У сусветны Дзень роднай мовы карэспандэнт «Твайго стылю» спытаўся ў гарадзенцаў, якую мову яны лічаць роднай, як часта ёй карыстаюцца і што рабіць, каб яе папулярызаваць.

Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day) быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года. З 2000 года ён адзначаецца штогод 21 лютага. Мэта — садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю. Дата была абраная ў знак памяці аб падзеях, якія адбыліся ў Дакке (цяпер — сталіца Бангладэш) 21 лютага 1952 года, калі ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бэнгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны.

У гэты ж дзень гарадзенскія футбалісты загаварылі па-беларуску, у сайта з’явілася беларускамоўная версія.

У жніўні 2015 года гарадзенскі клуб паабяцаў грамадскаму актывісту Ігару Случаку, што «Нёман» выкарыстае ўсе магчымасці, каб развіваць родную мову ў гарадзенскім футболе. Доўга чакаць не прыйшлося: «Нёман» стрымаў сваё абяцанне і не толькі запусціў беларускамоўную версію сайта, але і прымусіў футбалістаў загаварыць на роднай мове.

Адзін з футбалістаў, што прынялі ўдзел у здымках, — Павел Забелін.

«Мне прапанавалі паўдзельнічаць у здымках роліку і я пагадзіўся. Мне спадабалася, думаю, заўзятары ацэняць. Сам я стаўлюся да беларускай мовы, як да роднай. Калі б усе перайшлі на яе, я б гэта ўспрыняў з вялікай радасцю. А так, пакуль асабіста мне цяжка пераключыцца».

Зараз у каманд Вышэйшай Лігі чэмпіянату Беларусі ёсць толькі тры сайты з беларускамоўнай версіяй: «Дынама-Мінск», «Нёман» і, з вялікай нацяжкай, мазырская «Славія».

У «Нёмане» распавялі, што гэта яшчэ не ўсе падарункі, якія яны падрыхтавалі да Дня роднай мовы, і прапанавалі ўсім сачыць за навінамі.

Чытайце таксама:


Читайте также:

  1.  VIL_BLR

    0

    0

    Праясняецца пагода,
    Бо вярнулася вясна.
    Ўсё чакаеш, што прырода
    Ўстрапянецца ада сна.

    І пад птушы крык і гоман,
    Даўшы хвалям вольны ход,
    Прыпадыме бацька Нёман
    На хрыбце магутным лёд.

    Зазвіняць жалобна крыгі,
    І бурлівая вада
    Снег, размоклы ў час адлігі,
    Змые з луга без сляда.

    Дык разлійся жа раздольна
    Ў чыстым полі і гаю
    І красой паводкі вольнай
    Душу выпрастай маю!

    Максiм Багдановiч «Перад паводкай»

  2. Гарадзенец Тутэйшы

    0

    0

    «…Перажыла наша родная мова,
    І Бенкендорфа, і Мураўёва,
    Панскія здзекі,
    Чэкісцкія чысткі,
    Рогат імперскі,
    Вырак фашысцкі…
    Тых,
    Хто з трасянкаю ў галаве,
    Перажыве!» Генадзь Бураўкін

  3.  facebook.com Creator

    0

    0

    Падтрымлiваем,верым i чакаем добрай i якаснай гульнi.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Август 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июл  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.