• Гродзенец Пётр Клюеў пра “Х-фактар”: “Для музыкі гэта проста амерыканскія горкі”

    • 634
    • 02 ноября 2016, 10:35
    • интервьютелевизорУкраинагродненцы
    Гродзенец Пётр Клюеў пра “Х-фактар”: “Для музыкі гэта проста амерыканскія горкі”

    Музыка Пётр Клюеў паспяхова выступіў на ўкраінскім “Х-фактары” з гуртом “Амплітуда смеласці”, але, патрапіўшы ў трэніровачны лагер, неўзабаве пакінуў праект. У размове з Hrodna.life ён узгадвае пра шоў, раскрывае яго сакрэты і расказвае, як “Х-фактар” дапамог стаць вядомым у Беларусі і Украіне. _ Пётр выступаў у Кіеве разам з музыкамі гурта Trubetskoy Аляксандрам Старажуком і Русланам Уладыкам ды гродзенскім басістам Сяргеем Адамовічам. Запіс адбываўся яшчэ летам, а ў эфіры яго паказалі 1 кастрычніка, распавядае hrodna.life. Зэканоміў на рэкламе 30 тысяч долараў Трэба было ехаць даўно. Гэта такі піяр, пры тым бясплатны! СТБ – самы папулярны ўкраінскі канал з аўдыторыяй больш за 60 мільёнаў чалавек па ўсім свеце. Пяць хвілін у эфіры каштуе 30 тысяч долараў. Пачалі пазнаваць на вуліцах “Х-фактар” змяніў маё жыццё. Людзі ў Мінску пазнаюць на вуліцах, у метро, ціснуць руку, дзякуюць, фоткаюцца, бяруць аўтограф. Ва Украіне яшчэ больш пазнаюць, бо там усе глядзяць гэта шоў. Пішуць у лічку сотні паведамленняў з Расіі, Украіны. Некаторыя пачалі ставіць мой фэйс на аватарку! Можна зарабіць Як артысты “Х-фактару” я магу запрасіць больш за карпаратыў. Трэба карыстацца пакуль ёсць гэта хваля. Скарыць Украіну “Амплітуда смеласці” гэта тусоўка музыкаў без пастаяннага складу. Зараз я бяру ў склад музыкаў Ёлкі, Івана Дорна і “Бумбокс”. Буду выступаць ва Украіне гэтым складам. Там жыццё, выступы, тусоўка! У Кіеве ёсць клубы, канцэртныя пляцоўкі, якія запрашаюць мяне на выдатных фінансавых умовах. Насельніцтва Кіева – восем мільёнаў чалавек, а беларуская мова для іх ноў-хаў. Амерыканскія горкі для музыкі “Х-фактар” – не конкурс, а шоў. Для музыкі гэта – амерыканскія горкі. Ты можаш быць крутым музыкам, прыехаць туды, а на вачах мільёнаў цябе або прынізяць, або ўзнясуць у нябесы. Гэты конкурс стаў апошняй галачкай, калі я зразумеў, што маю талент. Не конкурс, а шоў У “Х-фактары” перамагае харызма і незвычайнасць. Павел Аракелян, прафесійны музыка, назваўся “фітнес-трэнерам”. Іншыя музыкі, якія з гэтага жывуць, казалі, што яны электрыкі, каб атрымаць больш шанцаў. Я ж адразу сказаў, што я – музыка. А ў гэтым няма цікавасці і арыгінальнасці. Я ехаў на конкурс, і толькі там зразумеў, што гэта шоў. Кепка прырасла да галавы Кастынг зрабілі ў Палацы спорту. На яго мог прыйсці кожны, хто даведаўся праз сарафаннае радыё, бо рэкламы не было. Праслухоўвалі прадзюсары шоў. Я прыйшоў, лупануў куплецік. Цябе адразу здымаюць, таму важна прыйсці такім, якім ты будзеш на праекце. Я быў у майцы з Пагоняй. Я і зараз так хаджу кожны дзень: у куча аднолькавых чорных і шэрых маек – на кожны дзень тыдня літаральна. А кепка проста прырасла да галавы. Мне хацелася данесці пэўны мэсыдж: зараз я жыву тым, каб несці мову ў масы. Беларуская мова працуе. Калі артысты з’язджаюць у Маскву ці Кіеў і пачынаюць спяваць па-руску, каб іх разумелі, гэта памылка. Трэба быць сабой, тады ты іх больш уражваеш. Узровень шоў – Амерыка Я арандаваў бус. Мы заехалі ва Украіну – разваленыя дарогі, бардзюраў няма. Пад’яезджаем да тэлебачання, праходзім яго парог – сапраўдная Амерыка. Узровень бэкстэйджа – супер. Усе эмоцыі на “Х-фактары” – сапраўдныя Калі няма эмоцый, шоку ці геніяльнасці – у эфір не трапіш. Амаль 200 артыстаў завезлі ў трэніровачны лагер 70 км ад Кіева. Там гіганцкі санаторый з катэджамі. Кожны гурт атрымаў па катэджыку. Прыехалі, засяліліся. У нас была аператарская група, якая ўвесь час здымала менавіта нас. А некаторыя артысты сядзелі на траве пад дрэвамі – іх чамусьці не засялялі. Чатыры гадзіны натоўп удзельнікаў хадзіў туды-сюды, нас здымалі з розных бакоў і нічога не тлумачылі. Людзі злаваліся, псіхавалі, а ўсё гэта здымалі дзясяткі аператараў. Калі ўсе былі ўжо вельмі галодныя і стомленыя, выйшла вядучая і сказала, што толькі 75 чалавек застаецца – іншыя выбываюць ужо зараз без тлумачэння прычын. А людзі ляцелі за свае грошы з Казахстану, з Расіі, з усёй тэрыторыі былога саўка. Ужо ноччу нам даюць на выбар песні і кажуць, што вязуць у Кіеў, дзе да пятай раніцы мы рыхтуемся, а шостай – пачынаем здымкі. Мы не спалі, а рэальна нас знялі толькі а другой дня. Мы чакалі сем гадзін. Атрымаўся трэш, але гэта і добра Было нялёгка, была атмасфера страху. Кожны раз, калі ты з лагера з’язджаеш, ты бярэш з сабой усе рэчы. Арганізатары кожныя восем гадзін збіралі нас і казалі, што нехта выбывае без абвяшчэння прычын. Мы спім пару гадзін, нас будзяць, урываюцца з камерамі ў пакой. Мы сонныя. Зноў вязуць, даюць песні, далучаюць да нас яшчэ хатнюю гаспадыню Ірыну і Пашу Аракеляна, каб мы разам рыхтавалі песню. Атрымаўся ў выніку трэш, але гэта і добра. Там немагчыма было выступіць нармальна. Арганізатары спецыяльна давалі трэшовыя песні на выбар. Гіганцкі стрэс “Х-фактар” – самы вялікі стрэс, што я перажыў, пасля нараджэння дачкі і смерці мамы. Калі ты выходзіш на сцэну, а там сядзіць Меладзэ ды іншыя раскручаныя “богі”, думаеш: “А раптам спатыкнуся?” Там усе хвалююцца, атмасфера напружаная. І ты сябе бярэш у рукі. Мне зараз нічога не страшна. Я магу выступаць перад мільёнам гледачоў, перад прэзідэнтам. Перада мной выступаў круты джазавы вакаліст, але без харызмы, таму яго раскрытыкавалі. Слухаеш і закрадаюцца сумневы: можа і мяне так залажаюць? А потым выходзіш на сцэну і ўсё ОК. Наступная прыступка – “Голас” У планах – украінскі “Голас” у наступным годзе. Пасля паеду на польскі і рускі “Х-фактар”. У будучыні хачу заваёўваць Варшаву.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 4

  • Инцидент произошел 7 ноября. На видео видно, как покупательница заходит в павильон, что-то достает из кармана и начинает рисовать на белой норковой шубе. Уже позже продавец увидит изрисованный полушубок....

    Программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания седьмого созыва по Гродненскому-Центральному избирательному округу №51 Вадима Саранчукова.

    В этом году участились кражи в общежитиях Гродно, большинстве случаев они были совершены гражданами Туркменистана. Их также наказывают за мошенничество, хулиганство, присвоение либо растрату имущества....

    «Площадки автоконфиската в Гомеле и Минске лидируют по налогам, Гродно и Брест — контрабанда, в основном табак», — анализирует ситуацию по конфискации сотрудник площадки.

    Гродненские таможенники задержали в "Брузгах" Lexus с тайниками, в которых была спрятана крупная партия наркотиков. Сегодня стало известно, какой приговор вынесли курьеру.

    Последний срок уплаты налогов на землю и недвижимость наступает 15 ноября. Кто и за что должен платить?

    По версии правоохранителей, разыскиваемый мужчина располагает информацией о краже, имевшей место 29 октября в Гродно.

    Все новости