• Вуліцы Быкава не будзе, а Аўгустоўскі канал так і не стане помнікам у спісе ЮНЭСКА

    • 113
    • 02 августа 2010, 09:12
    • Гродновластьпроблемыинтересно почитатьпамятники архитектуры

    Сітуацыя, якая склалася з захваннем гісторыка-культурнай спадчыны ў Гродне і найбліжэйшых ваколіцах – хроніка апошніх месяцаў, або гродзенскія чыноўнікі паміж абыякавасцю і страхам. Некалькі гучных заяваў, якія часта гучалі на працягу апошніх месяцаў (а маецца на ўвазе рашэнне гродзенскай тапанімічнай камісіі аб стварэнні ў горадзе вуліцы Васіля Быкава і прапіяраная справа ўнясення Аўгустоўскага канала ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА) павінны былі стварыць у вачах гарадзенцаў уражанне хаця б нейкага маруднага руху наперад. На вялікі жаль, сітуацыя не адпавядае рэчаіснасці. Як стала вядома з пэўных крыніц у гарадскім Савеце дэпутатаў, прыкладна тыдзень таму ў гарвыканкам патэлефанавалі з Мінска і ў дырэктыўным парадку загадалі не прыймаць рашэнне аб стварэнні ў горадзе вуліцы Быкава. Натуральна, нашы чыноўнікі не могуць такога загаду не паслухаць. Па ідэі, рашэнне тапанімічнай камісіі павінна прайсці яшчэ дзве інстанцыі – галасаванне на Савеце дэпутатаў і атрымаць подпіс мэра Гродна Казялкова. Такім чынам у бліжэйшы час або Савет дэпутатаў прагаласуе супраць стварэння вуліцы Быкава, або ў выніку гэтага рашэння не падпіша мэр. Праўда ёсць яшчэ адзін варыянт – чыноўнікі перапішуць пратакол чэрвеньскага паседжання тапанімічнай камісіі і ў ім ужо не будзе ніякага рашэння аб вуліцы Быкава. Варыянт фантастычны толькі на першы погляд, але не першы раз ім афармляць дакументы заднім чыслом (успомнім хоць бы знос “Гарачага хлеба” па вул. Горкага восенню 2006 г.). Што ж тычыцца Аўгустоўскага канала, то ў спіс ЮНЕСКА канал ужо не трапіць. Адзінае, чым спрабавалі прыцягнуць увагу спецыялістаў ААН нашыя чыноўнікі – цікавая тэхналогія бетанавання некаторых частак канала, выкарыстаная ваеннымі інжынерамі Царства Польскага ў 1820-х гг. Але гэтага аказалася замала. Пад гэта імкліва рассмоктваецца інтарэс чыноўнікаў да развіцця турызма ў вобласці ў іхнім разуменні. Па нашых звестках хутка будзе зачынены цэнтар турызма на вул. Ажэшкі. Тое ясна, паколькі цэнтар той толькі заяўляў аб нейкіх гучных ініцыятывах, а насамрэч увесь час быў зачынены на замок. Успомнім хоць бы закуп цэнтрам каля 40 ровараў для здачы іх у арэнду (дзе тыя ровары), або справу пабудовы веладарожкі ў Друскенікі і на канал (дарэчы Еўрасаюз праплочваў тыя дарожкі на 90%, у нас не знайшлося толькі 10% ад патрэбнай сумы грошай). Цэнтар ўласна і ствараўся пад еўрапейскі грант на турыстычнае выкарыстанне канала, але чыноўнікі скарыстаць з дармовых грошай не змаглі. На мінулым тыдні ў Гродне былі польскія спецыялісты па каналу, дык на сустрэчу з імі не з’явіўся ніхто з гарадскіх чыноўнікаў. Абурэнне палякаў, аднак, хутка спынілі паведамленнем аб тым, што калі з турыстычнам выкарыстаннем Аугустоўскага канала ў беларускіх уладаў нічога не пойдзе, то ёсць праект пабудаваць на канале каля пяці (!!!) гідраэлектрастанцый і здабываць з вады простую і ясную карысць… Чыноўнікі, чыноўнікі… скажаце вы, а чаму няма ніякіх добрых грамадскіх ініцыятываў, бо лёгка вінаваціць чыноўнікаў, а самім нічога не рабіць? Што ж такія ініцыятывы ёсць, аднак ніякага нават намёка няма на іх паслядоўную рэалізацыю. Так, прапанову гродзенскіх гісторыкаў па ўсталяванні ў гістарычным цэнтры горада інфармацыйных шыльдаў чыноўнікі разглядаюць вось ужо чатыры месяцы!!! І нават не прыйшлі да нейкіх канкрэтны высноваў. Тое самае і з прапановамі гарадзенскіх веласіпедыстаў. Так і не адбылася абяцаная гродзенскім гісторыкам загадчыкам цэнтра турызма Калядой сустрэча з мэрам горада Казялковым у справе Новага Свету (пры чым ініцыятыва такой сустрэчы сыходзіла акурат ад мэра). Хочацца таксама згадаць аб заяве гродзенскіх гісторыкаў у пракуратуру Гродзенскай вобласці, якую іх папрасілі напісаць… самі пракуроры. Справа ў тым, што ў маі гэтага года Пракуратура павінна была правесці праверку выканання ў вобласці заканадаўства аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і яе супрацоўнікі праз аднаго гродзенскага архітэктара звярнуліся да грамадскіх актывістаў з просьбай напісаць ім ліст, якіб мог стаць асновай для такой праверкі. Тыя такі ліст напісалі (глядзіце ніжэй). Адказ, які прыйшоў з Пракуратуры фантастычны. Так напрыклад у справе знічшэння разных дзвераў у будынку Кастрычніцкага РАУС па вул. Карбышава №3 канстатуецца відавочнае парушэнне закона (дзверы павінны былі быць захаваны), канстатуецца, што В. Мацко ведае пра гэтае парушэнне з лістапада 2008 г., але пракуратура анічога не робіць, каб знайсці і пакараць вінаватых. Толькі сцвярджае – парушэнне ёсць. Але тое самае мы і самі можам сказаць. Не менш цікава з незаконнымі землянымі працамі па вул. Маствая 39. Гісторыкі прасілі адказаць ці мела арганізацыя дазвол з Інстытута гісторыі на земляныя работы у выніку якіх адшукалі чалавечыя косткі, а Пракуратура толькі канстатавала факт адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факту знаходжання костак, хаця тое гісторыкаў зусім не цікавіла. Выходзіць, што закон як дышла... Калі трэба чыноўнікам ён ёсць, а калі ня трэба, то яго няма. Пакуль жа як бачым, усе развіццё нашай турыстычнай і гістарычнай справы зводзіцца да гучных лозунгаў, і не болей. //harodnia.com

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 13

  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц