городенского это всё поведала . И саздалось ощущение ,что эта статейка накроплена для того чтоб только памятник Давиду не ставить .Есть главней Баторий так думают любимцы забуговцы. Им всё отечественное и родное просто чуждое. И наши жители и наши герои и земляки.

  13.  beljash

    11

    8

    1944 :

    1

    3
    beljash :

    на Переселке,которую он заселили рабами из-под Пскова

    Не знал что теперешния пярэсяльския «паляки» это потомки русских рабов с пад Пскова! во залепа))) ты сделал мой вечер чебурек, пеши исчо))

    Так по- твоему, вата,это рабы-поляки Каложскую церковь строили?На Новый год стекломоя перепил?

  14. Михаил Бачинский vk.com Михаил Бачинский

    10

    15

    1944 :

    Да ладно тебе Ражнатыч, Баторый же угро-финн, а значит не чужой русскому миру человек)) Ты вот лучше подумай, почему у поляков был один славный король-воин, да и то угро-финских кровей?

    Вы лучше спросите почему практически вся документация писалась на западнорусском языке вплоть до 1696-го года? ) Я вам больше скажу, часть так сказать армии РП в частности состояла из русских )

  15. Михаил Бачинский vk.com Михаил Бачинский

    12

    23

    beljash :

    Так по- твоему, вата,это рабы-поляки Каложскую церковь строили?На Новый год стекломоя перепил?

    Когда строили эту церковь Гарадзенского еще и в планах не было ) ВКЛ-это не Литва ) Гродно изначально русский город и строили его русские )

  16.  beljash

    18

    10

    Михаил Бачинский :

    1

    1
    beljash :

    Так по- твоему, вата,это рабы-поляки Каложскую церковь строили?На Новый год стекломоя перепил?

    Когда строили эту церковь Гарадзенского еще и в планах не было ) ВКЛ-это не Литва ) Гродно изначально русский город и строили его русские )

    Конечно русские строили! Под присмотром князей литовских.

  17.  4inga4guk

    12

    6

    @ Михаил Бачинский:
    Археологические раскопки показывают, что в конце I — начале II тысячелетия Гродненщину населяли в основном балтские ятвяги и литва и расширявшие своё присутствие славянские дреговичи.

  18.  oldman

    17

    6

    1944 :

    Баторый же угро-финн

    Баторий вообще то родился в Румынии (Трансильвании), Походил он из знатного румынского рода Шомлия. Где тут угро-финн то приклеился?

  19.  beljash

    14

    7

    1944 :

    7

    15
    Желько Ражнатович :

    Бабло что ли больше некуда потратить кроме как на памятники?

    Да ладно тебе Ражнатыч, Баторый же угро-финн, а значит не чужой русскому миру человек)) Ты вот лучше подумай, почему у поляков был один славный король-воин, да и то угро-финских кровей?

    Харэ бухать,а то опять Москву по-пьяни,как во времена войны с Наполеоном,сожгете!Ты вот лучше подумай,почему у кацапов Царица была проститутка немка?Что своих бл@дей в России мало?

  20. ziban ziban

    5

    8

    beljash :

    16

    13
    Памятник Давиду Натановичу Гарадзенскому предлагаю установить на месте танка или на Переселке,которую он заселили рабами из-под Пскова.

    Раб ,Это твой папа,а ты сын раба. Тебе,чипушиле,ствол от танка,в очко загнать нужно,беляш протухший. И не тебе козлопасу решать где и что будет в этом городе. Решай у себя в курятнике петушара. Твой год настал.

  21. ziban ziban

    5

    6

    beljash :

    3

    3
    1944 :

    7

    15
    Желько Ражнатович :

    Бабло что ли больше некуда потратить кроме как на памятники?

    Да ладно тебе Ражнатыч, Баторый же угро-финн, а значит не чужой русскому миру человек)) Ты вот лучше подумай, почему у поляков был один славный король-воин, да и то угро-финских кровей?

    Харэ бухать,а то опять Москву по-пьяни,как во времена войны с Наполеоном,сожгете!Ты вот лучше подумай,почему у кацапов Царица была проститутка немка?Что своих бл@дей в России мало?

    По пьянке,Мы только таких как ты говноедов, в дупло поиметь можем и то черенком от лопаты.

  22.  korotyc

    3

    4

    а почему эурабеларус-подпанк анжэл эйвинд травит о дыктоуке и батории, а о давыде городенском не проплочено?

  23.  rollotomassi

    0

    6

    Давид гарадзенски кепски, помник ставиць тылько баторыю, бо ён круль польски?

  24.  rollotomassi

    4

    5

    И вопрос к авторам. А чего вы не продвигаете установку памятника в месте рождения великому польскому полководцу, сыну участника восстания 1863 года, Константину рокоссовскому?

  25.  rollotomassi

    3

    2

    А то, как Шопен(сын француза и польки), так поляк, и памятники ему ставят, и аэропорт назвали. Как Мицкевич(сын белорусского дворянина и белорусской дворняки из обедневшего рода), так тоже почему-то поляк. А чем им рокоссовский или дзержинский не поляки?

  26.  beljash

    3

    4

    ziban :

    3

    5
    beljash :

    16

    13
    Памятник Давиду Натановичу Гарадзенскому предлагаю установить на месте танка или на Переселке,которую он заселили рабами из-под Пскова.

    Раб ,Это твой папа,а ты сын раба. Тебе,чипушиле,ствол от танка,в очко загнать нужно,беляш протухший. И не тебе козлопасу решать где и что будет в этом городе. Решай у себя в курятнике петушара. Твой год настал.

    О говно,что опять из жопы вылез немножко?Можешь себе монгол недобитый вжопу ствол вставить,а потом очередную звездочку намалявать!А курятник у тебя в сраке,можешь говно свое по гнездам поразлаживать,убогий!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях



  • Архив

    Апрель 2017
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Мар  
     12
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930

  • Кейворды

    880-летие Гродно s13.ru y аварии Августовский канал автомобили акция аналитика армия афиша Без комментариев Без рубрики Беларусь бизнес благотворительность благоустройство блоги БРСМ велосипед Вечерний Гродно видео власть Волковыск впечатления выборы выставки газета ГАИ граница ГрГУ Гродзенская праўда гродненские пункты общепита гродненцы Гродно дата Деловой интернет День рождения форума деньги дети дискуссия дороги животные ЖКХ закон здоровье интервью интересно знать интересно почитать интернет инфраструктура искусство история картинки карты кино Китай клубы книги конкурс концерт криминал культура Лида Литва люди магазины милиция мнение мобильные операторы мова музей музыка МЧС мысли назначения наука недвижимость Новогрудок новости новости города новый год Ночной Город образование Островец отдых официально памятники архитектуры планы погода пожар политика Польша почитаем праздник презентация пресс-релиз преступление природа проблемы производство происшествия путешествия работа радио раскопки регион рейтинг реклама реконструкция религия ремонт репортаж реставрация ржунимагу Рождество розыск Россия рынок сайты сельское хозяйство семинар скачать Скидель Слоним слухи снос события соревнования социальное спорт ссылки статистика строительство субкультура США такое было Таможня театр телевизор технологии трагедия транспорт туризм увлечения Украина услуги файл фестиваль фото фотоблог фотографии старого Гродно цены цифры что-то не так Щучин экология экономика экскурсии ярмарка

    Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.