У нядзелю, 19 верасня адбудзецца першая з запланаваных шасці экскурсій, прысвечаных гісторыі савецкага Гродна.

2010-09-14_092328

Агульная назва праекта — «У пошуках гісторыі: паўсядзённае жыццё савецкага Гродна«. Зварочваючыся да нашага зусім нядаўняга мінулага, мы спадзяемся разам са ўсімі зацікаўленнымі пабачыць той самы неўхвытны момант, калі штодзённае жыццё ператвараецца ў факт гісторыі. Гэта не толькі спроба замацаваць сувязь паміж рознымі пакаленнямі, але і крок на сустрач Гродна, які збольшага існуе пакуль што адно ва ўспамінах.

Экскурсія ў нядзелю — 19 верасня 2010 года прысвечана падзеям Другой Сусветнай вайны. Праводзяць яе гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч.

Звярніці ўвагу: мы сустракаемся ў 11 гадзін адразу ў двух месцах. Тыя, хто жадае пабачыць Гродна вачыма савецкага жаўнера ў верасні 1939 года, чакаем побач з помнікам палітруку Гарнавых каля Старога моста. Тыя ж, хто згодны адчуць сабе ў ролі польскіх абаронцаў Гродна, збіраюцца каля будынка Беларускага інстытута правазнаўства побач з фантанам. Зрабіці свой выбар і прыходце.

Экскурсія цалкам бясплатная. Акрамя ўзгаданай экскурсіі, у верасні-лістападзе 2010 года ў межах праекта гродзенцам будуць прапанаваны наступныя інтэрактыўныя сустрэчы, якія вернуць нас у мінулае на некалькі дзесяцігоддзяў:

  • Паміж ідэалогіяй і штодзённасцю: жыццё праз прызму савецкай ідэалогіі
  • Гродна за партай: савецкая культура і адукацыя
  • Новыя гарызонты: архітэктура Гродна савецкага часу
  • Людзі ў форме: соцыятапаграфія савецкага горада
  • Нефармальны Гродна: грамадства ў пошуку выбара

Іх правядуць нашыя сябры, чыя імёны добра вядомы сярод аматараў гарадзенскай гісторыі – В. Саяпін, А. Госцеў, І. Трусаў ды інш.. Выніковым мерапрыемствам праекта стане выстава, прысвечаная нашаму гораду савецкай эпохі.

Арганізатармі праекта з’яўляюцца Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» і прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.


Читайте также:

  1.  Fox Mulder

    0

    0

    нужно будет сходить обязательно. только жаль что две экскурсии одновременно в двух разных местах. были бы интересны обе, а так буду думать, какую выбрать))

  2. Maggie_ Maggie_

    0

    0

    офигенно , молодцы организаторы))

  3.  Lam

    0

    0

    Я толькі ЗА такія экскурсіі.

  4.  voyt

    0

    0

    Молодцы земляки!!!
    Спасибо организаторам.
    Творческих удач в объединении норавнодушных людей к своей истории и истории дорого Гродно.

  5.  Jus

    0

    0

    будынак Беларускага інстытута правазнаўства побач з фантанам — гэта новы фантан каля старога мосту?

  6.  paliakou

    0

    0

    ванхельсингу вручить приглашение персонально надо бы))

  7.  Beloruso4ka

    0

    0

    Очень жаль, что я работаю и в который раз не могу попасть на экскурсию(((

  8.  Abiboka

    0

    0

    Большое спасибо за экскурсию. Было очень интересно.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Апрель 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Мар  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.