Дамова з Польшчай пра Малы памежны рух, хутчэй за ўсё, пачне дзейнічаць з пачатку наступнага года. Еўрарадыё даведалася, колькі будзе каштаваць спецыяльны дазвол, як яго атрымаць і наколькі далёка мы зможам заехаць у Польшчу.

1. Навошта патрэбная Дамова аб малым памежным руху?

Галоўная мэта Дамовы — спрашчэнне працэдуры перасячэння польска-беларускай мяжы для жыхароў памежнай зоны, пашырэнне ўзаемных кантактаў і супрацоўніцтва ў розных галінах паміж жыхарамі памежжа.

2. Я жыву ў Ваўкавыску. Калі я змагу ездзіць да сябра з польскага памежжа без візы?

Хутчэй за ўсё — ад пачатку 2011 года. Польскі Сейм ухваліў праект Дамовы яшчэ 20 траўня. Але Міністэрства замежных спраў Беларусі праект Дамовы беларускаму парламенту яшчэ не перадала. Паводле слоў прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных, парламент, хутчэй за ўсё, будзе разглядаць Дамову ўвосень.

Андрэй Савіных: «Дакументы, вядома, будуць перададзеныя ў парламент, але хіба на веснавую сесію не паспеем. Парламент, хутчэй за ўсё, разгледзіць праект увосень. Верагоднасць ратыфікацыі – амаль 100%».

Пасля таго, як парламенты прымуць дамову, яе мусяць падпісаць прэзідэнты абедзвюх краін. Затым бакі праінфармуюць адзін аднаго і праз 30 дзён Дамова набывае моц. З гэтага часу выдача дазволаў можа зацягнуцца яшчэ на 2 месяцы: консульствы ў Гродне і Брэсце могуць разглядаць прашэнне аб дазволе да 60 каляндарных дзён, а ў асобных выпадках — да 90.

3. Хто лічыцца жыхаром памежнай паласы?

Для таго, каб лічыцца жыхаром памежнай зоны, трэба мець рэгістрацыю ў адным з населеных пунктаў, які ўваходзіць у 50-кіламетровую прыгранічную зону, на працягу не менш як трох гадоў. У польскамоўнай версіі праекта Дамовы, даступнай на сайце Сейма, адзначаецца, што атрымаць дазвол змогуць і блізкія сваякі жыхароў памежнай зоны — муж з жонкай і дзеці, нават калі яны зарэгістраваныя ў памежжы менш за тры гады.

Але прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных адзначае, што пра гэта казаць яшчэ рана: «Такія рэчы могуць удакладняцца ў працоўным парадку: у працэсе ратыфікацыі, імплементацыі».

4. Як і за колькі часу можна атрымаць дазвол на памежны рух?

Калі Дамову ратыфікуюць, і яна пачне дзейнічаць, трэба прыйсці ў консульства ў Гродне ці Брэсце, заплаціць 20 еўра, прад’явіць пашпарт, пацвярджэнне сталага пражывання ў памежнай паласе не менш за тры гады, а таксама пацвярджэнне патрэбы ў частым перасячэнні мяжы. Тыя, каму адмоўлена ва ўездзе ў ЕС, дазвол не атрымаюць. Дазвол бясплатны для непаўналетніх, пенсіянераў і інвалідаў.

Дакумент будзе выдавацца не пазней чым праз 60 дзён са дня падачы дакументаў. У пэўных выпадках тэрмін можа быць падоўжаны да 90 дзён.

5. На колькі часу выдаецца дазвол на памежны рух?

Першы дазвол выдаецца на 2 гады, але не даўжэй за тэрмін дзеяння пашпарту. Наступныя дазволы выдаюцца на 5 гадоў, але не даўжэй за тэрмін дзеяння пашпарту і з умовай, што вы не парушалі правілы Дамовы, карыстаючыся папярэднім дазволам.

6. Якія дакументы трэба мець для перасячэння мяжы згодна з Дамовай?

Апрача пашпарту і дазволу пры сабе неабходна мець медыцынскую страхоўку мінімум на 14 дзён і на суму, не меншую за 20 тысяч еўра.

7. Ці можна будзе ў рамках Дамовы паехаць у Варшаву ці Беласток?

Не. Правілы Дамовы гэта забараняюць. Жыхары беларускага памежжа, якія атрымаюць дазвол, змогуць знаходзіцца ў 50-кіламетровай прыгранічнай зоне Польшчы. Ані Варшава, ані нават Беласток у яе не ўваходзяць. Затое з беларускіх гарадоў — ажно два абласных цэнтры (Гродна, Брэст) і шэраг меншых гарадоў (Ваўкавыск, Скідзель, Жабінка і іншыя).

Супрацоўніца Аддзела інфармацыі Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Альжбета Ксёнжэк: «Выхад за прыгранічную зону — гэта ўчынак, які падлягае дэпартацыі і пазбаўленню права на ўезд. На які час — вырашае памежная служба, але часцей за ўсё вызначаецца тэрмін 5 гадоў».

