• Кавярні Гродна далучыліся да беларускага буккросінгу праекта MOVABOX

    • 524
    • 01 декабря 2016, 16:29
    • гродненские пункты общепитановости городакнигимова
    Кавярні Гродна далучыліся да беларускага буккросінгу праекта MOVABOX

    З сярэдзіны лістапада ў межах MOVABOX – сацыяльна-культурнага праекта кампаніі velcom у падтрымку беларускай літаратуры – пачаў дзейнічаць беларускамоўны буккросінг. Першыя боксы з кнігамі на беларускай мове з’явіліся ў шэрагу кавярняў Мінска. З гэтага тыдня да праекта далучыліся ўстановы Гродна. Цяпер знайсцi творы беларускiх аўтараў можна ў кавярнях «Кофе Саунд» (вул. Ажэшкі, 35А) і «Просто кофе» (вул. Замкавая, 18).

    Буккросінг – гэта грамадскі рух, які ўяўляе сабою абмен кнігамі паміж незнаёмымі людзьмі. Кожны яго ўдзельнік можа пакінуць кнігу, якой хоча падзяліцца, у спецыяльна абазначаным месцы і замест яе ўзяць любую іншую. Па ініцыятыве кампаніі velcom кніжныя боксы для буккросінгу, на якіх змяшчаюцца кнігі з творамі сучасных беларускіх аутараў, усталяваныя ў папулярных кавярнях Брэста, Мінска, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва i Мазыра. Першымі сваё месца ў боксах для буккросінгу занялi кнігі, абраныя для праекта кампаніяй velcom. Сярод іх – раманы Людмілы Рублеўскай з цыкла аб прыгодах Пранціша Вырвіча – «Авантуры студыёзуса Вырвіча» і «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча». Менавіта творам гэтай пісьменніцы прысвечаны першы MOVABOX – унікальны набор, у які ўваходзяць кніга і звязаныя з ёй артэфакты. Атрымаць яго змогуць 20 шчасліўчыкаў, якiя пройдуць адпаведны тэст на сайце праекта www.movabox.by.

    MOVABOX робіць акцэнт на творчасцi прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры. Таму ў боксах таксама прадстаўлены такія кнігі, як раман Юрыя Станкевіча «Паўночны вецер для спелых пладоў», зборнік літаратурных эсэ Андрэя Федарэнкі «Сечка», калекцыя літаратурных замалёвак ад Адама Глобуса пад назвай «Партрэты». Праект MOVABOX і беларускамоўны буккросінг як адна з яго частак – далёка не першы вопыт velcom у справе азнаямлення жыхароў рэгіенаў Беларусі са скарбамі нацыянальнай культуры, мовы і літаратуры. Ен вынікае з яшчэ адной ініцыятывы кампаніі – «Чытаем па-беларуску з velcom», мэта якой пазнаёміць вучняў малодшых класаў з беларускімі пісьменнікамі, паэтамі і іх творамі, зацікавіць дзяцей родным словам. Настаўнікамі на такіх уроках для вучняў 2-3 класаў выступаюць вядомыя дзіцячыя пісьменнікі і паэты: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алёна Масла, Наталля Бучынская. Да канца 2016/2017 навучальнага года праект «Чытаем па-беларуску з velcom» ахопіць усю Беларусь і ў агульнай колькасці каля 20 000 вучняў малодшых класаў.

    «Творы сучасных беларускіх аўтараў сапраўды вартыя таго, каб іх чыталі і дзеці, і дарослыя – як вартая таго і беларуская літаратура ўвогуле. Стартам беларускамоўнага буккросінгу ў праекце MOVABOХ мы імкнемся дапамагчы кнігам прыйсці да свайго чытача, незалежна ад таго, жыве ён у сталіцы, дзе сёння засяроджаны асноўныя падзеі літаратурнага жыцця, ці ў іншых гарадах. Яшчэ адна наша мэта – паказаць усю разнастайнасць і шматграннасць беларускага літаратурнага працэсу. Спадзяёмся, што праз некаторы час гэтая калекцыя папоўніцца не менш цікавымі экземплярамі – магчымасць зрабіць свой унёсак у развіццё праекта мае кожны», – адзначыў Вячаслаў Смiрноў, кiраўнiк аддзела карпаратыўных камунiкацый кампаніі velcom.

    Кнігі сучасных аўтараў для беларускамоўнага буккросінгу прадстаўленыя кампаніяй velcom і грамадска-культурнай кампаніяй «Будзьма беларусамі!». Для тых, хто хоча палепшыць свой узровень валодання беларускай мовай ці ўзяцца за яе вывучэнне з самага пачатку, арганізатары дадалі у спіс кніг падручнік «20 крокаў да беларускай мовы» ад бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». Побач з кнігамі чытачы знойдуць таксама літаратурна-мастацкую перыёдыку – у прыватнасці, часопіс «Дзеяслоў».

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 4

  • Зачастую в Беларуси известные чиновники уходят с госслужбы и о них все забывают. Сами они также неохотно рассказывают о своей новой деятельности. Кем сейчас работает Шапиро. Интересно?

    Родители о бесплатном образовании. Почему их не устраивает способ спонсирования бесплатного обучения детей?

    Всего протяженность дорожной инфраструктуры в новом микрорайоне Грандичи составит чуть более 3 км. По всему периметру будет установлено более 10 светофорных объектов.

    В Сети появилась петиция, в которой ее автор требует запретить распространение сети 5G в Гродненской области.

    В этом году распределение получили 20 500 выпускников вузов. 99,9 процента из них доехали до места работы.

    17 октября в полку гродненских заведений общепита пополнение. После обеда в тестовом режиме начинает свою работу тайм-кафе «Флэт», только вы вряд ли найдете его с первого раза.

    В областях Беларуси в среднем от 20 тыс. до 28 тыс. человек, у которых на праве собственности две и свыше квартир.

    Все новости