Трэцяя бясплатная экскурсія: “Нефармальны Гродна”

16 кастрычніка ў суботу адбудзецца чарговая экскурсія ў рамках праекта «У пошуках паўсядзеннасці», прысвечанага жыццю нашага горада ў савецкі час.

Нягледзячы на тое, што Гродна 1970-80-х гг., як любы савецкі горад, поўніўся партрэтамі правадыроў і заходзіўся ад чырвані сцягоў на вялікія савецкія святы, у ім заўсёды існавала магутная плынь нефармальнага жыцця. Гэта было выклікана ці тое блізкасцю Польшчы, хаця і падсавецкай, але нашмат больш дэмакратычнай, ці тое самой атмасферай свабодалюбівага горада над Нёманам. Адзін з важных асяродкаў руху хіпі, месца ўзнікнення рокавых і не толькі гуртоў і іншых андэграўдных плыняў, месца натхнення і працы беларускіх пісьменніках з пакалення шасцідзесятнікаў… Аб гэтым цікавым абліччы нашага горада раскажа вядомы гродзенскі гісторык, які ў маладыя гады сам меў дачыненне да гродзенскага андэграўнда – Ігар Трусаў.

Пачатак экскурсіі аб 11-й гадзіне ў суботу 16 кастрычніка. Сустракаемся каля помніка Элізе Ажэшцы.
Папярэднія экскурсіі былі прысвечаны Гродна ў верасні 1939 г. і штодзённаму жыццю гродзенцаў у пасляваенныя гады.


Читайте также:

  1.  pickwik

    0

    0

    Чакаю.
    Дзякуй арганiзатарам за iдэю!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.