Глядзі поўны пералік польскіх і беларускіх гарадоў і адміністрацыйных адзінак, якія ўваходзяць у памежную зону, узяты з польскамоўнай версіі праекта Дамовы.

2010-06-10_111256

8. Ці можна будзе пастаянна пражываць у польскім памежжы?

Не. Правілы малога памежнага руху абмяжоўваюць час знаходжання на тэрыторыі памежнай паласы Польшчы. У Польшчы можна прабыць бязвыезна не больш за 30 дзён. А ў суме цягам 6 месяцаў нельга наведваць суседнюю краіну больш за 90 дзён.

9. Як будзе выглядаць дазвол?

Пластыкавая картка будзе змяшчаць фотаздымак, назву дакумента на польскай і беларускай мовах, серыю і нумар дазволу, імя, прозвішча, дату нараджэння, пол, грамадзянства і месца сталага пражывання, орган, што выдаў дазвол, дата выдачы і тэрмін дзеяння, серыю і нумар пашпарта.

//»Еўрапейскае радыё для Беларусі«


Читайте также:

  1.  kiro

    0

    0

    мда…а смысл тогда? если ни в Варшаву, ни в Белосток…=\
    только сокулка…=\
    только спиртовикам и табачникам будет шасце.

  2.  paliakou

    0

    0

    » … а таксама пацвярджэнне патрэбы ў частым перасячэнні мяжы.»

    так, а это что такое? так все смогут ездить или всё-таки не все?

  3.  lexus

    0

    0

    Апрача пашпарту і дазволу пры сабе неабходна мець медыцынскую страхоўку мінімум на 14 дзён і на суму, не меншую за 20 тысяч еўра. :

    вот возникает много интересных вопросов !!!

  4.  paliakou

    0

    0

    и сколько стоит такая страховка? это разве не стандартная?

  5. StrqannikZ StrqannikZ

    0

    0

    Сокулка поднимется

  6.  SJARZHUK

    0

    0

    Надоела вся эта «мышинная возня»!!!!!!!
    «Дамова з Польшчай пра Малы памежны рух, хутчэй за ўсё, пачне дзейнічаць з пачатку наступнага года.»: пари — что не будет ни «з пачатку» ни «з сярэдзiны», а если и будет, то на таких «драконовских» условиях, что и не захочется ездить!!!!!!!!

  7.  Photographer

    0

    0

    SJARZHUK :

    Надоела вся эта “мышинная возня”!!!!!!!
    “Дамова з Польшчай пра Малы памежны рух, хутчэй за ўсё, пачне дзейнічаць з пачатку наступнага года.”: пари – что не будет ни “з пачатку” ни “з сярэдзiны”, а если и будет, то на таких “драконовских” условиях, что и не захочется ездить!!!!!!!!

    +1
    paliakou :

    и сколько стоит такая страховка? это разве не стандартная?

    стандартная, измеряется несколькими тысячами бел.рублей.

  8. s13 s13

    0

    0

    lexus :

    Апрача пашпарту і дазволу пры сабе неабходна мець медыцынскую страхоўку мінімум на 14 дзён і на суму, не меншую за 20 тысяч еўра. :
    вот возникает много интересных вопросов !!!

    делал недавно страховку на 8 дней на сумму 70 000 долларов. Заплатил 15 000 рублей. На две недели страховка будет стоить около 20 000 рублей (причем сумма может быть меньше, если страховая сумма всего 20 000 евро)

  9.  Ludochka

    0

    0

    Ха. вот все и съездили. а если ты туристом частенько хочешь ездить. или так для себя в магазы, то могут и не дать.

    paliakou :

    и сколько стоит такая страховка? это разве не стандартная?

    Много не будет стоить главное, чтобы сумма страхового покрытия не меньше 20 000 была.

  10.  paliakou

    0

    0

    Photographer :
    стандартная, измеряется несколькими тысячами бел.рублей.

    хех, сумма покрытия это не стоимость страховки))

    если вы застраховали свою жизнь на 1 млн долларов это не значит что вы заплатили за страховку 1 млн долларов.

  11.  Lam

    0

    0

    а таксама пацвярджэнне патрэбы ў частым перасячэнні мяжы.

    любоў да польскага браварка і таннага капучына — дастатковая патрэба?

  12.  Sfericheskij Batcka w wakuume

    0

    0

    Жэстачайшэ запрэциць!

  13.  CHICHA

    0

    0

    «а таксама пацвярджэнне патрэбы ў частым перасячэнні мяжы»
    …Интересный пунктик!

  14.  Shuros

    0

    0

    Походу Белосток переедет в Сакулку, а может и в Кузницу, если все это прокатит!!!

  15.  Aksakal

    0

    0

    Ни черта не понял. Пока предложение дочитаешь, забываешь, что в начале его было. Тяжкая мова.

  16.  google.com Юристъ

    0

    0

    По-моему, все это еще **ем по воде писано.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.