29 верасня ў Гародні ў лялечным тэатры – палацы Тызенгаўзара – адбыўся канцэрт гурта “Стары Ольса”. Музыкі выконваюць старажытную музыку 14-17 стагоддзя на інструментах таго часу. Мне пашчасціла наведаць іх канцэрт, ужо ў які раз.

“Стары Ольса” – гэта мой любімы гурт, сярод тых, што выконваюць старажытную музыку. Я сам вельмі люблю (вывучаю) народную культуру, люблю культуру язычніцкіх часоў і захапляюся рыцарскай культурай. Старажытныя спевы, рыцарскія турніры, абрадавыя дзеі – наша спадчына, якая засталася, здаецца, толькі ў падручніках гісторыі! Ды не – ёсць шмат людзей, якія аднаўляюць дадзеныя пласты культуры, рэстаўруюць, арганізоўваюць святы, каб пазнаёміць сучасную моладзь і старэйшае пакаленне з сваёй мінуўшчынай. Заўсёды кланяюся гэтым людзям нізка да зямлі!!!

“Стары Ольса” – адзін з такіх калектываў. Вось ужо 11 год, як яны выконваюць музыку старажытных часоў. Нават інструменты ў іх усе старажытныя: дудкі, гуслі, валынкі, лютні, барабаны… Прысутнічаючы на іх канцэрце – нібы вяртаешся ў мінулае! Усе кампазіцыі вельмі цікавыя, жывыя. Музыка нібы авалодвае табой! У гэты раз на канцэрт запрасіў з сабой сваю знаёмую, якая ўпершыню слухала такую музыку. І, ведаеце, — ёй так спадабалася! Вам не апісаць, у якім захапленні яна была ад пачутага! Для яе гэта было нешта новае, незвычайная, ёй так і ўспаміналіся замак. карчма, музыкі і танцы…

Вось яна сапраўдная культура! І гэта зараз патрэбна людзям! На фоне агульнай папсы, народ забывае, што мае вялікую, рознабаковую і багатую спадчыну! А такія канцэрты нагадваюць, што акрамя паўсядзённых праблем, ёсць яшчэ духоўнае задавальненне, ёсць нешта сакральнае, чыстае, роднае… Проста часам забытае! Ведаеце, нават сам лідэр гурта Зміцер Сасноўскі, расказаў са сцэны гісторыю, калі яны прыязджалі ў Гародню першы раз. Тады да іх падышоў дырэктар Лялечнага тэатра і сказаў: “Не ведаю, хто вы, якую музыку выконваеце, але тое, што сёння сярод 5 канцэртаў, якія праходзяць у Гродна, толькі вы сабралі поўны зал! Толькі на ваш канцэрт ужо за тыдзень былі скуплены ўсе квіткі! Рады вас бачыць! Прыязджайце яшчэ!”

Сам вельмі люблю такую музыку і запрашаю ўсіх, калі раптам з’явіцца магчымасць – абавязкова наведайце канцэрт гурта “Стары Ольса”! А гэта некалькі фотаздымкаў з канцэрта можна паглядзець тут.


Читайте также:

  1.  Васисуалий

    0

    0

    отличный концерт был.
    хотя из кукольного пора перебираться — ну нельзя такую музыку слушать сидя, как на концертах Кабзона. танцпол нужен

  2.  prohozyi

    0

    0

    Был, видел, впечатление великолепное, молодцы!
    У группы своё лицо, своя, непринужденная манера ведения встречи. Именно, не концерта, а встречи с друзьями. Был в первый раз, и не жалею, рекомендую всем.
    Но есть большое «но», не относящееся к самой группе. Как сказал Сосновский, они с удовольствием выступают в театре, где когда-то играла королевская капелла и который построил сам Тизенгауз.
    А какой стыд и позор для гродненских властей – имея такую жемчужину, такой великолепный исторический памятник, — запустить его до такой степени. Обвалившаяся штукатурка на потолке, над вторым балконом вообще примерно на 6 кв.м. обнажившаяся дранка из-за рухнувшей отделки, великолепная отделка с позолотой галерки потемнела от грязи, кресла все потертые и расшатанные !!!!!! Или современной власти денег не жалко лишь на ледовые дворцы и дожинки??? Кто не хранит памяти о прошлом — у того нет будущего ….

  3.  Abiboka

    0

    0

    Была, не в первый и, надеюсь, не в последний раз. Удивительная музыка – чистая, ясная, живая, самая настоящая. После их концертов воспоминаешь, что жизнь это больше, чем работа-дом-работа.

  4.  Dimka Kolka i Vitek

    0

    0

    На концерте быть не приходилось. Но музыка их нравится)

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Апрель 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Мар  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.