Cёння ў 14 гадзін па польскім часе на польска-беларускай мяжы ў Кузніцы Беластоцкай маршалак Сейму, выконваючы абавязкі прэзідэнта Польшчы Браніслаў Камароўскі зацвердзіць сваім подпісам дамову аб малым памежным руху, узгодненую польскім і беларускім урадамі.

2010-06-22_185345

12 лютага міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі разам з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым падпісалі дамову аб малым памежным руху. Першапачаткова планавалася, што дамова ўступіць у жыццё 1 ліпеня, аднак, як зазначыў госць ранішняга эфіру нашага радыё дэпутат Сойму Яраслаў Матвеюк, праўдападобней дата пачатку дзеяння — 1 студзеня будучага году.

— Добра вядома, што праца парламента адбываецца павольна. Нават калі б гэтае пытанне вырашалася толькі польскім бокам, то ўсё адно немагчыма паспець да 1 ліпеня, бо дамова пасля падпісання прэзідэнтам набудзе юрыдычную сілу пасля 14 дзён. Спадзяемся, што гэтая дамова выкліча гаспадарчае ажыўленне ў памежных раёнах.

Падпісанне дамовы Браніславам Камароўскім завершыць працэдуру, пасля чаго Польшча павінна даслаць у Беларусь аб гэтым дыпламатычную ноту. Такая ж працэдура павінна быць здзейснена цяпер беларускім бокам.

//Зміцер Косцін, Радыё Рацыя


Читайте также:

  1.  knopych

    0

    0

    Уже ж подписал в кузнице

  2.  _-Z-_

    0

    0

    Определяющее здесь слово «відавочна». И все новости, касаемые этой темы, будут с этим словом, покуда не изменится внутриполитический уклад страны.

  3.  Schwonder

    0

    0

    “відавочна” — хорошее слово

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.