У адной з апошнiх заметак у старым блоге гаворылася пра стварэнне музея ў пажарным дэпо на вуліцы Замкавай, але не ўсё так добра, як пiсалася.

Дэпо было пабудавана на гэтым месцы пасля пажару 1885 года, да гэтага тут ужо з XIV стагоддзя месціліся пасады Горадзена. Культурны слой дасягае тут 6-7 метраў, ён тут самы моцны пасля Замкавай Гары, большы чым на Савецкай плошчы.

Сам будынак дэпо пасляваенны, але фактычна паўтараў ранейшае дэпо (толькі павернутае на 90 градусаў) і таму вельмі ўдала ўпісваўся ў забудову вуліцы. Як ён будзе выглядаць пасля перабудовы невядома, з інстанцыямі па ахове помнікаў праект не ўзгадняўся.

У памяшканні самога дэпо выкапаныя 4 ямы глыбінёй каля 2 метраў і памерамі 3 на 3 метры. Рабочыя знайшлі вялікую колькасць касцей, будаўнічых матэрыялаў і керамікі ХVIII-ХІХ ст.ст. Адну са знаходак, прыгожы макацёр, можаце бачыць на здымку. Ніякага надзору, ні археалагічнага, ні будаўнічага, за будаўніцтвам няма. Ад гістфака Гродзенскага ўніверсітэта да дэпо 200 метраў.

Начальнік пажарнай часткі Малышчык П.М. з цяжкасцю дазволіў рабіць фотаздымкі на тэрыторыі свайго напаўразбуранага дэпо, сцвярджаючы, што ніякага культурнага слою пад ім няма, ёсць толькі шэсць метраў падсыпанай зямлі. Вось так у нашай краіне пажарнікі вучаць гісторыі гісторыкаў, археолагаў і краязнаўцаў. Але вінаваціць іх, людзей несвядомых, наўрадці ў гэтым можна. Вінаватыя найперш тыя чыноўнікі, што павінны непарушна стаяць на стражы закона аб археалагічнай спадчыне.

 

 
Яшчэ фотаздымкi з крынiцы harodnia.com


Читайте также:

  1.  dinoel

    0

    0

    как всегда…:(((

  2.  ivanLP2

    0

    0

    Рассказала журналистка знакомая(И.Ч.), как рабочие реагировали на находки.
    Сами рабочие, кто непосредственно там копается понимают, что этого делать нельзя, что там нужны раскопки, а вот прорабы только тупо твердят что-то вроде «Да ну нафиг, это лошадиные кости!»
    кентавра, блин, это кости….

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.