Гарадзенскi гарвыканкам iзноў зрабiў адпiску

Скрагу з 9 пунктаў, у якіх падрабязна апісваюцца канкрэтныя парушэнні заканадаўства з боку мясцовых уладаў актывісты кампаніі Выратуем Гародню даслалі ў пракуратуру вобласці яшчэ на пачатку чэрвеня. Аднак замест таго, каб разбірацца па-сутнасці  — пракуратура пераслала скаргу ў  гарадзенскі гарвыканкам.

У адказе, падпісаным старшынём гарвыканкама Аляксандрам Антоненкам гаворыцца, што ўсе працы ў цэнтры праводзяцца паводле дазволаў Міністэрства культуры. Паводле ліста, цалкам прыбраць рух аўтатаранспарту з цэнтра горада немагчыма, бо тут шмат адміністратыўных будынкаў, крамаў ды жылых дамоў – але ў горадзе будуюцца аб’яздныя магістралі вакол гістарычнага цэнтра.

Гісторык Гарадзенскага універсітэта імя Янкі Купалы Наталля Сліж, называе гэты адказ гарвыканкама – проста хлуснёй. Паводле яе словаў, “пракуратура перанакіравала нашыя прэтэнзіі ў гарвыканкам, тым, хто на нашую думку, парушае законы. Гарвыканкам у сваёй адпісцы кажа нам: вы ж нічога не разумеце, усё будзе добра і прыгожа! У гэты ж час, у Гродна працягваюць руйнавайць будынкі і знішчаць унікальнае аблічча горада.”

Актывісты кампаніі “Выратуем Гародню” маюць намер аспрэчваць  адказ гарвыканкама ў вышэйшых інстанцыях і ў абласной пракуратуры.


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях






    Все новости Беларуси

  1. Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  2. Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.