Філаматы і філарэты ў Гродна

22 мая ў Новым замку ў 16.30 адбудзецца музычна-гістарычная вечарына «Філаматы і філарэты».

У аснове праекта ляжаць арыгінальныя песні філаматаў і філарэтаў з рукапіснага зборніка, складзенага жонкай Т.Зана Брыгідай Свентажэцкай у 1855 годзе і нядаўна знойдзенага ў віленскім архіве музыказнаўцам, супрацоўнікам Беларускай акадэміі музыкі і творчага калектыву «Беларуская капэла» Святленай Немагай. Шмат песняў напісана на вершы Я.Чачота, аўтарамі тэкстаў з’яўляюцца таксама А.Міцкевіч, Т.Зан, А.Адынец. Тэксты спяваліся на мелодыі вядомых беларускіх («крывіцкіх») народных песняў, украінскай народнай песні, аўтарскія мелодыі М.Шыманоўскай, Т.Зана, К.Тызенгаўза.

Дзве песні (на словы А.Міцкевіча і А.Адынца) выконваюцца таксама на музыку аднаго з удзельнікаў праекта — Аляксея Жбанава.

Улічваючы, што песні філаматаў і філарэтаў складаліся не для сцэнічнага выканання, а для шырокага ўжытку ў сяброўскім коле, праект мае адкрыты характар. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца як студэнты і выпускнікі Беларускай акадэміі музыкі, так і спевакі-аматары. Гэта дазваляе наблізіць стыль выканання да арыгінальнага, які напэўна адрозніваўся тэхнічнай прастатой і эмацыйнай шчырасцю.

Нягледзячы на тое, што тэксты песняў, уключаных у праграму, напісаныя на польскай мове, у праекце, зыходзячы з яго мэтаў і характару, выкарыстаныя пераклады на беларускую мову К.Цвіркі, В.Сёмухі, А.Жбанава.

Найлепшым вынікам праекта, з пункту гледжання яго ініцыятараў, сталася б «другое жыццё» песняў філаматаў і філарэтаў — перш за ўсё ў студэнцкіх асяродках нашай краіны. Дзеля гэтага да ўдзелу ў праекце запрашаюцца ўсе зацікаўленыя, хто мае элементарныя спеўныя здольнасці і жаданне зрабіць асабісты ўнёсак у пашырэнне філамацкіх ідэяў у Беларусі.

Трапіць на імпрэзу можна будзе набыўшы звычайны музейны квіток. Кошт для дарослых — 2300 рублёў.


Читайте также:

  1.  neevrey

    0

    0

    Куйня! Вот 25 мая в Ледовом «Наутилус Помпилиус», вот это ДА!!!

  2.  Altair

    0

    0

    Цікавая вечарына для аматараў беларускай гісторыі і музыкі.

  3.  RockeR

    0

    0

    neevrey :

    Брыгідай Свентажэцкай у 1855 годзе і нядаўна знойдзенага ў віленскім архіве музыказнаўцам, супрацоўнікам Беларускай акадэміі музыкі

    НП мёртв. Уже давно. Ты не знал?

  4.  neevrey

    0

    0

    @ RockeR:
    А ты приди 25-го и посмотри Бутусова с новым составом.

  5.  RockeR

    0

    0

    neevrey :

    @ RockeR:
    А ты приди 25-го и посмотри Бутусова с новым составом.

    Да видел я. Но согласись, это уже не тот старый добрый Наутилус 🙁

  6.  magnus

    0

    0

    Дарэчы, Канстаты Тызэнгаўз, адзін з прыхільнікаў філяматаў і аўтар музыкі «Вітальнай Тамашу Зану» — гэта пляменьнік больш вядомага ў Горадні Антонія Тызэнгаўза.

    Што, на маю думку, незаслужана, бо Канстанты быў нашмат больш пасьпяховым і мудрым за свайго дзядзьку.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях



  • Архив

    Ноябрь 2017
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Окт  
     12345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    27282930 

  • Кейворды

    880-летие Гродно s13.ru y аварии Августовский канал автомобили акция аналитика армия аукцион афиша Без комментариев Без рубрики Беларусь Берестовица бизнес благотворительность благоустройство блоги БРСМ велосипед Вечерний Гродно видео власть Волковыск Вороново впечатления выборы выставки газета ГАИ граница ГрГУ Гродзенская праўда гродненские пункты общепита гродненцы Гродно дата Деловой интернет День рождения форума деньги дети дискуссия дороги Дятлово Европа животные ЖКХ закон здоровье Зельва Ивье интервью интересно знать интересно почитать интернет инфраструктура искусство история картинки карты кино Китай клубы книги конкурс концерт Кореличи криминал культура Лида Литва люди магазины милиция мнение мобильные операторы мова Мосты мотоциклы музей музыка МЧС мысли назначения налоги наука недвижимость Новогрудок новости новости города новый год Ночной Город образование Островец отдых официально Ошмяны памятники архитектуры планы погода пожар политика Польша почитаем праздник презентация пресс-релиз преступление природа проблемы производство происшествия путешествия работа радио раскопки регион рейтинг реклама реконструкция религия ремонт репортаж реставрация ржунимагу Рождество розыск Россия рынок сайты Свислочь сельское хозяйство семинар скачать Скидель Слоним слухи Сморгонь снос события соревнования социальное спорт ссылки статистика строительство субкультура США такое было Таможня театр телевизор технологии трагедия транспорт туризм увлечения Украина услуги файл фестиваль фото фотоблог фотографии старого Гродно цены цифры что-то не так Щучин экология экономика экскурсии ярмарка

    Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.