• Урокі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» сабралі больш за 3 000 малодшых школьнікаў у Гродзенскай вобласці

    • 745
    • 07 декабря 2016, 12:17
    • Гроднорегионобразованиедетимова
    Урокі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» сабралі больш за 3 000 малодшых школьнікаў у Гродзенскай вобласці

    Апошнім этапам сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» ў сыходзячым годзе стала Гродзенская вобласць. Незвычайныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры сабралі больш за 3 000 вучняў малодшых класаў у 25 школах Гродзеншчыны. Ужо больш за 14 000 вучняў 2-3 класаў з чатырох рэгіёнаў Беларусі паўдзельнічалі ў адукацыйнай праграме.

    Галоўная задача праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць цікавасць у малодшых школьнікаў па ўсёй краіне да беларускай мовы, літаратуры і культуры. Для гэтага распрацавана спецыяльная інтэрактыўная праграма. Праводзяць заняткі незвычайныя настаўнікі – вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты і акцёры: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Алёна Масла, Наталля Бучынская. Настаўнікамі праекта часта становяцца беларускія спартоўцы і тэлевядучыя. Ініцыятарам «Чытаем па-беларуску з velcom» з'яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

    Школы і гімназіі Ліды, Ваўкавыска, Смаргоні, Навагрудка і Слоніма прынялі ўдзел у адукацыйнай праграме ў лістападзе і снежні. У Гродна займальныя ўрокі сацыяльнага праекта прайшлі адразу ў дзевяці ўстановах адукацыі ў адзін дзень. Спецыяльны ўрок, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, прайшоў у гродзенскім Новым Замку. У ім прынялі ўдзел вядомыя беларускія пісьменніцы Раіса Баравікова і Алёна Масла, тэлевядучыя Юрый Жыгамонт і Аляксандр Улейчык, дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея-комплексу каралеўскіх палацаў - Новага і Старога Замка - Юрый Кітурка, загадчыца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алена Рапінчук, а таксама больш за 100 вучняў Гродзенскай гарадской гімназіі. Дзеячы культуры разам з малодшымі школьнікамі чыталі вершы паэта і гарталі старонкі яго біяграфіі.

    «Удзел у праекце «Чытаем па-беларуску з velcom» дае магчымасць сустрэцца з дзецьмі, для якіх, па сутнасці, і пішуцца казкі. Відаць, гэта і ёсць самая кароткая дарога да чытача – непасрэднае знаёмства. Расказаць ім пра сваіх герояў, і, што вельмі важна, атрымаць адваротную сувязь ад свайго чытача. Ну, а перадусім -- зрабіць імгненні яднання з роднай мовай яшчэ больш яркімі і пазнавальнымі», – расказала дзіцячая пісьменніца Наталля Бучынская.

    За год існавання праекта вучні 110 школ Мінска, Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей сустрэліся з вядомымі пісьменнікамі, паэтамі, спартоўцамі і тэлевядучымі. Падобныя ўрокі атрымліваюцца сапраўды яркімі і запамінальнымі. Нядзіўна, што за час існавання ініцыятывы арганізатары пастаянна атрымліваюць лісты з просьбамі пра правядзенне падобных урокаў у гарадскіх і сельскіх школах. Каманда «Чытаем па-беларуску з velcom» адгукаецца на запыты ад устаноў адукацыі. Так, на Гродзеншчыне ўрок праекта прайшоў у сельскай беларускамоўнай школе ў аграгарадку Квасоўка.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 5

  • Это фирменная торговая точка предприятия «АзотСервис», которое многие гродненцы знают по кулинарной и кондитерской продукции: пельменям, вареникам, чебурекам...

    Генеральный директор ОАО "Гродненский стеклозавод" Юрий Скрипко отметил, что новое предприятие может появиться в Гродно.

    Товары, которые предназначались для использования в коммерческом обороте, ввозились в течение полугода мелкими партиями с территории Польши. Мужчина также организовал его ввоз другими гражданами.

    Идя на разные ухищрения с родной таможней, белорусы получили удар откуда не ждали: поляки стали чаще аннулировать документы на возврат НДС.

    Что сейчас происходит на некогда забытом участке на Немане и когда жители южной части города смогут без пробок добраться до центра, узнавал журналист «Вечернего Гродно».

    Фигурант ранее был судим за распространение порнографических материалов, мужеложство и иные действия сексуального характера, совершенные с лицом, не достигшим шестнадцатилетнего возраста.

    Согласно кадастровой оценке, дороже всего стоит земля, что вполне ожидаемо, в популярных Коробчицах. Самая низкая кадастровая стоимость земли в деревне Скребляки Одельского сельсовета.

    Все новости