Запрашаем на «Другую Гародню»

20 траўня ў чацвер запрашаем на прэзентацыю адмыслова гарадзенскага нумара часопіса Arche. Спецвыпуск мае назву «Другая Гародня» і змяшчае цікавыя артыкулы па гісторыі Гародні часоў Рэчы Паспалітай, Расейская імперыі, Беларускай Народнай Рэспублікі ды рэшты ХХ стагоддзя.

Укладальнікам гарадзенскага нумара з’яўляецца доктар гісторыі Кракаўскага універсітэта — Юры Гардзееў, аўтар вядомай «Магдэбургскай Гародні», выдадзенай у «Гарадзенскай бібліятэцы». Акрамя яго ўдзел у прэзентацыі возьмуць шэраг аўтараў нумара, а таксама галоўны рэдактар Arche Валер Булгакаў.

Пачатак прэзентацыі: 20 траўня, чацвер, 18.30, Гродна, Будзёнага 48а- зала 69 (карацейшы шлях на падыходзе да будынку і ў самім будынку будзе пазначаны стрэлкамі).

Таксама ў аўторак 18 траўня на першую чэшска-польска-беларускую дыскусію на тэмы агульнага таталітарнага мінулага Чэхіі, Польшчы, Беларусі.

Вашай увазе — гісторыя апазіцыйных рухаў і дзяржаваў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы 1945-1989, дзяржаўныя ідэалогіі, дзейнасць камуністычных спецслужбаў гэтых краінаў, трагедыі звычайных людзей, дзейнасць незгодных ва ўмовах таталітарных рэжымаў, праблемы люстрацыі.

Выступоўцы: доктар гісторыі Патрык Плескот, супрацоўнік Інстытута нацыянальнай памяці (Польшча) і доктар гісторыі Петр Роўбла, супрацоўнік Інстытута сучаснай гісторыі Акадэміі навук Чэхіі. Будзе весціся сінхронны пераклад на беларускую мову.


Читайте также:

  1. ioann008 ioann008

    0

    0

    фигня какая-то. еще и на беларуском.

  2.  RockeR

    0

    0

    Цікава. Буду.

  3.  pickwik

    0

    0

    У якой гадзiне сення адбудзецца сустрэча?!!!

  4.  pickwik

    0

    0

    знайшоу — у 18.30

  5.  Dimka Kolka i Vitek

    0

    0

    ioann008 :

    фигня какая-то. еще и на беларуском.

    Совершенно верно) Нет ничего лучше БТ и «Советской Белоруссии»)
    Хотя все равно более всего дух захватывает речь Лыжнега, когда он, отодвигая в сторону текст спичрайтеров, демонстрирует содержимое мозаичных мозгов в шкловском варианте русского языка.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.