• 5 прычын падаць сваю працу на Фестываль aDNaK! Дэдлайн працягнуты!

    • 490
    • 15 июня 2016, 11:12
    • Беларусьрекламамова
    5 прычын падаць сваю працу на Фестываль aDNaK! Дэдлайн працягнуты!

    Арганізатары Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!, цырымонія ўзнагароджання якога адбудзецца 30 чэрвеня ў Мінску, запускаюць “апошні вагон” падачы работ. Яшчэ ёсць шанец стаць удзельнікам aDNaK!, бо дэдлайн прыёму работ працягнуты да 16 чэрвеня (уключна). Калі вы яшчэ вагаецеся ці не паспяваеце, прыводзім 5 прычын, чаму трэба ўзяць удзел у Фестывалі. _ Крэатыўная пляцоўка Фестываль aDNaK! унікальны ў сваёй галіне. У Беларусі няма аналагічных мерапрыемстваў, якія б займаліся развіццём менавіта беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы. Але Фестываль aDNaK! – гэта яшчэ і крэатыўная пляцоўка, дзе адмыслоўцы рэкламнай галіны як з бізнесу, так і з культурніцкіх асяродкаў абменьваюцца досведам, а пачаткоўцы яго набіраюцца. Удзел у Фестывалі – выдатная мажлівасць трапіць у абойму найбольш прасунутых рэкламістаў, маркетолагаў і дызайнераў, якія задаюць трэнд у краіне. Прафесійныя крытэры Удзел у Фестывалі aDNaK! – гэта яшчэ і выдатная мажлівасць атрымаць аб’ектыўнае меркаванне пра сваю работу ад кампетэнтнага журы, якое сёлета абнавілася амаль напалову і складаецца як з рэкламістаў, так і з вядомых публічных асобаў і адмыслоўцаў у сумежных сферах. Асноўныя крытэры ацэнкі работ удзельнікаў:

    – Адпаведнасць ужывання беларускай мовы мэтам і задачам камунікацыі. – Якасць камунікацыі з мэтавай/мэтавымі аўдыторыямі. – Практычная значнасць — наколькі вырашаныя задачы камунікацыі. – Наяўнасць у рабоце актуальнай (сучаснай) візуальнай культуры, арыгінальнасць работы. – Узровень тэхнічнага выканання (рэалізацыі) работы.
    Беларусаарыентаванасць Сёлетняя канцэпцыя Фестывалю: “aDNaK!— ген беларускага крэатыву”. Цягам усяго свайго існавання Фестываль выконваў яшчэ і сацыяльназначную функцыю – паслядоўна займаўся развіццём не толькі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыйных праектаў, але і беларускай свядомасці. Нездарма крэатыўны дырэктар аднаго з вядучых рэкламных агенцтваў Беларусі AIDA Pioneer Дзмітрый Апаленіс у сваім нядаўнім інтэрв’ю адзначыў, што “фестываль aDNaK! — гэта спроба сказаць, што, калі ты народжаны тут, гаворыш на беларускай мове і выкарыстоўваеш ген крэатыву, гэта дасць табе больш бонусаў для бізнесу, уласнага развіцця. Гэта сакрэтная зброя, якая ёсць у кожнага з нас і важна яе выкарыстоўваць”. Камунікацыйнасць «Не рэкламай адзінай!» – кажуць арганізатары і запрашаюць да ўдзелу ў Фестывалі аўтараў культурніцкіх праектаў, матывуючы культурніцкія асяродкі будаваць сваю камунікацыю з патэнцыйнымі “спажыўцамі” праз механізмы бізнес-рэкламы, што значна павышае якасць самога культурніцкага прадукту. А сумесны ўдзел стваральнікаў бізнес- і культурніцкай рэкламы і камунікацыйных праектаў спрыяе паглыбленню партнёрства паміж імі. Бясплатны ўдзел Ну і, бадай, самая простая прычына – удзел ва ўсіх мерапрыемствах Фестывалю, у тым ліку ў адукацыйнай праграме, як заўжды, бясплатны. Такой шчырасцю і адкрытасцю да патэнцыйных удзельнікаў можа пахваліцца далёка не кожны прафесійны фестываль. У адрозненне ад аналагічных беларускіх і замежных мерапрыемстваў, фестываль aDNaK! не ставіць камерцыйных мэтаў, а ёсць і будзе заставацца грамадсказначнай з’явай, якая дапамагае ствараць адметную і камфортную культурніцкую атмасферу, у якой мы з вамі жывем штодня. Каб падаць сваю працу, дастаткова зарэгістравацца на сайце adnak.by, абраць намінацыю і паднамінацыю і запампаваць работу!

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 0

  • У пассажиров появилась возможность покупать билеты только с ручной кладью. Новый тариф называется «Лайт».

    На границе с Литвой изъят чай Relax, содержащий коноплю. Чай в Беларусь не пустили пограничники.

    В МТС при покупке смарт-часов Samsung теперь можно получить беспроводные наушники Samsung Level U за 10 копеек. Наушники подключаются к часам и позволяют слушать музыку без смартфона.

    Зона, в которой запрещено летать в Гродно, значительно сократилась. Теперь на ней не перекрыта половина центра, как это было до сих пор — объекты выделены точечно.

    По предварительным данным, около 21.30 часов того же дня в ходе совместного распития спиртных напитков между погибшим и его братом возник конфликт, в ходе которого старший брат причинил ранение младшему....

    Подборка атмосферных фото Гродно с дрона в исполнении Сергея Морозова. Эти снимки точно не оставят вас равнодушными.

    Все новости