• Школа маладога журналіста пачынае новы набор

    • 213
    • 11 августа 2010, 23:42
    • Без рубрики

    Марыш паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы? Прыходзь у Школу маладога журналіста -14! Тут ты атрымаеш веды і ўменні ад прафесійных выкладчыкаў, пазнаёмішся з цікавымі людзьмі і па-новаму зірнеш на жыццё! ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысвечаная асновам журналістыкі ("Уводзіны ў журналістыку", "Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста", "Жанры журналістыкі", "Асаблівасці газетнай, радыё і інтэрнэт журналістыкі" і многія іншыя ). Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты і радыё “Твой стыль“, а таксама ў відэарэдакцыі. Выкладчыкі і трэнеры ў ШМЖ практыкуючыя прафесійныя журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама псіхолагі, юрысты, філолагі. Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997. За 13 год ШМЖ прайшло больш за 270 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах "Вечерний Гродно", "Гродзенская праўда", "Перспектива","Наша Ніва", "Белорусы и Рынок", на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ. Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -14“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў. Заявы на ўдзел прымаюцца з 16 жніўня да 15 верасня па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі). Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845.

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 13

  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц