У рамках аўдыёпраекта «Краязнаўчая казка», які ладзіць штотыдневік «Аргументы і факты» пры падтрымцы velcom, лідар этна-трыа «Троіца» Іван Кірчук агучыў краязнаўчую казку пра ўзнікненне горада Гродна. Яе можна праслухаць або спампаваць на сайце kazka.aif.by. Гэта сёмая казка з тых дзесяці, што спецыяльна для праекта агучылі знакамітыя асобы Беларусі.

2016-08-18_110759

«Мне было вельмі цікава браць удзел у праекце «Краязнаўчая казка», – адзначыў Іван Кірчук. – Беларускі фальклор – гэта маё жыццё, я займаюся ім 33 гады. Мы збіралі і запісвалі па вёсках народныя песні, казкі, легенды. З часоў нашых першых экспедыцый у 1983 годзе ў маёй асабістай калекцыі і ў Акадэміі навук захоўваюцца шмат казак, запісаных яшчэ на магнітных стужках. Дзякуючы такім праектам беларускі фальклор становіцца больш даступным нашым дзецям».

«Галасамі» краязнаўчых казак таксама сталі Сяржук Доўгушаў – спявак, музыка (этна-гурт «VuRaj», сацыяльны праект «Спеўны сход»), Іван Падрэз – вядучы Агульнанацыянальнага тэлебачання, спявачка Паліна Рэспубліка, Руся – спявачка гурта «Shuma», Андрусь Такінданг – мастак, музыка гурта «Recha», Святлана Цімохіна – актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, а таксама акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы: Раман Падаляка, актрыса і тэлевядучая канала «СТВ» Юлія Шпілеўская, актрыса і лідар гурта «S○unduk» Ганна Хітрык.

Праект стаў магчымым пры падтрымцы мабільнага аператара velcom і прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Рэспубліцы Беларусь. «Рэалізацыя праектаў, звязаных з нацыянальнай самасвядомасцю – адзін з галоўных напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці velcom. Мы з радасцю падтрымалі праект «Краязнаўчая казка», бо гэта магчымасць дакрануцца да народнай мудрасці і роднага слова дзякуючы сучасным тэхналогіям і з дапамогай вядомых беларускіх музыкаў, акцёраў і тэлевядучых, – каментуе кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. – Мы ўпэўненыя, што гэты праект будзе цікавы шырокаму колу чытачоў і слухачоў, асабліва ў тых гарадах, якім прысвечаны гісторыі».

Штотыдзень па аўторках на сайце kazka.aif.by становіцца даступнай новая казка з 10 агучаных. Ужо можна праслухаць або спампаваць аўдыёверсіі гісторый пра Браслаў, Лепель, Лагойск, Смаляны, а таксама мінскія рэкі Свіслач і Пярэспу.


Читайте также:

  1.  Hummer

    0

    0

    О чем эта новость?

  2.  Pilot

    0

    0

    Был на концерте Троицы в Ляльке годов пять тому. Совершенно волшебное зрелище. Отдых для души.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






  • Архив

    Февраль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Янв  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.