• Гарадзенцаў запрашаюць прыняць удзел у стварэннi “Кінатэатра без бар’ераў”

    • 530
    • 19 августа 2016, 09:40
    • Гроднокиноблаготворительностьдети
    Гарадзенцаў запрашаюць прыняць удзел у стварэннi “Кінатэатра без бар’ераў”

    “Кінатэатр без бар’ераў” – так назывецца сацыяльны дабрачынны праект, які рэалізуе зараз Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Мэта праекта - агранізацыя памяшкання для правядзення заняткаў з дзецьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі, а таксама з іх бацькамі. Праз стварэнне спецыяльнага культурніцкага асяродзя хоспіс жадае палепшыць сістэму аказання дапамогі сем’ям, у якіх знаходзяцца цяжка і невылечна хворыя дзеці. _ Кінатэатр без бар’ераў спраектаваны такім чынам, што дзецям з асаблівасцямі псіхічнага і фізычнага здароўя будзе вельмі камфортна знаходзіцца ў памяшканні. У плане - правядзенне там сустрэч з бацькамі, інтеграцыйных культурніцкіх мерапрыемтсваў, публічных лекцый ды кінаглядаў, а таксама адукацыйных мерапрыемстваў. Будзе працаваць  інтэграцыйны гурток для бацькоў і дзяцей “Шчырасць” і гурток “Публічныя лекцыі па пятніцах” (сумесна з ДУАЗ “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”). Гродзенскі дзіцячы хоспіс мае памяшканне агульнай плошчай каля 60 квадратных метраў, якое рамантавалася апошні раз трыццаць год таму. На сёняшні дзень частка падрыхтоўчай працы ўжо праведзена дзякуючы праграме карпаратыўнага валанцёрства. Напрыклад, забетаніравана падлога, усталяваны аконна-дзвярны комплекс. Але наперадзе яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, каб новае памяшканне было ўтульным і прыгожым. Мы верым у дабро і добразычлівых беларусаў, без каторых дзейнасць Гродзенскага дзіцячага хоспіса немагчыма. І мы верым, што сумесна зможам рэалізаваць новы для Беларусі сацыяльны дабрачынны праект “Кінатэатр без бар’ераў”. Назва яго невыпадковая – рэалізацыя гэтага праекта  - гэта спроба парушыць не столькі фізічныя бар’еры, колькі  паказаць, што дабрачыннасць можа быць рознай: кранальнай, яскравай, запамінальнай. І кожны мае магчымасць дапамагчы. Таму, мы чакаем усіх ахвотных, хто можа даць добрыя парады, альбо гатовы да сумеснай працы. Таксама мы чакаем і грашовай падтрымкі. Кожнаму, хто ахвяруе больш за 50 рублёў, мы абяцаем паштоўкі ручной працы ад нашых партнёрак – майстрыц “Гарадзенскага каларыта”. А кожнаму, хто ахвяруе больш за 150, рублёў мы абяцаем пано ручной работы ў тэхніцы ласкутнага шыцця. І галоўнай падзякай для кожнага, хто спрычыніцца да добрай справы.  Мы намалюем лагатып Гродзенскага дзіцячага хоспіса з імёнаў усіх добрых людзей, якія спрычыніліся да вельмі патрэбнай справы. Карціна будзе малявацца паэтапна: кожны месяц мы будзем дамалёўваць імёны ўдзельнікаў і, такім чынам, будзем сумесна назіраць за працэсам. Грошы можна пералічваць на краўдфандынгавых пляцоўках: Talaka.by і MaeSens.by

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 0

  • Виктор Малец из-под Лиды всю жизнь работал в сельском хозяйстве. На пенсии не смог лежать на диване. Взял в аренду поле и завел коров.

    В Гродненской области появятся четыре комплексных региональных центра по обращению с твердыми коммунальными отходами. Зачем?

    План предусматривает строительство не менее 25 мест зарядки на каждые 50 тысяч населения для городов с численностью населения свыше 100 тыс. человек.

    Многие гости Гродно приезжают, чтобы увидеть и прикоснуться к маленькой реликвии храма — иконе Матери Божьей Конгрегатской. По свидетельству верующих людей, она обладает чудотворной силой. 

    Всего, по предварительным данным, к середине пятницы, 18 октября, в областном центре анкету заполнило более 144 тысяч человек.

    Начальная цена лота – 5400 рублей плюс возмещение расходов на подготовку документации – 1300 рублей. Общая площадь брусчатого дома – 52,7 кв.м, имеются хозпостройки. Степень износа – 66 процентов.

    В Гродненской области с начала года зафиксировано 6 попыток хищения средств предприятий со стороны интернет-мошенников.

    Все новости