• Поможем в научной реставрации интерьеров Бригитского костёла

    • 110
    • 23 августа 2010, 16:35
    • Гродноновости городапамятники архитектурыреставрация

    У читателей блога появилась возможность делами поспособствовать восстановлению одного из красивейших памятников архитектуры Гродно – Бригитского костёла. Наверное, все заметили работы, которые ведутся уже некоторое время за монастырскими стенами. Это один из самых масштабных реставрационных проектов, реализуемых в нашем городе за последнее время, который тихо и спокойно ведётся при участи сразу двух министерств культуры – Беларуси и Польши. Для максимально полного восстановления внутреннего убранства храма, очень важно найти один конкретный источник. Речь идёт о фотографии правого бокового алтаря, сделанным, скорее всего, Ю. Ядковским (резные колонны с грифонами по бокам и барочное завершение). Возможно, это фото была опубликована в статье гродненского архитектора Москалёва (выходные данные статьи, к сожалению, не известны). Эксперт белорусско-польской комиссии по охране культурного наследия профессор Мария Коломайска-Сает будет весьма благодарна за помощь. Координаты для связи: maryla-kalamajska@wp.pl

    Кароткая даведка аб гісторыі Брыгіцкага кляштара на вул. Карла Маркса №27
    Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, кляштар Брыгітак, сталярныя майстэрні, абласная больніца, псіханеўралагічны дыспансер — «псіхушка». Комплекс уключае касцёл, жылы корпус, што ўтварае квадратны ўнутраны двор, драўляны лямус, высокую мураваную агароджу з пластычнымі брамамі (захаваліся часткова) і вежамі. Касцёл – помнік архітэктуры ранняга барока. Размешчаны у паўночнай частцы комплексу. Аднанефавы двухвежавы храм з паўцыркульнай апсідай, якая пераходзіць у асноўны аб’ём і мае агульны з ім высокі дах, накрыты дахоўкай. Асаблівую цікавасць уяўляе сцяна галоўнага фасада, вырашаная па-барочнаму дэкаратыўна-пышна, як тэатральная заслона для кампазіцыі сціплага храма. Па назіраннях, гэта адзін з найбольш ранніх аўтэнтычных узораў барочнага двухвежавага фасада ў сакральным дойлідстве Беларусі, а спалучэнне ў ім рэнесансных і барочных рыс надае яму асаблівую пераканаўчасць і адметнасць.
    Жылы корпус – прамавугольны ў плане двухпавярховы аб’ём з вялікім унутраным дваром. На паўночным фасадзе захаваўся партал, аздоблены мастацкай тынкоўкай. Фасады члянёны маленькімі прамавугольмымі вокнамі ў простых ліштвах, завершаны шырокім карнізам. Па перыметры будынка (з боку двара) праходзіць светлавы калідор з келлямі. У паўднёва-ўсходнім вуглу корпуса размешчаны вялікі аб’ём, на першым паверсе якога была трапезная, на другім – бібліятэка. Агароджа з брамай уяўляе сабой глухую цагляную атынкаваную сцяну, па вуглах якой былі невялікія вежы (захаваўся першы ярус вежы на перакрыжаванні вуліц К. Маркса і Маладзёжнай). Агароджа была прарэзана чатырма брамамі (захаваліся тры, найбольш манументальная знаходзіцца перад касцёлам). Захаваліся таксама брамы для пешага люду, уцалела праезная брама гаспадарчага двара. У 1950-я гады была разабрана ўся агароджа з паўднёвага боку разам з дзвюма вонкавымі вежамі, брама і част¬ка ўсходняй сцяны, а таксама званіца праз дарогу ад кляштара. У двары кляштара драўляны лямус (пабудаваны ў 1630-я гады, па іншых звестках – у канцы XVIII ст.), вылучаны па фронце двухяруснай слуповай галерэяй, дугападобныя падкосы надаюць ёй характар аркады. У 1950 г. – дзіцячы сад №7. У 1970 г. псіханеўралагічны дыспансер. Гродзенскі жаночы кляштар ордэна святой Брыгіты заснаваны ў 1634-1642 г.г. Крыштофам Весялоўскім – маршалам Вялікага княства Літоўскага і яго жонкай – Аляксандрай Марыянай. Першай абатысай кляштара ў 1640 г. стала Ганна Сабеская, люблiнская ваяводзiнка. Будаўнiцтва касцёла пачата ў 1642 г. У 1651 г. вiленскi бiскуп Ежы Тышкевiч асвяцiў касцёл, якi атрымаў назву Звеставання Дзевы Марыі. У касцёле было сем алтароў: Звеставання (галоўны), святога Аўгусцiна, святога Язэпа, святой Брыгiты, святой Ганны, святога Казiмiра, святой Кацярыны Шведскай; захоўвалiся рэлiквii святога Клiмента (заступнiка горада), сапраўднасць якiх пацвярджалi дакументы Рымскай курыі (1768) i вiленскага бiскупа (1780). У кляштар, паводле Статута i практыкi брыгiцкага ордэна, прымалi дзяўчат са шляхецкiх i магнацкiх сем’яў. У розныя часы ў кляштары жылi ад 20 да 30 манашак. Духоўнiкамi гродзенскiх брыгiтак былi ксяндзы-бернардзiнцы. З канца XVIII ст. у кляштары выхоўвалiся дзяўчынкi-сiроты са шляхецкiх сем’яў. У 1842 г. расійскія ўлады выдалі загад аб адкрыцці кляштара ордэна св. Брыгіты ў Гродне. У памяшканнях кляштара былі паселены манашкі з закрытых кляштараў: бенедыктынкі з Нясвіжа, брыгіткі з Луцка і дамініканкі з Навагрудка. У канцы XIX ст. у кляштары жылі пяць манашак. У 1908 г. кляштар быў перададзены ордэну Святой сям’і з Назарэта. Першай абатысай кляштара назарэтанак у Гродне стала Паула Гажыч. Пасля другой сусветнай вайны ў будынках кляштара быў размешчаны псіханеўралагічны дыспансер і іншыя медыцынскія ўстановы. У касцёле, які быў зачынены, у 1970-1980-я гг. праводзіліся рэстаўрацыйныя работы з мэтай стварэння ў ім канцэртнай залы. Аднак да гэтага часу было знішчана ўсё ўнутранае аздабленне касцёла, якое магчыма было найпрыгажэйшым і найбагацейшым сярод усіх касцёлаў горада. У 1990 г. касцёл быў перададзены вернікам рымска-каталіцкай царквы. Пасля заканчэння рамонту касцёл быў асвечаны 2 чэрвеня 1992 г. Напрыканцы 1990-х гарадзскія ўлады забаранілі аднаўленне вежы-званніцы праз дарогу ад касцёла, матывуючы тым, што адноўленная званніца будзе перашкаджаць руху грамадскага транспарта.

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 10

  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц