• Шакаладкі за 400 000 еўра або "Даведнік па белоруска-польскаім паграніччы"

    • 14
    • 20 сентября 2010, 13:00
    • регионпочитаемпроблемытуризмграницаАвгустовский каналмнение

    У пачатку верасня прайшла заключная канферэнцыя праекта "Невядомая Еўропа", які быў адчайнай спробай гродзенскіх уладаў выратаваць сітуацыю з развіццём турызма на Аўгустоўскім канале пры дапамозе Еўрасаюзаўскіх грошай. Некалькі словаў аб тым, што такое трансгранічнае супрацоўніцтва і як яго разумеюць гродзенскія чыноўнікі. Еўрарэгіёнаў у Беларусі пяць. "Нёман" (Гродзеншчына), "Буг" (Брэстчына), "Вазёрны край" (захад Віцебшчыны), "Белавежская пушча" (па пару раёнаў Гродзеншчыны і Брэстчыны) і "Дняпро" (Гомельшчына). Апрача ўсякага іншага супрацоўніцтва кіраўніцтва Еўрасаюза прапаноўвае еўрарэгіёнам гранты на рэалізацыю розных культурных праграм, звязаных з развіццём турызма і захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны (акурат тым, на што ў Беларусі ніколі няма грошай). Сумы немалыя – ад 200 тысяч да 2 мільёнаў еўра. Але зарэгістраваць такі грант па зразумелых прычынах у нашай краіне можа толькі дзяржава або дзяржаўная арганізацыя (напрыклад універсітэт або які БРСМ). І дзяржава гэтым паспяхова карыстаецца. Што тут казаць пра тэлевізійную прапаганду пра "грантасосаў"-апазіцыянераў, якія жывуць на заходнія гранты. Трэба сказаць, што і карысць з гэтых заходніх грошай сякая-такая ёсць. Напрыклад ў еўрарэгіёне "Буг" рэалізуецца цяпер больш пяці праектаў, у еўрарэгіёне "Дняпро" больш дзясятка. На гэтыя грошы адбудоўваюцца музеі і помнікі архітэктуры, з’яўляюцца новыя цікавосткі, якія вабяць турыстаў. Гродна ж і па колькасці праектаў і па прыцягнутых грошах займае ганаровае апошняе месца. За чатыры гады ў нас быў рэалізаваны толькі адзін праект прысвечаны Аўгустоўскаму каналу, апагеем якога павінна было стаць уключэнне канала ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Апагей, аднак, не адбыўся. Дзяржава "засвоіла" на рэалізацыю праекта 400 тысяч еўра. Менавіта засвоіла, а не прадумана і распланавана патраціла. За гэтыя грошы функцыянаваў Інфармацыйны цэнтар на вуліцы Ажэшкі (лёс яго цяпер няпэўны, бо грошы скончыліся), каля цэнтра была пастаўлена жаба з бронзы і зроблена стаянка для ровараў (хто-небудзь бачыў ровар на той стаянцы), куплены каля 40 ровараў і завезены на канал. Ніякай рэальнай справы, хоць бы веладарожкі з Гродна на канал, так і не зрабілі. Наогул канал пераўтварыўся ў нейкае месца для тэлерэкламы прагрэса турызма на Гродзеншчыне. 2010-09-20_124435Консульскі пункт у Аўгустове і пагранпераход, якім карысталася 10 байдарачнікаў на год, чэмпіянаты па лоўлі рыбы на суперчыстай рацэ Марыха, куды просты чалавек проста не можа патрапіць, бо гэта на самай мяжы… Адным словам пастаянны прагрэс, а на самым канале толькі драўляныя будкі з цэннікамі, за колькі грошай у гэтых будках можна спакойна пабухаць. Асабліва актыўна засвойваліся грошы апошнія некалькі месяцаў. У гэты час з’явіліся "Даведнік па белоруска-польскаім паграніччы" (на кожнай стронцы гэтага даведніка па колькінаццаць памылак, пра фактаграфічны бок няма чаго казаць) і яшчэ некалькі такога кшталту выданняў. Але лішнія грошы ўсё роўна заставаліся, таму на фінальнай канферэнцыі прысутныя маглі пачаставацца шакаладкамі ў фірменнай абгортцы праекта (на фота акурат абгортка такой шакаладкі). 2010-09-20_125714 Дарэчы прадстаўнік еўрасаюза заявіў, што на праекты ў гэтай галіне яшчэ ёсць непатрачаных некалькі мільёнаў еўра. Маўляў, толькі напішыце і бярыце. Але чыноўнікі, як гаворыцца, "і сам не гам, і другому ня дам." Нехта канешне скажа, добра, што ёсць хоць гэта, што ХОЦЬ НЕШТА робіцца. Можа і так. Але калі бачыш як развальваецца Новы Свет, што робіцца ў дварах па Савецкай вуліцы, што ў горадзе няма нават элементарных турыстычных указальнікаў, а ўсе рацыянальныя прапановы гродзенскіх гісторыкаў на гэты конт проста ігнаруюцца – разумееш, што лепш ужо нічога, чым такая прафанацыя, ды яшчэ і за чужыя грошы.

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 4

  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц