Барацьба за нёманскі мост закончылася

Яго пераробяць, хаця для вырашэньня транспартнай праблемы ў цэнтры Горадні гэтага недастаткова. Такім чынам, праціўнікі рэканструкцыі пацярпелі паразу.

hrodna_nemcy_3.jpg

Каля Старога мосту працуе тэхніка, пачалася падрыхтоўка да яго рэканструкцыі. Днямі спыніў існаваньне гарадзенскі піўзавод, які стаіць побач — на нёманскім беразе  і ствараў бы цяжкасьці для працаў. Праўда, пакуль невядома, ці будуць заводзкія будынкі бурыць.

Стары мост «10-годзьдзя ўзьяднаньня беларускага народу» існуе з 1949 году, але стаіць на быках 1907 году. Пасьля вайны сталь была няякасная, сьцьвярджаюць спэцыялісты, і збудаваньне ў любым разе вымагала капітальнага рамонту. Цяпер, як паведамлялецца, паступіла ужо з Расеі 250 тонаў спэцыяльнай сталі, якая выкарыстоўваецца пры пабудове мастоў і суднаў.

Такім чынам, праціўнікі рэканструкцыі пацярпелі паразу. Сярод іх гісторыкі, архітэктары, інтэлігенцыя. Яны ўказвалі на тое, што паводле Генэральнага пляну разьвіцьця Горадні 2003 году, неабходна было пабудаваць спачатку бяз сьпешкі новы мост цераз Нёман прыблізна за 250-300 мэтраў ад Старога, пусьціць транспарт па ім, а потым спакойна займацца Старым.

Галоўным аргумэнтам уладаў — грашовы: рэканструкцыя існуючага будзе каштаваць 11 мільярдаў, а будаўніцтва сучаснага на 8 мільярдаў болей. Гэта — паводле падлікаў спэцыялістаў інстытуту «Гроднаграмадзянпраект», агучаных мінулай восеньню на сэсіі гарадзкога савету. Махавік праектаваньня закруціўся, і з часам загаварылі пра 18 мільярдаў, патрэбных для рэканструкцыі. А адзін з чыноўнікаў прызнаўся нам: пакуль Стары мост перабудуюць, сума можа ўзрасьці як мінімум да 30 мільярдаў, а магчыма, давядзецца заплаціць і ўсе 50.

Стары мост закрываецца на год, хаця рэальна дакладны тэрмін ніхто назваць ня можа. Замест двух пасаў для транспарту пасьля рэканструкцыі будуць чатыры. Спэцыялісты спадзяюцца, што тады зьменшацца заторы: большасьць транспарту і сёньня і потым, не зважаючы ні на што, ідзе і будзе ісьці праз цэнтар, хаця на ўскраінах існуюць яшчэ два мосты.

Мноства гарадзенцаў з жахам чакаюць закрыцьця Старога мосту, і вось чаму.

Паводле спэцыялістаў «Грамадзянпраекту», машыны тады накіруюць на ўскраіны — на масты ў Румлёве і ў Пышках. У сярэднім давядзецца тады праехаць лішнія пяць кілямэтраў. Такім чынам, агульны перарасход паліва за дзень будзе роўны прыблізна 15 тонам. За год гэта — 5500 тонаў або чыгуначны эшалон з цыстэрнамі паліва. Дарэчы, адмыслоўцы лічаць, што ўсё гэта пагоршыць экалягічную сытуацыю ў Горадні.

hrodna_most.jpg

Алесь Кавалёў

 


Читайте также:

  1.  Eugene

    0

    0

    Короче, приехали…
    Сложно даже представить, как извратят маршруты общественного транспорта! Изменить-то их изменят, но вряд ли в пользу пассажиров.

  2.  Image

    0

    0

    Все пока не так просто и однозначно, даже с проектом. Которого, как я понимаю, в окончательном виде нет. Иначе бы о нем кричали, нахваливая преимущества и уменьщая суммы и сроки.
    Вот скажите мне одну вещь — с которой стороны будут достраивать конструкцию моста — со стороны пивзавода или со стороны теперешняго института правоведения (ex-тонкосуконного комбината) ?
    А если прооекта нет — про какую длительность времени закрытия моста можно говорить, про какой год.
    На данный момент можно было бы менее болезненно закрыть ж/д мост,начав строительство четвертого моста. Движение по ж/д меньше чем в советские времена, товарные поезда можно пускать в объезд, а дизеля в польском направлении пускать с занеманской стороны.

  3.  i?

    0

    0

    да ну нафиг! за год у НАС сделают мост???
    чепуха. история с советской повториться, будут потом ночами доделывать и всёравно не успеют.

    а за год.. дык я потом по нему как в лотерею ходить буду — ПРОВАЛЮСЬ, НЕ ПРОВАЛЮСЬ?…

  4.  Андрей

    0

    0

    Тендер уже объявлен (правда липовый — кто будет строить уже решено). Работы начнутся в сентябре. Планируют закончить к 10 октября следующего года — к той дате, которая написана на мосту. Так что сроки ремонта — год и месяц.

  5.  Eugene

    0

    0

    Да, в приказном порядке мост за год построят, а потом будет то же самое, что и с минской кольцевой, которую слепили за два года вместо пяти, — разваливается она, асфальт уже меняют километровыми отрезками.

  6. s13 s13

    0

    0

    зато есть куда деньги вкладывать (читай отмывать)

  7.  Андрей

    0

    0

    «потом будет то же самое, что и с минской кольцевой, которую слепили за два года вместо пяти, — разваливается она, асфальт уже меняют километровыми отрезками.»

    нормально ;)) так и надо — как у Райкина в сценке с сантехником.
    как говорил лет 5 назад наш бывший управляющий — понастроили в своё время отличных дорог и сейчас сидим без работы ;))

  8.  DEEP

    0

    0

    где-то на ютюб я видел ролик с записью передачи про мост, там цена реконструкции называлась то-ли 2 то-ли 4 млрд и озвучивалось что эта сумма в 2 раза меньше чем стоиил предыдущий проект.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.