23 верасня ў Гродна адбудуцца першыя грамадскія слуханні «Рэканструкцыя Каложы: за і супраць» з удзелам вядомых беларускіх навукоўцаў, архітэктараў, мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў. Запрашаем усіх, хто хоча ўзважыць усе плюсы і мінусы рэканструкцыі старажатныга храма, даведацца прафесійнае меркаванне, альбо ўжо мае сваю пазіцыю ў справе рэканструкцыі Каложы і хоча яе
выказаць.

Слуханні адбудуцца ў чацвер 23 верасня па адрасе: Будзёнага 48а-100 (зала ва ўнутраным дворыку). Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Некалькі апошніх месяцаў у гарадзенскіх СМІ ўладамі актыўна пераконваюць жыхароў Гродна ў неабходнасці рэканструкцыі Каложскай царквы. Абвешчаная неабходнасць не выглядае такой адназначнай, нават нягледзячы на тое, што ўжо адрапартавана аб тым, што 83% гродзенцаў падтрымліваюць ідэю аднаўлення царквы, а школьнікаў агітуюць скідвацца на рэканструкцыю
храма.

Значная частка беларускіх мастацтвазнаўцаў, археолагаў і архітэктараў кажуць пра тое, што нельга прымаць паспешныя рашэнні аб «рэканструкцыі» гэтага каштоўнага помніка, сімвала нашага горада, бо рашэнні могуць аказацца фатальнымі. Мы яшчэ занадта мала ведаем пра Каложу, напрыклад пра пачатковы знешні выгляд храма, стылістыку яго пабудовы, стан Каложскай гары, каб быць упэўненымі ў станоўчых выніках рэканструкцыі. Абмен меркаваннямі і пазіцыямі адбудзецца ў Гродне на грамадскіх слуханнях, якія пройдуць у бліжэйшы чацвер. Да ўдзелу ў грамадскіх слуханнях
запрошаныя:

  1. Лаўрэцкі Генадзь — аўтар і навуковы кіраўнік праекта рэстаўрацыі Каложы. Беларускі архітэктар і мастацтвазнавец. Узначальвае архітэктурна- мастацкую раду Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы.
  2. Гліннік Вадзім – навуковы кіраўнік аб’екта «Гістарычны цэнтр г.Полацка», сябра рабочай групы па падрыхтоўцы дасье для ўключэння культурных каштоўнасцей г. Полацка ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.
  3. Трусаў Алег – археолаг, кандыдат гістарычных навук, гісторык беларускай архітэктуры, кіраўнік археалагічных раскопак на Каложы ў 1980-х гг.
  4. Габрусь Тамара – доктар мастацтвазнаўства, сябра Савету па манумэнтальным мастацтве Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
  5. Лаўроўская Ірэна — доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры, Даследніца гісторыі і архітэктуры Брэста.
  6. Трусаў Ігар – гарадзенскі гісторык архітэктуры.
  7. Краўцэвіч Алесь – гарадзенскі гісторык і археолаг, доктар гістарычных навук.
  8. Чарнатаў Вячаслаў — дацэнт кафедры архітэктурнага факультэта БНТУ

Будзе таксама агучана пазіцыя Армэна Сардарава, доктара архітэктуры, дэкана архітэктурнага факультэта БНТУ.

Афіцыйная інфармацыя пра праект рэстаўрацыі, яго гістарычнае, мастацкае і ідэалагічнае абгрунтаванне знаходзіцца тут – http://region.grodno.by/ru/oblast/dostoprim/kolozza

Пытанні, якія мы плануем задаць аўтару праекта і іншым удзельнікам слуханняў:

  1. Якія работы плануецца праводзіць з Каложскай царквой – рэканструкцыю або рэстаўрацыю?
  2. Чаму патрэба ў правядзенні работ на Каложы паўстала менавіта сёння? Што выклікала патрэбу рэканструкцыі царквы?
  3. Што мы ведаем пра першапачатковы выгляд Каложскай царквы і наколькі прапанаваны праект аднаўлення храма аднаўляе яго?
  4. Наколькі прапанаваны праект аднаўлення храма з боку гледжання стылістыкі, прапанаваных будматэрыялаў і г.д. адпавядае сучасным еўрапейскім тэндэнцыям рэстаўрацыі і
    захавання архітэктурнай спадчыны?
  5. Якімі звесткамі мы валодаем пра стан Каложскай гары, як забяспечыць храм ад далейшага разбурэння? Ці неабходная рэалізацыя прапанаванага праекта для захавання старажытнай
    часткі храма?
  6. Ці ў стане сённяшняя беларуская рэстаўрацыя працаваць з такім помнікам, як Каложская царква?
  7. Чаму неабходнасць «рэканструяваць» Каложу падносіцца грамадскасці ў такой катэгарычнай форме і нагадвае больш спробу маніпуляцыі з грамадскай свядомасцю, чым жаданне абгрунтавана пераканаць беларусаў у неабходнасці аднаўлення храма?

Слуханні адбудуцца з ініцыятывы Гарадзенскага аддзялення Таварыства Беларускай Школы пры дапамозе актыўнай грамадскасці горада.

Чакаем вас у чацвер, 23 верасня, 18.30, Будзёнага 48а-100 (зала ва ўнутраным дворыку). Уся неабходная інфармацыя — +375 291 33 87 17 (Эдвард)


Читайте также:

  1.  paliakou

    0

    0

    заранее прошу прощения если где разметка записи не радует глаз — публиковал с мобильного, поэтому отображение не всегда корректное..

  2.  Dimka Kolka i Vitek

    0

    0

    Спасибо.

  3. s13 s13

    0

    0

    @ paliakou: форматирование поправил

  4.  niktonepishet

    0

    0

    Яшчэ 1 пытанне, хутчэй да спадара Лаўрэцкага:
    Хацелася б даведацца нешта пра агульную архітэктурную палітыку ў дачыненні да праваслаўных храмаў на Беларусі. Чаму абсалютная большасць новых праектаў ды праектаў рэнавацыі апелююць да архітэктурных традыцый маскоўска-суздальскай зямлі, а не да ўласных беларускіх традыцый. Чаму амаль ў кожным новапраектуемым храме бачны рысы крамлёўскіх цэркваў, а зусім не бачныя матывы цэркваў-крэпасцяў, матывы Каложы, матывы драўлянай архітэктуры і г.д.??

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Февраль 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Янв  
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.
     

    Please check the Pop-up.