Палякі пачнуць выдаваць шэнгенскія візы

З наступнага году іх можна будзе атрымаць і ў Горадні. Што ж новага чакаць у сувязі з гэтым?

Генэральны консул Анджэй Крэнтоўскі зазначае, што жыхарам Горадні і Берасьця можа пашанцаваць: у Эўразьвязе дапускаецца спрошчанае перасячэньне мяжы для жыхароў суседніх краінаў, што жывуць на адлегласьці 25 кілямэтраў ад дзяржаўнай мяжы, а ў асобных выпадках —нават на адлегласьці 50 км. Аднак беларускія ўлады павінны праявіць ініцыятыву, каб заключыць такую канвэнцыю.

Праўда, самім уладам гэта, як выглядае, ня вельмі й патрэбна. Ва ўсякім разе, пакуль асабліва не чутно, каб яны дбалі пра лепшыя ўмовы атрыманьня будучых шэнгенскіх візаў для беларусаў. Расея ужо заключыла адпаведнае пагадненьне, Украіна таксама вядзе перамовы. Цяпер для расейцаў шэнгенская віза патаньнела — замест 65 эўра яны будуць плаціць 35, праўда тэрміновая (менш чым за тры дні да паездкі) будзе каштаваць 70.

Шэнгенскім пагадненьнем прадугледжаная таксама выдача «нацыянальных» візаў, але ня больш за дзесяць адсоткаў ад усёй колькасьці. Напрыклад, немцы іх выдаюць асобам нямецкага паходжаньня, людзям, у якіх другі супруг (муж ці жонка) зьяўляецца грамадзянінам Нямеччыны. Такім жа чынам будуць рабіць і ў польскіх консульствах пасьля 1 студзеня 2008 году, калі Польшча далучыцца да шэнгенскага пагадненьня. Праўда, увесь 10-працэнтны ліміт можа прыпасьці на беларускіх палякаў. Паводле афіцыйных дадзеных, зазначае А.Крэнтоўскі, на Гарадзеншчыне пражывае 300 тысяч палякаў, і калі яны ўсе зьвернуцца па такія візы, перад консульствам узьнікнуць натоўпы.

На цяперашні час у гарадзенскім консульстве выдалі больш за 48 тысяч візаў, летась амбасада ў Менску і абодва польскія консульствы – у Берасьці і ў Горадні – па 100 тысяч візаў. Віцэ-консул Януш Дамброўскі зазначае: адмову атрымалі толькі 0,7 адсотка ахвотных. Прычыны: недахоп дакумэнтаў, няправільна запоўненыя анкеты, а таксама больш сур’ёзнае парушэньне – фальшывыя дадзеныя аб сабе. Дыплямат гаворыць: некаторыя падаюць у консульства падробныя дакумэнты – зьмяняюць, напрыклад, сваё імя ці прозьвішча. Гэта робяць тыя, хто дапусьціў сур’ёзныя парушэньні на мяжы і трапіў у “чорныя” сьпісы. Такіх людзей чакае звычайна забарона ўезду ў Польшчу на два-тры гады.

Алесь Кавалёў, BulletinOnline.org


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях






    Все новости Беларуси

  1. Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  2. Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.